Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч

Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч (нар.

15 кастрычніка 1944, в. Лышча, Пінскі раён) — беларускі журналіст і літаратар.

Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1944(1944-10-15) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія

Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы ў 1960 годзе супрацоўнічаў з Лагішынскай раённай газетай «Калгасная праўда» (1960—1962), працаваў карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ ў 1967 годзе быў накіраваны на работу ў газету «Звязда» літсупрацоўнікам, працаваў загадчыкам аддзела.

З 1977 года пачаў партыйную кар’еру: інструктар аддзела культуры ЦК КПБ, памочнік сакратара (1978—1981), працаваў у апараце ЦК КПБ. Работу спалучаў з вучобай у аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1981—1984). Вынікам вучобы стала абарона кандыдацкай дысертацыі «Партийное руководство художественной культурой на этапе зрелого социализма» (1984). Пасля працаваў у апараце ЦК КПБ, а з 1984 года — загадчык кафедры журналістыкі, мовы і літаратуры Мінскай ВПШ.

Са студзеня 1989 года — намеснік загадчыка ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ і рэдактар газеты «Советская Белоруссия», з 1992 года — галоўны рэдактар часопісу «Гаспадыня». У 1996—1999 гадах — першы намеснік старшыні Дзяржкамдруку Беларусі. Адначасова з 2000 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Творчасьць

Друкавацца пачаў у 1957 годзе. Першае апавяданне на рускай мове «Деньги» было апублікавана ў пінскай раённай газеце «Полесская правда» (1963). Піша на беларускай і рускай мовах вершы і апавяданні, нарысы, дакументальныя аповесці, навелы, лірычныя мініяцюры, крытычныя артыкулы, дзе аналізуюцца пытанні развіцця сучаснай беларускай літаратуры.

З 1986 года сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, пасля 2005 года перайшоў у прадзяржаўны Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Кнігі

  • 1968 — «На палях рэспублікі»
  • 1974 — «Добры дзень, сад!»
  • 1976 — «На сельских просторах»
  • 1976 — «Строгая доброта»
  • 1977 — «Крылы дужэюць у палёце»
  • 1979 — «Жменя зярнят»
  • 1984 — «Журавы на далёкай пойме»
  • 1986 — «Ноч перад нядзеляю»

Tags:

15 кастрычніка1944ЖурналістЛышчаЛітаратарПінскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сарган IIПолацкі езуіцкі калегіумАляксей Мікалаевіч СокалГубыЯн ПазнякПаўстанне 1830—1831 гадоўЛатвіяФінляндыяІзраільНаш край31 сакавікаНігерыяТочка BYДзікае паляванне караля СтахаСпіс самых высокіх людзей27 сакавікаАрганічныя рэчывыПавятовы соймікЖФК Універсітэт ВіцебскПошукавая аптымізацыяВалянцін Паўлавіч ТаўлайУладзімір Ісакавіч ШолкВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічBetfairПротазаалогіяУладзімір СцяпанБітва пад Оршай (1514)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыПольшчаВялікдзень (народная традыцыя)ВенаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаКанадаЭдуард Анатолевіч ЛобаўГісторыя беларускай мовыУільям ШэкспірМастацтваАлесь РазанаўБелы легіёнЗамкавая царква (Мінск)Узброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіКаласы пад сярпом тваімЛюблінЗлучнікЛех ВаленсаГвязда БыдгашчШвагерЗозімуЛічэбнікСлонімАртур ВольскіБукакэМаксім БагдановічРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаУварванне Расіі ва Украіну (2022)Т-44Міхась ЧаротЯзэп Нарцызавіч Драздовіч6ТарашкевіцаГруня Яфімаўна СухараваТворны склонУкраінаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Польская моваВасіль Савіч ГарбацэвічІнданезіяJavaScriptВайна на ўсходзе УкраіныТрыўмфальная арка ЦітаВолатВялікабрытаніяГасдрубал БаркідУладзімір Уладзіміравіч Пуцін🡆 More