Хара́рэ (англ.: Harare, да 1982 года — Солсберы) — сталіца і самы вялікі горад Зімбабвэ.
Знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны. Адначасова з’яўляецца сталіцай акругі Харарэ. Насельніцтва налічвае 1,6 млн чалавек, разам з прыгарадамі 1,8 млн. У выніку таго, што Харарэ знаходзіцца на вышыні 1483 метры над узроўнем мора клімат горада лагодны, не спякотны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Заснаваны ў 1890 годзе як брытанскі форт і названы імем Р. А. Т. Солсберы. З 1921 года цэнтр самакіравальнай калоніі Паўднёвая Радэзія. У 1935 годзе атрымаў гарадское права. З 1953 года сталіца Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда, з 1964 — Радэзіі.
Горад з’яўляецца цэнтрам гандлю тытунём, маісам, бавоўнай і цытрусамі. Ёсць прадпрыемствы тэкстыльнай, металургічнай і хімічнай прамысловасці, недалёка ад горада знаходзяцца залатыя шахты.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Харарэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.