1938 Бамбардзіроўка Барселоны

Бамбардзіроўка Барселоны (1938) — серыя авіяўдараў ваенна-паветраных сіл Італіі і Германіі па каталонскай сталіцы Барселоне.

Налёты праведзены з 16 па 18 сакавіка 1938 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У выніку паветраных рэйдаў каля 1300 чалавек загінулі і не менш за 2000 атрымалі раненні. Гэта падзея лічыцца першай у гісторыі дывановай бамбардзіроўкай з паветра.

1938 Бамбардзіроўка Барселоны
Аэрафотаздымак выбуху бомбаў у Барселоне.

Перадгісторыя

У сакавіку 1938 года нацыяналісты, разграміўшы рэспубліканцаў пад Тэруэлем, пачалі наступленне ў Арагоне. 15 сакавіка французскі ўрад на чале з Леонам Блюмам вырашыў адкрыць мяжу з Іспаніяй, праз якую савецкія прыпасы пачалі паступаць у Барселону. Італьянскі дучэ Беніта Мусаліні, не праінфармаваўшы загадзя саюзныя нацыяналістычныя сілы, вырашыў правесці масіраваныя паветраныя бамбардзіроўкі горада, мяркуючы, што гэта «аслабіць баявы дух чырвоных». Мусаліні, як і італьянскі генерал Джуліа Дуэ, лічыў, што авіяцыя можа выйграць вайну з дапамогай тэрору.

Бамбардзіроўка

З 16 па 18 сакавіка 1938 года Барселону бамбілі самалёты Італьянскай легіянерскай авіацыяі, якія ляцелі з Мальёркі з іспанскімі апазнавальнымі знакамі. Першы налёт быў здзейснены ў 22:00 16 сакавіка нямецкімі знішчальнікамі Heinkel He 51. Пасля гэтага было праведзена семнаццаць паветраных налётаў італьянскіх бамбардзіроўшчыкоў Savoia-Marchetti SM.79 і Savoia-Marchetti SM.81 з трохгадзінным інтэрвалам да 15:00 18 сакавіка. У ноч на 18 сакавіка моцна пацярпелі працоўныя раёны.

У горадзе было мала зенітнай артылерыі і не было прыкрыцця з паветра (да раніцы 17 сакавіка Іспанская рэспубліканская авіяцыя не адпраўляла знішчальнікі ў Барселону), што рабіла яго практычна безабаронным. Бамбардзіроўшчыкі бясшумна слізгалі над горадам на вялікай вышыні і перазапускалі свае рухавікі толькі пасля скіду бомбаў, а гэта азначала, што трывога не магла быць паднята, бо авіацыя не выяўлялася да першых выбухаў. Італьянцы выкарыстоўвалі бомбы запаволенага дзеяння, прызначаныя для праходжання праз дахі і наступнага выбуху ўнутры будынка, а таксама бомбы новага тыпу, якія выбухалі з вялікай бакавой сілай. Паўтаральная хваля нападаў зрабіла паветраную трывогу для горада неактуальнай, паколькі больш не было ясна, абвяшчаюць сірэны пачатак ці канец атакі.

Усяго італьянская авіацыя скінула 44 тоны бомбаў. Замест таго, каб нацэльвацца на ваенныя аб’екты, італьянцы мелі намер разбурыць прамысловыя раёны горада і дэмаралізаваць рэспубліканскі бок. Іх заяўленымі мэтамі былі ваенныя склады, зброевыя заводы, эшалоны з салдатамі і порт, але грамадзянскія будынкі, кінатэатры, консульствы і тэатры таксама пацярпелі або былі разбураны падчас налётаў.

Рэакцыя

Атака была асуджана заходнімі дэмакратыямі. Дзяржсакратар ЗША Кордэл Хал сказаў: «Ніякая тэорыя вайны не можа апраўдаць такія паводзіны ... я адчуваю, што кажу ад імя ўсяго амерыканскага народа!». Лідар нацыяналістаў Франсіска Франка першапачаткова не быў праінфармаваны аб нападах і быў незадаволены; 19 сакавіка ён папрасіў прыпыніць атакі, баючыся «ўскладненняў за мяжой». Мусаліні быў вельмі задаволены бамбардзіроўкамі. Міністр замежных спраў Італіі і зяць дучэ Галеаца Чыана сказаў: «Яго парадавала тое, што італьянцы здолелі выклікаць жах сваёй агрэсіяй, а не дабрадушнасцю са сваімі мандалінамі. Гэта павысіць нашу апору ў Германіі, дзе любяць татальную і бязлітасную вайну».

У літаратуры

  • Карлас Руіс Сафон пачынае свой раман «Лабірынт духаў» з аповяду аб бамбардзіроўцы Барселоны ў сакавіку 1938 года.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

1938 Бамбардзіроўка Барселоны Перадгісторыя1938 Бамбардзіроўка Барселоны Бамбардзіроўка1938 Бамбардзіроўка Барселоны Рэакцыя1938 Бамбардзіроўка Барселоны У літаратуры1938 Бамбардзіроўка Барселоны Спасылкі1938 Бамбардзіроўка БарселоныБарселонаВПСГрамадзянская вайна ў ІспанііДывановыя бамбардзіроўкіКаралеўства Італія (1861—1946)КаталоніяНацысцкая Германія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

VII Усебеларускі народны сходАляксандр Леанідавіч ВарламаўРуская моваКузьма ЧорныІрына ХадарэнкаЛеанід Дранько-МайсюкКанстытуцыя 3 мая 1791 годаВіцебскПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Натуралізм (жывапіс)ПародыяБеларуская літаратураШвагерЛаўрэнцій Іванавіч ЗізанійАмерыканскія грыфыМалады ФронтПятрусь БроўкаПоўдзеньМадэрнізмГерманіяГарады БеларусіСімвалы БеларусіТарашкевіцаЛісты з-пад шыбеніцыSabatonСяргей Іванавіч ЗаконнікаўПлошча Францішка Багушэвіча (Мінск)Янка СіпакоўАлег Антонавіч ЛойкаБеларускія ручнікіFIRSTРэнэ ДэкартВозера радасці (фільм)ГамеланMP3Белы буселФерэнц ЛістМезонСіні колерАнтыкамуністычны партызанскі рух у Эстоніі (1940—1953)Клаўдзіа МантэвердзіСімвалізмМікола МаляўкаПалац Незалежнасці (Мінск)Траецкае прадмесцеСексСтаражытнабеларуская літаратураДамініканская РэспублікаЗвон НагасакіФілалагічны факультэт БДУТувінская моваДранікіТочка BYКрыптавалютаАляксандр Васілевіч БранцэвічПалавы актCreative CommonsВінцэнт Дунін-МарцінкевічАндрыс ВілксАндрэй МакаёнакНавум Якаўлевіч ГальпяровічАльгердКунілінгусСлонімВялікабрытаніяМайкл Кларк ДунканПубліцыстычны стыльЭль-НіньёЛаура МанчынэліТадзіяна Тодараўна КляшторнаяГарабурдаПолк КаліноўскагаПалесцінцыЦынкавыя хлопчыкі🡆 More