Старая Сербія

Старая Сербія (сербск.: Стара Србија) — гістарычны тэрмін, шырока распаўсюджаны ў сербскай, дарэвалюцыйнай рускай і еўрапейскай гістарыяграфіі.

Упершыню быў, хутчэй за ўсё, сфармуляваны Вукам Караджычам у 18101820-я гг.

Старая Сербія
Старая Сербія (1913)

Гэтым тэрмінам прынята пазначаць тэрыторыю сярэдневяковай сербскай дзяржавы перыяду дынастыі Няманічаў (канец XII—XIV ст.), якая не ўвайшла ў склад аўтаномнага сербскага княства пры яго стварэнні ў 18121833 гг.

У сербскай культурнай традыцыі тэрмін «Старая Сербія» мае яркую палітычную афарбоўку, паколькі на працягу ўсяго XIX стагоддзя з дапамогай яго акрэслівалі тую тэрыторыю, якую Сербія павінна рана ці позна вызваліць ад улады Асманскай імперыі.

Па выніках Берлінскага міру 1878 г. Сербія атрымала паўночныя раёны Старой Сербіі, аднак большая частка яе тэрыторыі, уключаючы Косава, Мятохію, Санджак і Вардарскую Македонію, заставалася пад уладай Порты аж да Першай балканскай вайны 1912 г. Пры гэтым паўднёва-заходнія і часткова нават цэнтральныя раёны Старой Сербіі (напрыклад, Печ і Дзечані) адышлі ў 1912 г. да саюзнай Чарнагорыі.

Пазней у рамках Каралеўства СХС (Югаславіі) і СФР Югаславіі ўнутраныя межы рэгіёна неаднаразова змяняліся, і ў выніку тэрыторыя Старой Сербіі была падзелена паміж рэспублікамі Сербія і Македонія. Пры гэтым, адны з ключавых з пункту гледжання гісторыка-культурнага значэння раёнаў Старой Сербіі былі аб'яднаны ў аўтаномны край Косава і Мятохія ў складзе Рэспублікі Сербіі.

Пасля распаду СФРЮ, які прывёў да стварэння ў 1992 г. незалежнай Македонскай дзяржавы, а таксама пасля фактычнага аддзялення ў лютым 2008 г. Косава і Мятохіі, 2/3 тэрыторыі Старой Сербіі зноў апынулася па-за межамі сучаснай сербскай дзяржавы.

Варта таксама адзначыць, што некаторыя раёны Старой Сербіі, не ўдалося далучыць да Сербіі і ў перыяд яе найбольшага тэрытарыяльнага пашырэння ў 19181991 гг. Гэта тычыцца, у прыватнасці, Шкодэра, які, паводле рашэння Лонданскай канферэнцыі вялікіх дзяржаў, у 1913 г. быў перададзены Албаніі, а таксама той часткі гістарычнай вобласці Македонія, якая ў 1913 г. адышла да Грэцыі.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

1810-я1820-яВук Стэфанавіч КараджычСербская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Жук-геркулесСкірмунтыВуліца Дворышчы (Мінск)Эстэр ЛедэцкаяАсіміляцыя (мовазнаўства)Звязда (газета)НарвасадатаКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаГербы гарадоў БеларусіВенгрыяАмністыя (фільм)Шэрлак Холмс39ЕгіпетУладзімір ПянткевічБаза даныхНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіІнфлюэнсер41ЛічэбнікЛюдовік XIPhoenix theophrastiiСымон БудныНджаменаАдам ЧартарыйскіУладзімір СцяпанВаршаваАляксей ДудараўБеларускі алфавітЛітаратурная моваБеларусыIPhone 5НурагаКалядыКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Правы рэваншВінцэнт Дунін-МарцінкевічКітайЦаляПалавыя губыШасцідзясятнікіМоваЕфрасіння ПолацкаяБараўНавум Якаўлевіч ГальпяровічІранВальціцыТулаЗмітрок БядуляPinterestСпіс самых высокіх людзейСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскЗубр еўрапейскіМалая базілікаЛюксембургРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаНаша Ніва (1991)Беларускія татарыКалумбійскае песаРэфармацыяРасійскае ўварванне ў КрымГТэарэма Грына — ТаоФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыМіхась Чарот1 красавікаПары-МатчКіеўская РусьПімен ПанчанкаЕўрапейскі СаюзЯгайлаКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыГерб СеўтыГасдрубал Баркід🡆 More