Заслаўскі Замак

Заслаўскі замак — помнік абарончага дойлідства канца XVI—XVII стст.

Пабудаваны ў г. Заслаўе ў пойме р. Свіслач. Адзін з першых бастыённых замкаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі. Уваходзіць у Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».

Замак
Заслаўскі замак
Валы замка, уязная брама, Спаса-Праабражэнская царква.
Валы замка, уязная брама,
Спаса-Праабражэнская царква.
HGЯO
Краіна Заслаўскі Замак Беларусь
Горад
Заснавальнік I. Глябовіч
Будаўніцтва XVIXVII стагоддзі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000336шыфр 613В000336
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Заслаўскі Замак 
Кафля з Заслаўскага замку ў экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
  • ХІ стагоддзе — узнікненне гарадзішча на месцы сучаснага замка.
  • Другая палова XVI — пачатак XVII — на месцы сярэднявечнага замчышча панамі Глябовічамі збудаваны бастыённы замак. У замку ўзведзены кальвінскі збор і мураваны палац.
  • 1676 — заходняя частка замка была прададзеная заслаўскаму кляштару дамініканцаў.
  • XVIII — замак канчаткова страціў ваеннае прызначэнне, рэзідэнцыя ўладальнікаў Заслаўя была перанесеная ў іншае месца.
  • 1870-я — дадатковыя мураваныя бастыёны разабраны на цэглу мясцовымі жыхарамі.

Архітэктура

Заслаўскі Замак 
Заслаўскі бастыённы замак, з плану XIX ст.

Бастыённы замак быў збудаваны ў традыцыях стараітальянскай фартыфікацыйнай школы і лічыцца адным са старэйшых у ВКЛ. Ён знаходзіўся ў 200 метрах на поўнач ад горада і быў абкружаны з трох бакоў шырокім вадзяным ровам, а з поўначы замак надзейна прыкрывала рэчка Княгінька.

Як адзначалася вышэй, Заслаўская бастыённая фартэцыя была ўзведзена на тэрыторыі ранейшага замчышча Заслаўя, што і абумовіла яе абрысы: крыху звужаны з захаду прамавугольнік 215×190×120×80 м. Звонку бастыёны і курціны былі абмураваны цэглай і каменем. Для абароны курцін у фланках бастыёнаў размяшчаліся капаніры з гарматамі, якія забяспечвалі моцны флангавы агонь. З напольнага боку ўсе курціны мелі таксама дадатковыя ўмацаванні т. зв. п'ятаформы, своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны. Знутры валы-курціны, каб не асыпаліся ўнутр, былі ўмацаваны мураванай сцяной вышынёй 2,5 метры і таўшчынёй 0,33, а таксама мелі ўнутры схаваны ход для перамяшчэння абаронцаў. Валы і бастыёны былі насыпаны з пяску, жвіру і гліны з выкарыстаннем фашын.

Галоўны ўваход у замак быў вырашаны ў выглядзе двухпавярховае брамы і размяшчаўся ў паўднёвай курціне. З паўночнага боку, скіраванага ў бок ракі, размяшчалася меншая брама. Каля галоўнай брамы першапачаткова меўся падземны ход, зроблены з цэглы. Першапачаткова ён быў прыстасаваны, верагодна, для патаемных вылазак. Значнай дамінантай замка была ўваходная вежа кальвінскага збора, які стаіць амаль пасярод прамавугольніка замка. Вежа, як і сам храм, мела абарончыя функцыі: на шасці паверхах вежы і па перыметры храма меліся баявыя байніцы.

Сучасны стан

У наш час захаваліся толькі малаважныя руіны замкавай брамы, валы і равы замка.

Літаратура

  • Заяц, Ю. А. Заславль X—XVIII веков. Мн., 1987.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
  • Ткачоў, М. А. Замкі і людзі. Мн.,1991 ISBN 5-343-00880-1
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6) с. 546-547

Спасылкі

Tags:

Заслаўскі Замак ГісторыяЗаслаўскі Замак АрхітэктураЗаслаўскі Замак Сучасны станЗаслаўскі Замак ЛітаратураЗаслаўскі Замак СпасылкіЗаслаўскі ЗамакXVIXVIIБастыённы замакВялікае Княства ЛітоўскаеГісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»ЗаслаўеСвіслач

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Віктар Анатолевіч ШніпАпалінарый Гіляравіч ГараўскіБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціРапуха чаротаваяЭнрыка КарузаБеларуская моваМедаль Францыска СкарыныУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Матрона Сяргееўна МаркевічАнтон Гадзімавіч МатолькаНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Java (мова праграмавання)Cosmos atrosanguineusМінскПыласосВасіль БыкаўТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмСімвалСпіс народжаных у 2024 годзеПавел Аляксандравіч ХарланчукПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Ніл ГілевічКот свойскі.tgМікалай ЦудатворацУладзіслаў СыракомляМінскае капішчаРудня (Пухавіцкі раён)ПацукіЮры ТуронакСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Буры мядзведзьУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Юрый КашыраVII Усебеларускі народны сходУсход АФКApple PayКатэхізіс Сымона БуднагаЯраслава Мудрага (станцыя метро, Харкаў)ТарашкевіцаЗянон Станіслававіч ПазнякІгнат Габрыэлевіч БулгакПралескаМалітва ГасподняяВань (прозвішча)Другая сусветная вайнаЛявон Пятровіч БаршчэўскіУ краіне райскай птушкіПубліцыстычны стыльРазбітае сэрца пацанаЧэмпіянат свету па футболе 1930Свабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіВіцебская вобласцьХусітыЧарнобыльская АЭСВасіль ЗуёнакУсебеларускі народны сходБеларусьШахматыСаюз пісьменнікаў СССРПолацкае княстваРевизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...Белы легіёнСхема БЧБКаскадныя табліцы стыляўРасіяБу ВідэрбергБеларускі нацыянальны касцюмРэвалюцыйнае дзеяннеБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяАркадзь КуляшоўКалядыАпурэМоўны пурызм🡆 More