Вышыня Трохвугольніка

Вышыня́ трохвугольніка — перпендыкуляр, праведзены з вяршыні трохвугольніка да прамой, якая змяшчае процілеглую старану.

У залежнасці ад віду трохвугольніка вышыня можа праходзіць унутры трохвугольніка (для востравугольнага трохвугольніка), супадаць з яго стараною (катэтам прамавугольнага трохвугольніка) ці праходзіць па-за трохвугольнікам (для тупавугольнага).

Вышыня Трохвугольніка
Вышыня ў трохвугольніках розных відаў

Уласцівасці

Вышыня Трохвугольніка 
Вышыні трохвугольніка
  • Вышыні трохвугольніка перасякаюцца ў адным пункце, так званым артацэнтры. Гэта сцвярджэнне лёгка даказаць, карыстаючыся вектарнаю тоеснасцю, справядліваю для любых пунктаў A, B, C, E (нават калі яны не ляжаць у адной плоскасці):
    Вышыня Трохвугольніка 

(Каб даказасць тоеснасць, трэба скарыстаць формулы

    Вышыня Трохвугольніка 

У якасці пункта E трэба ўзяць перасячэнне дзвюх вышынь трохвугольніка.)

  • У востравугольным трохвугольніку артацэнтр ляжыць унутры трохвугольніка; у тупавугольным — па-за трохвугольнікам; у прамавугольным — у вяршыні прамога вугла.
  • У прамавугольным трохвугольніку вышыня, праведзеная з вяршыні прамога вугла, разбівае яго на два трохвугольнікі, падобныя зыходнаму.
  • У востравугольным трохвугольніку дзве яго вышыні адсякаюць ад яго падобныя трохвугольнікі.
  • Асновы вышынь утвараюць так званы ортатрохвугольнік, які мае свае ўласцівасці.

Найменшая з вышынь трохвугольніка мае экстрэмальныя уласцівасці. Напрыклад:

  • Найменшая артаганальная праекцыя трохвугольніка на прамыя, што ляжаць у плоскасці трохвугольніка, мае даўжыню, роўную найменшай з яго вышынь.
  • Найменшы прамалінейны разрэз у плоскасці, праз які можна працягнуць незгінальную трохвугольную пласціну, павінен мець даўжыню, роўную найменшай з вышынь гэтай пласціны.
  • Пры непарыўным руху двух пунктаў па перыметры трохвугольніка насустрач адзін аднаму, найбольшая адлегласць паміж імі не можа быць меншаю за даўжыню найменшай з вышынь трохвугольніка.

Найменшая вышыня ў трохвугольніку заўсёды праходзіць унутры гэтага трохвугольніка.

Асноўныя суадносіны

  • Вышыня Трохвугольніка 
  • Вышыня Трохвугольніка 

дзе Вышыня Трохвугольніка  — плошча трохвугольніка, Вышыня Трохвугольніка  — даўжыня стараны трохвугольніка, на якую апушчана вышыня.

  • Вышыня Трохвугольніка 
  • Вышыня Трохвугольніка , дзе r — радыус упісанай акружнасці.
  • Вышыня раўнабедранага трохвугольніка, апушчаная на аснову:
      Вышыня Трохвугольніка 

дзе Вышыня Трохвугольніка  — аснова.

  • Вышыня Трохвугольніка  — вышыня ў роўнастароннім трохвугольніку.

Тэарэма аб вышыні прамавугольнага трохвугольніка

Калі вышыня даўжынёю h, праведзеная з вяршыні прамога вугла, дзеліць гіпатэнузу даўжынёю c на адрэзкі m і n, адпаведныя катэтам b і a, то верныя наступныя роўнасці:

  • Вышыня Трохвугольніка 
  • Вышыня Трохвугольніка 
  • Вышыня Трохвугольніка 
  • Вышыня Трохвугольніка 

Мнеманічны верш

    Вышыня
    Падобна на ката́,
    Што выгнуў спі́ну
    І пад прамым вуглом
    Злучыў вяршыню
    І старану хвастом.

Спасылкі

Tags:

Вышыня Трохвугольніка УласцівасціВышыня Трохвугольніка Асноўныя суадносіныВышыня Трохвугольніка Тэарэма аб вышыні прамавугольнага трохвугольнікаВышыня Трохвугольніка Мнеманічны вершВышыня Трохвугольніка СпасылкіВышыня ТрохвугольнікаВостравугольны трохвугольнікПрамавугольны трохвугольнікПрамаяТрохвугольнікТупавугольны трохвугольнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ТарашкевіцаБеларусыНаша Ніва (1906)Прыгоннае праваСалігорскМонктанскі ўніверсітэтВасіль БыкаўВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляШчасцеЭўкарыётыБеларуская літаратураЯўгенія ЯнішчыцГерб Новага Двара (Сакульскі павет)ДудуткіАнатоль Іванавіч БутэвічСалідарныя з БеларуссюВіцебскФранцішак БагушэвічПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларускія народныя танцыСасык (Кундук)Вялікая Айчынная вайнаІван ЧыгрынаўКарфагенVII Усебеларускі народны сходЧалавекАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўВ’етнамСхема БЧБМоўная інтэрферэнцыяЯн ВермерМаксім ТанкПаўночная АмерыкаАлаіза ПашкевічБеларусьКатоўскае (возера)БібліяБеларуская Рада КультурыПеснярыСказГісторыя БеларусіПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Беларускі ПЭН-цэнтрЗлучаныя Штаты АмерыкіМай26 красавікаЗабіць прэзідэнтаАдольф ГітлерМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Ульяна ЦвярскаяPremiere (часопіс)Юрась ШамецькаЗвычайны прэзідэнтБрэсцкая вобласцьДагаворМар’ян ДуксаСтары ЗапаветСекс без пранікненняСправа «0 праміле»383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАБярэзінскае зледзяненнеДзеепрыслоўеПадзеі МіякеБеларуская вёска25 красавікаПрыпяцьПрыметнікАльгердНіна Іосіфаўна МацяшГамеланІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіСексРаслінаводстваПубліцыстыка🡆 More