II падзе́л Рэ́чы Паспалі́тай (1793) — другі з трох падзелаў, пасля якіх Рэч Паспалітая знікла з карты Еўропы.
Скарыстаўшыся капітуляцыяй Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў вайне з Расіяй і пераходам улады ў дзяржаве да таргавічанаў, 25 кастрычніка 1792 кароль прускі Фрыдрых Вільгельм II запатрабаваў уключэння Вялікай Польшчы ў склад свайго каралеўства пад пагрозай выхаду з антыфранцузскай кааліцыі.
23 студзеня 1793 Кацярына II і Фрыдрых Вільгельм II падпісалі трактат пра падзел, паводле якога да Прусіі адышлі землі, населеныя этнічнымі палякамі: Данцыг, Торунь, Вялікая Польшча, Куявія і Мазовія, за выняткам Мазавецкага ваяводства. Расія атрымала літоўскія землі да лініі Дзвінск — Пінск — Збруч, усходнюю частку Палесся, украінскія вобласці Падолле і Валынь.
Уночы з 23 на 24 верасня 1793 года гэта рашэнне было праведзенае праз сабраны канфедэратамі сойм у гарадзенскім замку.
У другім падзеле, у адрозненне ад двух астатніх, не брала ўдзелу Аўстрыйская імперыя, занятая вайной з рэвалюцыйнай Францыяй.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Другі падзел Рэчы Паспалітай, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.