Але́сь Фале́й (нар.
28 студзеня 1959, в. Задзьвея, Баранавіцкі раён) — беларускі мастак, графік, каваль. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі.
Алесь Фалей | |
Імя пры нараджэньні | Аляксандр Аляксандравіч Фалей |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 студзеня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэньня | в. Задзьвея, Баранавіцкі раён, БССР |
Адукацыя | Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкай прамысловасьці |
Месца вучобы | |
Занятак | графіка, жывапіс, кавальства |
У 1992 годзе скончыў Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкай прамысловасьці па спэцыяльнасьці мастацкае праектаваньне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасьці.
У час вучобы захапіўся жывапісам, потым асвоіў іншыя тэхнікі выяўленчага мастацтва. Працуе ў тэхніцы жывапісу, графікі, скульптуры, ручнога ткацтва, інсталяцыі, арт-аб’екту, мастацкага каваньня і інш. З 1986 году ўдзельнічаў у больш за 90 выставах, 15 зь якіх былі пэрсанальнымі.
Першая пэрсанальная выстава адбылася ў 1992 годзе ў Баранавічах. Выставы мастака праходзілі ў розных гарадах Беларусі, Расеі, а таксама ў Польшчы, Нямеччыне, Саудаўскай Арабіі, Францыі, Летуве, Шатляндыі, Ірляндыі, Аўстрыі.
Аляксандар Аляксандравіч зьяўляецца ляўрэатам конкурсу «Art-Mark», першай выставы візуальных мастацтваў у Віцебску (1992). Удзельнічаў у пленэры, прысьвечаным памяці мастака Мікалая Селешчука (Берасьце, 2002), у міжнародным фэсьце брутальнага мастацтва «Барэй» (Санкт-Пецярбург, 2003), у нацыянальным пленэры, прысьвечаным 200-годзьдзю з дня нараджэньня Напалеона Орды (Іванаўскі р-н, 2006).
Алесь Фалей — сябра творчага аб’яднаньня «Аршыца» (1991), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 году. У 2004 годзе быў прыняты ў чальцы Міжнароднай акадэміі графікі (Санкт-Пецярбург).
На міжнароднай біенале графікі (Манэж, Санкт-Пецярбург, 2004) Аляксандар Фалей атрымаў першую прэмію і мэдаль у намінацыі «Станковая графіка». У 2006 годзе на XIV Міжнародным фэсьце мастацтваў «Майстар Кляс» яму было прысвоена званьне Майстра.
У 2014 годзе мастак паўтара месяца правёў у горадзе Чанчунь у Кітаі, дзе на міжнародным сымпозіюме выканаў з мэталю трохмэтровую скульптуру коніка, якая ўсталявана ў адным з гарадзкіх паркаў Чаньчуня. У лютым 2016 Фалей стварыў у Каіры дзьве скульптуры з мэталялому.
Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных музэях Беларусі (Менск, Берасьце, Орша, Баранавічы), у музэі Марка Шагала ў Віцебску, у музэі «Эрарта» ў Санкт-Пецярбургу, унівэрсытэце візуальных мастацтваў (г. Корк, Ірляндыя), прыватных калекцыях у Расеі, ЗША, Францыі, Нямеччыны, Шатляндыі, Фінляндыі, Турцыі, Канады, Ізраіля, Літвы.
Жыве ў г. Баранавічы. Займаецца жывапісам і графікай, а таксама мастацкім кавальствам у суполцы «Каваль» разам з Іванам Квятко і Сяргеем Сяргейчыкам.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Алесь Фалей, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.