Уладзімір Рыгоравіч Правасуд (5 чэрвеня 1934, в.
Подгаць, Парыцкі раён, БССР) — беларускі гумарыст і сатырык, журналіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1991).
Уладзімір Правасуд | |
---|---|
Уладзімір Рыгоравіч Правасуд | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Жанр | Байка, верш, гумарэска, мініяцюра |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
У 1944 г. быў вывезены ў Германію, вызвалены амерыканцамі.
Першы верш надрукаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў 1953 г. У час службы ў Савецкай Арміі друкаваўся ў газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі і дасылаў вершы ў «Вожык». Пасля дэмабілізацыі з шэрагаў Савецкай Арміі працаваў у Лельчыцкай раёнцы «Савецкае Палессе», у красавіку 1962 г. накіраваны працаваць у рэспубліканскую газету «Калгасная праўда», у 1967 г. перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык».
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1970), літработнік часопіса «Вожык».
Пабываў на якуцкім участку БАМа. Напісаў паэму прысвечаную «светлай памяці Герояў Савецкага Саюза якута Фёдара Папова і беларуса Мікалая Кедышкі» імёнамі якіх былі названы камсамольска-маладзёжныя атрады БАМаўцаў адпаведных рэспублік. Потым ізноў наведваў ЯАССР, перакладаў творы якуцкіх пісьменнікаў: Аляксея Кюндэ, Архіпа Абагінскага, Панцеляймона Туласынава, Інакенція Эрцюкова, Сафрона Данілава, Сямёна Данілава, Майсея Яфімава, Міхаіла Цімафеева.
Аўтар кніг «Палескі Марэсьеў» (1965), «Ветэран» (1968), «Бабрыная справа»(1969), «Светлая доля» (1975), «Соль і перац» (1976), «Зайздросны лёс» (1977), «Любоў без узаемнасці» (1979), «Возвращение» (1981), «Працоўны поўдзень» (1983), «Цёшча і аўтамабіль» (1984), «Прыкарытнікі» (1993) «Народжаны рэвалюцыяй» (1979), «Працоўны поўдзень» (1983), «Бамаўцы» (1984), «Маўклівая пушча» (1989) і іншыя. У 2008 г. выйшаў збор твораў у трох тамах.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уладзімір Рыгоравіч Правасуд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.