Беларускі Сялянскі Саюз

Беларускі сялянскі саюз, Biełaruski Sialański Sajuz (БСС) (польск.: Białoruski Związek Włościański) — беларуская нацыянальная партыя парламенцкага тыпу ў Заходняй Беларусі ў 1925 — 1932 гг.

Беларускі сялянскі саюз
Заснавальнік Васіль Рагуля
Фабіян Мацвеевіч Ярэміч
Дата заснавання 10 лістапада 1925
Дата роспуску 1932
Краіна
Саюзнікі і блокі Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Партыйны друк Сялянская ніва

Створаны ў Вільні беларускімі пасламі ў польскім сейме В. Рагулем і Ф. Ярэмічам у процівагу БСРГ. Да сакавіка 1926 г. існаваў як ініцыятыўная група. На першай канферэнцыі 24 сакавіка 1926 г. прынята палітычная праграма і абраны ЦК БСС. У склад ЦК (знаходзіўся ў Вільні) увайшлі В. Рагуля, Ф. Ярэміч (старшыні), А. Більдзюкевіч, Б. Туронак (віцэ-старшыні). Цэнтральны друкаваны орган — газета «Сялянская Ніва».

З мэтаю пашырэння сваёй сацыяльнай базы сярод беларускага сялянства кіраўнікі БСС разам з лідарамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі летам 1926 г. стварылі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.

Літаратура

  • Ладысеў, У. Ф. Беларускі сялянскі саюз / У. Ф. Ладысеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 454. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Рагуля, В. Успаміны. — Нью-Ёрк: Друк. Р. Крупка — О. Білан, 1957. — 127 с.

Tags:

19251932Заходняя БеларусьПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БілінгвізмІнфлюэнсерРасійска-ўкраінская вайнаКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)Пятро ВасючэнкаЭякуляцыя на чалавекаШаманізмМаксім ГарэцкіМінскДзядыЯн ПятроўскіРымская імперыяЛюксембург411 красавікаГербы гарадоў БеларусіКанадаАўтамагістраль АмурВасіль Савіч ГарбацэвічКастрычнікМудранкаВялікае Княства ЛітоўскаеСымон БудныРасійская акупацыя КрымаАдам МіцкевічЗнак бядыВульваНовая зямля (паэма)СлонімІндыяРэжым ЛукашэнкіМігель СерветСінгапурПортСлуцкСерабрыстая чайкаАкупацыя Ірака (2003—2011)Народнае антыкрызіснае ўпраўленнеАўстра-ВенгрыяФёдар Іванавіч ПрывалаўКыргызстанЛех ВаленсаРыгор БарадулінСпіс самых высокіх людзейВальціцыПарыжULISКастусь КаліноўскіМаксім ЛужанінБалты (дынастыя)Дзікае паляванне караля Стаха (опера)ЭнцыклапедыяАлесь ГарунУкраінская Народная РэспублікаКалумбійскае песаУладзімір ДубоўкаЖыве Беларусь!Фрыдрых ЭнгельсПолацкКарл X БурбонПулкава (аэрапорт)Анатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаМянтузНа ростаняхІзяславічы Полацкія1706ПаўлінкаЕва ВежнавецВікіпедыяСеулНадвор’е🡆 More