Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка

Уладзі́мір Паўла́віч Андрэйчанка (нар.

2 студзеня 1949, в. Мар’янова, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Уладзімір Андрэйчанка
Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
з 27 кастрычніка 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас
Папярэднік Вадзім Папоў
Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
лістапад 1994 — кастрычнік 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Кулакоў
Пераемнік Аляксандр Косінец
Нараджэнне 2 студзеня 1949(1949-01-02) (75 гадоў)
Дзеці Уладзіслаў Уладзіміравіч Андрэйчанка[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць аграном, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1968), Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў аграномам у калгасе «Перамога сацыялізму» Верхнядзвінскага раёна (1968), старшым аграномам па вапнаванні Зубкоўскага спецаддзялення «Сельгастэхнікі». У 1972—1973 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1973—1974 гг. — загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1974—1975 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага РК КПБ. 1975—1978 гг. — сакратар парткама саўгаса «Адаменкі». 1978—1981 гг. — старшыня калгаса імя А. Ф. Данукалава. 1981—1985 гг. — намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама. 1985—1987 гг. старшыня выканкама Лёзненскага Савета народных дэпутатаў. 1981—1991 гг. — першы сакратар Верхнядзвінскага РК КПБ. 1991—1994 гг. — першы намеснік, старшыня камісіі па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні харчаваннем насельніцтва Віцебскага аблвыканкама. З лістапада 1994 г. па кастрычнік 2008 г. — старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1994). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2008). З 27.10.2008 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, з 18.10.2012 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў пятага склікання.

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

З 2016 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

З 2019 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання.

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне.

У снежні 2022 года трапіў пад санкцыі Канады.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыны II і III ступені, ордэнам Дружбы (Расія), удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тры юбілейных медаля; узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква).

Сям’я

Жанаты, мае двух дзяцей. Сын Уладзіслаў Андрэйчанка з’яўляецца дырэктарам аператара сотавай сувязі «МТС».

Асабістае жыццё

Ва Уладзіміра Андрэйчанкі ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам.

Зноскі

  • а б в Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.)Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
  • Андрэйчанка і Турчын назначаны ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях
  • Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка) (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  • Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-240 (англ.). Canada Gazette (7 снежня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
  • Назначен новый директор компании МТС
  • http://nashaniva.by/?c=ar&i=155262
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка БіяграфіяУладзімір Паўлавіч Андрэйчанка УзнагародыУладзімір Паўлавіч Андрэйчанка Сям’яУладзімір Паўлавіч Андрэйчанка Асабістае жыццёУладзімір Паўлавіч Андрэйчанка ЛітаратураУладзімір Паўлавіч Андрэйчанка СпасылкіУладзімір Паўлавіч Андрэйчанка19492 студзеняБеларусьВіцебская вобласцьЛёзненскі раёнМар’янова (Лёзненскі раён)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Русский военный корабль, иди на хуйПатрыятызмВакуумБайкаТэквандоМедаль Францыска СкарыныДПедру I (імператар Бразіліі)Мухамор чырвоныПольшчаГарантала (правінцыя)Сцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўЭнрыка КарузаМаксім ТанкКрайнія пункты БеларусіКанфлікт у Судане (з 2023)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінРэвалюцыйнае дзеяннеДзеепрыслоўеКнязі полацкіяНапалеон ОрдаАркадзь Сцяпанавіч ЛялейПрылівы і адлівыСядзібны дом (Клімавічы)Ніна Васільеўна ГаліноўскаяЮрый Васілевіч ЯкаўлеўНасельніцтва БеларусіНіл ГілевічКурган СяброўстваСтоле СандбекGoogle searchРРБ-БанкТамара Рыгораўна РаеўскаяБеларускае фэнтэзіКалінаўка (Блужскі сельсавет)AppleПокуцьЧарнобыльскі шляхКаробчыцыЕфрасіння ПолацкаяВермахтГутарка старога дзедаПінская шляхта (п’еса)ЭІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіСэм УортынгтанАперацыйная сістэмаБеларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)ВіценьТэпінгПятрусь БроўкаІнтэрнэтКіраўнікі МінскаАсочнікіMetro-Goldwyn-MayerНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгадаЭйфелева вежаМухамад ІкбалЕва Вежнавец100 найвялікшых беларускіх песеньСкаўцкі рухКаскадныя табліцы стыляўМіхаіл Мікалаевіч ЧыгірПрыродны газФутджобВікіпедыяЗоркаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБарыс Ісакавіч НасоўскіГаўрыіла (Глухава)Паца-ВацаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьЯноўка (Пухавіцкі раён)Google Maps🡆 More