«Ўэнздэй» (па-ангельску: Wednesday) — амэрыканскі сэрыял аб сталеньні ў жанры камэдыі жахаў са звышнатуральнымі элемэнтамі, заснаваны на пэрсанажы Ўэнздэй Адамз зь Сямейкі Адамз.
Стваральнікамі сэрыялу выступілі Альфрэд Гоф і Майлз Мілар. Галоўную ролю грае Джэна Артэга; таксама ў сэрыяле зьяўляюцца Гвэндалін Крысьці, Рыкі Ліндгоўм, Джэймі Макшэйн, Гантэр Дуэн, Пэрсі Гайнз Ўайт, Эма Маерз, Джой Сандэй, Джорджы Фармэр, Наомі Дж. Агава і Крыстына Рычы. Кэтрын Зэта-Джонз, Люіс Гусман і Ісаак Ардонэс зьяўляюцца ў эпізодах. Рэжысэрам чатырох з васьмі эпізодаў выступіў Тым Бэртан, які таксама зьяўляецца выканаўчым прадусарам. Прэм’ера сэрыялу адбылася 23 лістапада 2022 году на Netflix.
«Ўэнздэй» | |
па-ангельску: Wednesday | |
Жанр | камэдыйны тэлесэрыял[d], містэрыя на тэлебачаньні[d], фэнтэзійны тэлесэрыял[d], маладзёвыя тэлепраграмы[d], крымінальны сэрыял[d], камэдыя жахаў[d], містычная літаратура[d], тэлесэрыял жахаў[d] і гісторыя пра сталеньне[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Сямейка Адамз[d] |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Вытворчасьць | MGM Television[d] і Netflix |
Распаўсюд | Netflix |
Працягласьць | 360 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сэрыял уяўляе сабой дэтэктыўную гісторыю, напоўненую звышнатуральнымі сіламі. Галоўная гераіня сэрыялу — Ўэнздэй Адамз зь сямейкі Адамз і адзіная дачка Гомэза й Мартышы Адамз, якая становіцца студэнткай акадэміі «Нэвэрмор». Яна спрабуе авалодаць сваімі экстрасэнсорнымі здольнасьцямі, што толькі праяўляюцца, перашкодзіць жахлівым забойствам пачвары, якая тэрарызуе мясцовы гарадок Джэрыка, а таксама разгадаць таямніцу, у якую былі ўцягнутыя яе бацькі 25 гадоў таму. Усё гэта адбываецца на фоне яе новых і вельмі заблытаных адносін у Акадэміі «Нэвэрмор».
Сэрыял пабіў рэкорд Netflix паводле колькасці гадзін прагляду англамоўнай праграмы за першы тыдзень. Па дадзеных Netflix за першы тыдзень сэрыял «Уэнздэй» паглядзелі 341,2 мільёны гадзін. Раней рэкорд належаў 4-м сэзону «Дзіўныя рэчы», які за 1 тыдзень паглядзелі ў 335,01 мільёны гадзінаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ўэнздэй, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.