Менск Аляксандраўскі Сквэр

Аляксандраўскі сквэр (Цэнтральны сквэр, народная назва — Панікоўка) — сквэр, разьмешчаны ў цэнтры Менску.

На тэрыторыі сквэру знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. Разьмешчаны каля станцыяў мэтро «Купалаўскай» і «Кастрычніцкай». Акружаны праспэктам Незалежнасьці, а таксама вуліцамі Карла Маркса, Энгельса і Чырвонаармейскай. Выходзіць на Кастрычніцкую плошчу, рэзыдэнцыю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і Цэнтральны дом афіцэраў (ЦДА).

Менск Аляксандраўскі Сквэр
«Хлопчык зь лебедзем» (фантан выключаны)

У цэнтры сквэру знаходзіцца адзін з самых вядомых фантанаў Менску — «Хлопчык зь лебедзем».

Гісторыя

Сквэр быў закладзены ў 1836 годзе на месцы Новага рынку па ініцыятыве гарадзкога кіраўніка Леапольда Дэльпаца. Сваю назву сквэр атрымаў у гонар Аляксандра Неўскага (аднайменная капліца з 1869 году да 1930-х знаходзілася на месцы сучаснага ўваходу ў сквэр каля скрыжаваньня вуліцы Энгельса й праспэкта Незалежнасьці). Фантан «Хлопчык зь лебедзем» быў пабудаваны ў 1874 годзе. У 1890 годзе ў паўднёвай частцы сквэру адкрыўся тэатар (сёньня — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).

Пры ўваходзе ў сквэр у 1952 годзе быў усталяваны бюст народнага паэту Беларусі Янкі Купалы (скульптар Заір Азгур, арх. Ігар Рудэнка), які ў 1972 годзе быў перанесены на радзіму паэта ў вёску Вязынку.

У 1955 годзе сквэр абнесьлі з боку праспэкту гранітнай сьцяной, а з процілеглай — мэталічнай агароджай. Каля галоўнага ўваходу ўсталявалі гранітныя вазы й калёны, пераплянавалі алеі, пазьней пабудавалі трыбуну.

У 1970 годзе сквэр быў рэканструяваны й добраўпарадкаваны (арх. Ю. Грыгор’еў), былі створаныя кветнікі й траўнікі. У 1979 годзе на месцы, дзе ў 1942 годзе гестапаўцы павесілі сакратара Менскага падпольнага гаркаму КПБ Ісая Казінца й іншых чальцоў падпольля, быў усталяваны мэмарыяльны знак-помнік.

Прыбіральня

Менск Аляксандраўскі Сквэр 
Прыбіральня ў сквэры

У сквэры знаходзіцца прыбіральня даволі незвычайнай архітэктурнай формы, якую, як лічыцца, пабудаваў адзін архітэктар на ўласныя сродкі. Існуе вэрсія, што адзін заможны пан неяк заказаў яму пабудаваць для сябе дом. Архітэктар пабудаваў дом, выдатна выканаў заказ, але пан адмовіўся аплаціць яго працу. У адплату архітэктар пабудаваў у цэнтры гораду, у гэтым сквэры, дакладную паменшаную копію дома таго пана.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Менск Аляксандраўскі Сквэр  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000157

Менск Аляксандраўскі Сквэр  Аляксандраўскі сквэр (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Аляксандраўскі Сквэр ГісторыяМенск Аляксандраўскі Сквэр ПрыбіральняМенск Аляксандраўскі Сквэр КрыніцыМенск Аляксандраўскі Сквэр Вонкавыя спасылкіМенск Аляксандраўскі СквэрВуліца Карла Маркса (Менск)Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)Кастрычніцкая плошча (Менск)Купалаўская (станцыя мэтро)МенскНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыПраспэкт Незалежнасьці (Менск)Прэзыдэнт Рэспублікі БеларусьЦэнтральны дом афіцэраў (Менск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПорнгабМакс ШчурЛесьбійская эротыкаЯганэсбургКантмінВершаваны памерМаскваВіцебская вобласьцьРыгор БарадулінГарбатаНазоўнікВольныя матэрыялыВострая брамаАнгельская моваАнатоль ІвашчанкаДайль1989Сэксуальныя пазыцыіБуйвідІрына Ханунік-РамбальскаяАрмэніяЛюдміла РублеўскаяДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьВікіСтаніслаў ШушкевічЭўразьвязВясельная сукенкаУсебеларускі народны сходПэрсыдзкая моваУсяслаў ЧарадзейБандароўнаЛютыКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Імёны ліцьвінаўПаўлюк ТрусЛацінская моваМікола ПапекаПошукавая аптымізацыяПрастытуцыяАляксандар МарозБраніслаў ТарашкевічПалітыка ВялікабрытанііЯва (імя)РадаўніцаПарнаграфіяВікіманіяВалянцін АкудовічЕўняПюі-дэ-ДомДзьвінскЛязьбійская парнаграфіяМоваРодБайструкЗа Беларусь!Песьня пра зубраСьвяты ЮрыБеларуская Народная РэспублікаРасейская моваПамылкаСуботнікіСадавінаЗнакі прыпынкуКіраў (Кіраўская вобласьць)Культура (радыё)Андраш Шэфэр303🡆 More