патрабаванні Да Выдатных Артыкулаў

Выдатныя артыкулы павінны мець высокі ўзровень якасці.

У дадатак да агульных правіл, датычных артыкулаў Вікіпедыі, выдатныя артыкулы павінны быць:

  1. Якасна складзенымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на высокім узроўні і не ўтрымліваць памылак.
  2. Поўнымі і рознабаковымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць усе значныя факты і меркаванні.
  3. Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі любое невідавочнае сцвярджэнне можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры.
  4. Мець зноскі і спасылкі на крыніцы: у тэксце артыкула каля сцверджанняў, важных як для артыкула ў цэлым, так і для яго раздзелаў, а таксама каля лікавых дадзеных, павінны быць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, аформленыя ў выглядзе зносак. Для крыніц вялікага аб’ёму (кнігі, артыкулы з аб’ёмам, большым за 15—20 старонак) у зносцы трэба ўказваць пэўныя старонкі або раздзелы.
  5. Нейтральнымі: асвятляць тэму справядліва і непрадузята.
  6. Стабільнымі: калі змест артыкула не з’яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  7. З уводзінамі: утрымліваць не менш за 3—4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  8. Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  9. Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстання.
  10. Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  11. Мець катэгорыі і інтэрвікі (калі ў іншых моўных раздзелах ёсць артыкулы-адпаведнікі).

Пажадана (але не абавязкова):

  • Няўнасць адной ці некалькіх ілюстрацый.
  • Спасылка на адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы (калі яна існуе).
  • Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў ({{кніга}}, {{артыкул}}, {{cite web}}, падрабязней гл. даведку).

Можа адсутнічаць:

  • Спіс літаратуры, але тады абавязкова павінны быць вонкавыя спасылкі на рэсурсы ў Сеціве.
  • Спасылкі на рэсурсы ў Сеціве, але тады павінен быць спіс літаратуры.

Абранне

  1. Памеры артыкула асаблівай ролі не іграюць, трэба зыходзіць са зместу і ступені раскрыцця тэмы.
  2. Калі вы галасуеце патрабаванні Да Выдатных Артыкулаў  Супраць ці патрабаванні Да Выдатных Артыкулаў  Слабае супраць артыкула, абавязкова патлумачце прычыну.
  3. Артыкул павінен знаходзіцца на старонцы абрання не менш за адзін месяц і не больш за тры.
  4. Колькасць галасоў патрабаванні Да Выдатных Артыкулаў  За павінна быць не меншай за чатыры (або тры галасы, калі чалавек, які высунуў артыкул на намінацыю, не галасаваў).
  5. Калі артыкул не быў абраны, то наступная яго намінацыя мае быць не менш чым праз месяц.

Tags:

Катэгорыя:Вікіпедыя:Правілы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЦнатлівасцьПастава на каленяхБэці ЛавэтOnliner.byМіжнародны стандартны кніжны нумарГрамадскі набытакГеоргій МарчукNode.jsMacOSПутумаёНапады на пасольства Лівіі ў МінскуЭякуляцыяБрамбіМікола МятліцкіПампеіIva SativaДжон Рональд Руэл ТолкінМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеАстатMicrosoft WindowsСповедзьФутболПарэміялогіяГенрых III Валуа.neХімічная формулаГомельСексуальныя практыкі паміж мужчынаміАляксандр Іванавіч ГаўрылаўБальніцаТрыест2016Сердар (горад)Полацкае княстваМэрВенанцы БутрымЧырвоным па БелымПарагвайКаласы пад сярпом тваімГепатыт CПінхас ПалонскіМітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі2022Сяргей Васілевіч БесарабАлісія ВікандэрБелае (Пухавіцкі раён)Джэніфер ЛоўрэнсПольшчаGoogle ChromeСалах аль-МухтарБраніслаў Адамавіч ТарашкевічІспанская інквізіцыяСловазлучэннеАляксандр Валер’евіч ХаджаеўМаладосць (часопіс)ІсакратКарла ТальявініВін ДызельСласцёны (Чавускі раён)2001Беларуская міфалогіяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеБеларуская энцыклапедыяКупалінка (песня)Уладзімір СцяпанТаежная зонаМТБанкЗборная Іарданіі па футболеБаварыяСлонімАляксандр Мікалаевіч Сакураў🡆 More