Арцём Сяргеевіч Гурэнка: беларускі футбаліст

Арцём Гурэнка (нар.

18 чэрвеня 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Уфа».

Футбол
Арцём Гурэнка
Поўнае імя Арцём Сяргеевіч Гурэнка
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1994(1994-06-18) (29 гадоў)
Грамадзянства Арцём Сяргеевіч Гурэнка: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні Беларусь
Рост 170 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Уфа
Нумар 18
Клубная кар’ера
2011—2014 Беларусь Мінск 1 (0)
2013—2014   Беларусь Мінск-2 57 (6)
2015—2016 Літва Тракай 59 (13)
2017 Літва Судува (Марыямпале) 8 (0)
2017 Беларусь Слуцк 10 (1)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 20 (0)
2019 Літва Рыцярэй (Вільнюс) 15 (3)
2019—2020 Беларусь Віцебск 41 (3)
2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 25 (0)
2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (0)
2022 Казахстан Туран (Туркестан) 9 (1)
2023 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (2)
2023— Расія Уфа
Нацыянальная зборная
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)

З’яўляецца сынам беларускага футбаліста і трэнера Сяргея Гурэнкі.

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Мінск», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць клуба «Брэст», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2013—2014 гадах выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Арцём перайшоў у літоўскі клуб «Тракай». У складзе «Тракая» замацаваўся ў аснове, двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату краіны. У лістападзе 2016 года ездзіў на прагляд у маскоўскі «Лакаматыў». Сезон 2017 пачаў у складзе «Судувы», аднак па пагадненні бакоў пакінуў каманду ўжо ў маі 2017 года.

Пасля зыходу з «Судувы» падтрымліваў форму з мінскім «Дынама», дзе галоўным трэнерам быў яго бацька. У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт са «Слуцкам». У складзе «Слуцка» стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт з клубам.

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт. У першай палове сезона 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, з лета стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду.

У сакавіку 2019 зноў апынуўся ў Літве, стаўшы іграком клуба «Рыцярэй» (былы «Тракай»). У жніўні 2019 года папоўніў склад «Віцебска», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск» і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў пагадненне. У «Іслачы» таксама стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У сакавіку 2022 года далучыўся да бабруйскай «Белшыны», дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года пакінуў клуб і неўзабаве стаў іграком казахстанскага «Турана». Па выніках сезона 2022 «Туран» страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне.

У сакавіку 2023 года вярнуўся ў «Белшыну». У ліпені 2023 года пакінуў клуб па пагадненні бакоў і неўзабаве далучыўся да расійскай «Уфы», галоўным трэнерам якой незадоўга да таго стаў яго бацька Сяргей Гурэнка.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі, у кастрычніку 2012 года прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

З 2013 па 2016 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі. У студзені 2014 года ўдзельнічаў у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе разам з беларускай камандай стаў бронзавым прызёрам.

Дасягненні

Заўвагі

  • а б https://www.fcufa.pro/komanda/osnovnoj-sostav
  • Артем Гуренко прошел просмотр в «Локомотиве»
  • Артем Гуренко стал игроком «Судувы»
  • Артем Гуренко стал игроком «Слуцка»
  • Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк»
  • Артем Гуренко и Артем Соловей стали игроками минского «Динамо», Медич не подошел клубу
  • Артем Гуренко и Филипп Иванов покинули минское «Динамо»
  • Артем Гуренко трудоустроился в Литве и забил в своем дебютном матче (ВИДЕО)
  • Артем Гуренко перешел в «Витебск»
  • Чалов и Гуренко покинули «Витебск»
  • Артем Гуренко стал игроком «Ислочи»
  • Четыре игрока покинули «Ислочь»
  • Тур 2. Анонс. Ковальчук на пороге двух сотен(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2022. Праверана 5 красавіка 2022.
  • Футбол. Артем Гуренко покидает "Белшину"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2022. Праверана 21 ліпеня 2022.
  • Артем Гуренко стал игроком казахстанского «Турана»
  • "Белшина" объявила о подписании Гуренко и Фофана (руск.). football.by (17 сакавіка 2023). Праверана 18 сакавіка 2023.
  • Артем Гуренко покинул "Белшину" (руск.). football.by (5 ліпеня 2023). Праверана 6 ліпеня 2023.
  • Артем Гуренко воссоединился с отцом в "Уфе" (руск.). football.by (11 ліпеня 2023). Праверана 12 ліпеня 2023.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Арцём Сяргеевіч Гурэнка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Арцём Сяргеевіч Гурэнка Клубная кар’ераАрцём Сяргеевіч Гурэнка Міжнародная кар’ераАрцём Сяргеевіч Гурэнка ДасягненніАрцём Сяргеевіч Гурэнка ЗаўвагіАрцём Сяргеевіч Гурэнка18 чэрвеня1994Паўабаронца (футбол)ФК УфаФутбол

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мікола МятліцкіПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтІван Мікітавіч СерадаФК Рубін КазаньКлемент ЭтліЖуліу БаптыстаНапалеон IIНаталля Пятроўна АўдзееваЧарадзейныя казкіВялікае Княства Літоўска-БеларускаеТрыганаметрычныя функцыіСянная мукаВікіманіяУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаКарл VII (кароль Францыі)СцягКаростаЛітоўская хронікаКатавіцы.neШвагерПаца-ВацаФранцішак БагушэвічPlayStation 5Публіцыстычны стыльОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»МексікаУнікодМесны склонSkypeМіхась БашлакоўГерманіяЧэмпіянат свету па футболе 2022ApraxiaСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаНапады на пасольства Лівіі ў Мінску28 сакавікаНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы216 да н.э.ПсалтырВялікае БушкаваAgrale MarruáПрыгоннае праваGmailХайбер-ПахтунхваДэвід Лойд ДжорджЛітаграфіяЦыянабактэрыіПершая Аўстрыйская РэспублікаЯфім Якаўлевіч БеленькіСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўСупрацьстаянне ў Ігл-ПасПінхас ПалонскіЖыгімонт КейстутавічЯдзерная рэакцыяУ агні народжанаяВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьКіраўнікі МінскаСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіПаліна Віктараўна ЖарабцоваДругая сусветная вайнаГрузіяКарэнныя амерыканцы ЗШААртэмідаВейшнорыяБенедыкт XVIГродзенская вобласцьТэрмінМатрона Сяргееўна МаркевічПрыметнікДрычын (Пухавіцкі раён)Арланда БлумНазоўнікПрастытуцыяЛюбоўХімія🡆 More