Папа Рымскі Адэадат I: папа рымскі

Адэадат I (па-лацінску: Adeodatus PP.

I; памёр 8 лістапада 618, Рым, Бізантыйская імпэрыя) — папа рымскі з 19 кастрычніка 615 па 8 лістапада 618 году. Нарадзіўся ў Рыме і быў сынам іпадыякана.

Адэадат I (папа рымскі)
па-лацінску: Adeodatus PP. I
Папа Рымскі Адэадат I: папа рымскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 570
Памёр 8 лістапада 618
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Заняткікаталіцкі сьвятар
Дзень памяці8 лістапада

Адэадат увёў ва ўжываньне папскія булы, названыя гэтак паводле прыкладзенай сьвінцовай пячаткі. Аб трох гадох ягонага пантыфікату вядома толькі, што ў Рыме ў гэты час адбыліся землятрус, эпідэмія каросты і бунт бізантыйскіх войскаў, незадаволеных адсутнасьцю дараваньня. Карыстаўся вялікім шанаваньнем за падтрымку народу падчас землятрусу і эпідэміі. Ганорыюс I апісваў яго як чалавека простага, пабожнага і мудрага. Лежачы на сьмяротным ложы, ён абвесьціў, што даруе духавенству ўсю сваю маёмасьць. Памёр 8 лістапада 618 году ад чумы і быў пахаваны ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ІпадыяканБізантыйская імпэрыяЛацінская моваПапаРым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Марыя Антуанэта.gaНясьвіж.pmМіжнародны стандартны кніжны нумар.cm.sm.clСтарабеларуская моваПарэчча (горад).npКрыж Эўфрасіньні ПолацкайУкраінаКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Бялынічы)НевельЖалеза.maЛанкашырГадуцішкі.fk1941Дынастыя Цын.rsUNIXГлаголіцаБортніцтваСэкс-турызмСьвятлана Ціханоўская.mh1944.ly.rwЯзэп ЛёсікСымбіёзФранцішак Багушэвіч1955.ms.mtНаша думкаМэтабалізмГрэцкая драхма.be.moМікола Ермаловіч.ugДэмакратычная партыя1921СтаралітваГерманішкі (неадназначнасьць)1887.saВуглярод51950Душа.adКілямэтар.kwПінскПрыназоўнікВілейка (імя)КрумкачНарвэгіяБеларусь1987.ddТравень.reПрагаНямеччынаМанівід.ngВільбут19561966Хвойнікі🡆 More