2020 Баі За Мэкэле

Баі за Мэкэле — узброеныя сутыкненні паміж ўзброенымі сіламі Эфіопіі і паўстанцамі Тыграя за кантроль над горадам Мэкэле.

Баі за Мэкэле
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт
Авіяўдар па горадзе 16 лістапада напярэдадні пачатку баёў.
Авіяўдар па горадзе 16 лістапада напярэдадні пачатку баёў.
Дата 1728 лістапада 2020
Месца Мэкэле
Вынік перамога Эфіопіі
Праціўнікі
2020 Баі За Мэкэле Эфіопія
2020 Баі За Мэкэле Фано
2020 Баі За Мэкэле Рэгіянальная адміністрацыя:
Камандуючыя
Эфіопія Кенеа Ядэта
Эфіопія Берхану Джула
2020 Баі За Мэкэле Дэбрэцыан Гебрэмікаэль
2020 Баі За Мэкэле Гетачэў Рэда
Агульныя страты
29 грамадзянскіх загінулі, звыш за 100 параненых

Храналогія

17 лістапада прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі заявіў, што тэрмін яго ўльтыматуму аб капітуляцыі тыграйскіх войск скончыўся, таму эфіопская армія пачынае ў рэгіёне «вырашальнае наступленне». Пасля гэтага горад падвергнуўся авіяўдары, у выніку чаго загінулі двое мірных жыхароў.

18 лістапада эфіопскія войскі без якіх-небудзь баёў захапілі Шырэ і Аксум. Каля 9 гадзін раніцы яны пачалі прасоўвацца да Мэкэле па трох дарогах з поўдня, усходу і паўночнага захаду. Армія наблізілася на адлегласць каля 200 кіламетраў да горада. Начальнік штаба эфіопскіх сіл Берхану Джула абвясціў, што яны імкнуцца акружыць Мэкэле і выбіць адтуль ворага. НВФТ абвясціў, што страта кантролю над Шырэ і Аксумам была толькі часовай няўдачай і што Тыграй стане «пеклам» для ўрада.

19 лістапада, па заяве НФВТ, Мэкэле быў разбомблены, але не даў ніякіх падрабязнасцяў аб ахвярах. У той жа час эфіопскія войскі працягвалі прасоўвацца да горада.

На наступны дзень па Мэкэле быў нанесены авіяўдар, які нанёс значны ўрон мясцоваму ўніверсітэту. Паведамлялася, што некалькі мірных жыхароў атрымалі раненні.

22 лістапада эфіопскае міністэрства абароны заявіла аб тым, што федэральныя войскі ўзялі горад Ідага-Хамус у 97 км ад Мэкэле. Увечары прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі даў тыграйскім сілам 72 гадзіны на здачу горада Мэкэле. У выпадку, калі горад не будзе здадзены, ён паабяцаў штурм. Хутка верталёты ВПС Эфіопіі праляцелі над Мэкэле і скінулі ўлёткі з заклікамі да мясцовых жыхароў у бліжэйшы час не пакідаць сваіх дамоў.

На наступны дзень, 23 лістапада, афіцыйны прадстаўнік урадавай мэтавай групы па надзвычайным становішчы ў штаце Тыграй Рэдван Хусейн заявіў, што ўрадавыя сілы завяршаюць працэс поўнага акружэння горада. Паводле яго слоў, войскі знаходзяцца за 50 кіламетраў ад цэнтра Мэкэле. Тым часам да сталіцы Тыграя падцягвалася цяжкая артылерыя і танкі. Улады заклікалі мясцовае насельніцтва самастойна арыштоўваць членаў партыі і выдаваць ураду.

Падчас баявых сутыкненняў тыграйскія войскі збілі 1 верталёт ВПС Эфіопіі і знішчылі 2 танкі ўрадавага войска.

24 лістапада ВПС Эфіопіі знішчылі рэактыўныя гранатамёты тыграйскіх паўстанцаў у Мі-Медэне, недалёка ад Мэкэле. Ужо 26 лістапада эфіопскія ўрадавыя войскі пачалі штурм наваколля Мэкэле. Лідар паўстанцаў Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што яго сілы «гатовы стаяць да смерці» для абароны горада.

28 лістапада прадстаўнікі НФВТ заявілі пра тое, што горад Мэкэле падвергнуўся інтэнсіўнай бамбардзіроўцы з боку федэральных сілаў. Адначасова камандаванне УС Эфіопіі заявіла аб тым, што Мэкэле знаходзіцца пад поўным кантролем урадавай арміі. Прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі заявіў пра завяршэнне ваеннай аперацыі ў Тыграі і перамозе ўрадавых сіл. У сваю чаргу Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што іх узброеная барацьба супраць федэральных сіл будзе працягнута.

Зноскі

Tags:

МэкэлеТыграйЭфіопія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Зубр еўрапейскіПаўлінкаКапыльФінляндыяПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Анатоль ВярцінскіІталіяУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЛітаратурная моваБраніслаў Адамавіч ТарашкевічПарыжНаталля Аляксееўна АрсенневаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Вера Аляксандраўна Палякова-Макей8ЛесБеларуская тэрміналогіяЛандшафтны заказнікАляксандр Васільевіч Калчак7Карусь КаганецРадаўніца1 красавікаБараўSega SaturnКорпус марской пяхоты ЗШАБасяАдольф ГітлерБеларускія народныя танцыГарэлкаДжэрсіМоваРаКлайпедаКарлес ПучдэмонСвятлана Іванаўна КалыванаваДзень ВоліЯн ЧачотНарвасадатаМастацтва Старажытнага ЕгіптаIPhone 5ГерманіяГроднаЖаўнаДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваЛюдміла Рублеўская69Рыгор БарадулінБеларуская міфалогіяЧасціны мовыРасійская акупацыя КрымаКнут ВіксельСтарыя ДарогіСлуцкі поясФэндомАхметаўАльтэрнатыўны рокБеларускі саюз жанчынВялікая Айчынная вайнаВульваДжэймс КукЭштан КутчэрАлена Леанідаўна БогданЦаляБеларуская Народная РэспублікаАсіміляцыя (мовазнаўства)Адам МіцкевічПары-МатчВечаЯрдУННВОта Небель🡆 More