«Гары Потэр і Кубак агню» (англ.: Harry Potter and the Goblet of Fire) — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros.
Pictures» і рэжысёра Майка Ньюэла, выпушчаны ў 2005 годзе. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 2000 года. «Кубак агню» з’яўляецца працягам фільма «Гары Потэр і вязень Азкабана», а таксама чацвёртым фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка.
Прадзюсарам стужкі з’яўляецца Дэвід Хэйман, сцэнар напісаў Стыў Клоўз. У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр.
Фільм распавядае пра чацвёрты год Гары ў школе Хогвартс, калі ён абіраецца Кубкам агню ўдзельнікам Турніра трох чараўнікоў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гары Потэр і Кубак агню (фільм), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.