Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў

Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў (руск.: Александр Вячеславович Куренков; нар.

2 чэрвеня 1972, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў з 25 мая 2022 года, генерал-лейтэнант (2022). Член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі з 30 мая 2022 года.

Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў
Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў
Міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў[d]
з 25 мая 2022
Папярэднік Aleksandr Chupriyan[d]
Нараджэнне 2 чэрвеня 1972(1972-06-02) (51 год)
Імя пры нараджэнні руск.: Александр Вячеславович Куренков
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны служачы, ваенны
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені медаль Суворава медаль «За вяртанне Крыма» медаль «За адзнаку пры выкананні спецыяльных заданняў» Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў For distinguished military service
Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў
медаль «Данк»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці. Скончыў Маскоўскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры у 1998 і Маскоўскі псіхолага-сацыяльны інстытут у 2004, у 2021 годзе — Вышэйшыя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, атрымаўшы воінскае званне генерал-маёр.

Працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў школе № 312 Масквы з 1995 па 1999 год. У 1999 годзе паступіў на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. Служыў у ФСБ з 1999 па 2002 год і ў Федэральнай службе аховы (2002—2021; у прыватнасці, працаваў у ахове прэм’ер-міністра Віктара Зубкова), пазней перайшоў у Расгвардыю, дзе быў спачатку памочнікам, а потым намеснікам кіраўніка ведамства Віктара Золатава (2021—2022) і адказваў за пытанні, звязаныя з баявой падрыхтоўкай супрацоўнікаў. Паводле звестак РБК, з 2015 года займаў пасаду ад’ютанта Уладзіміра Пуціна, пазней — пасаду старэйшага ад’ютанта. Узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені.

23 мая 2022 года Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць Куранкова міністрам па надзвычайных сітуацыях. Па словах прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Пяскова, выбар кандыдатуры абумоўлены тым, што «Пуцін добра асабіста ведае Куранкова. І выбар азначае, што, на думку кіраўніка дзяржавы, асабістыя, службовыя, прафесійныя якасці Куранкова дазволяць найлепшым чынам выконваць гэтыя функцыі». Кандыдатура Куранкова была ўхвалена Саветам Федэрацыі 25 мая і ў гэты ж дзень Указам Прэзідэнта ён быў прызначаны міністрам Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.

З 30 мая 2022 года — член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі.

2 чэрвеня 2022 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант.

З 21 кастрычніка 2022 года член Каардынацыйнага савета пры Урадзе Расійскай Федэрацыі па забеспячэнню патрэбы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і органаў.

Санкцыі

16 снежня 2022 года, на фоне ўварвання Расіі ва Украіну, унесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза за падтрымку, рэалізацыі дзеянняў і палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны.

Крытыка

Прыбыўшы ў Арэнбургскую вобласць у складзе урадавай камісіі, у інтэрв'ю дзяржаўным тэлеканалам, абвінаваціў мясцовае насельніцтва вобласці ў сабатажы эвакуацыі, пра якую не было абвешчана афіцыйнымі ўладамі.

Узнагароды

  • Медаль ордэна «за заслугі перад Айчынай» II ступені (2015);
  • Медаль Суворава;
  • Медаль «За адзнаку пры выкананні спецыяльных заданняў» (ФСА);
  • Медаль «За воінскую доблесць» (ФСА);
  • Медалі «За адзнаку ў ваеннай службе» (ФСА) I, II і III ступеняў;
  • Медаль «100 гадоў органам дзяржаўнай бяспекі» (ФСА);
  • Медаль «125 гадоў органам дзяржаўнай аховы Расіі» (ФСА);
  • Нагрудны знак «За службу ў ФСА Расіі»;
  • Медаль «За вяртанне Крыма».

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў БіяграфіяАляксандр Вячаслававіч Куранкоў СанкцыіАляксандр Вячаслававіч Куранкоў КрытыкаАляксандр Вячаслававіч Куранкоў УзнагародыАляксандр Вячаслававіч Куранкоў СпасылкіАляксандр Вячаслававіч Куранкоў19722 чэрвеняГенерал-лейтэнантМаскоўская вобласцьМіністэрства надзвычайных сітуацый Расійскай ФедэрацыіРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаРуская моваСавет бяспекі Расійскай ФедэрацыіСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

RammsteinСтаматалогіяСласцёны (Дрыбінскі раён)Бобруйский курьерКобальтРэнесансКабардзінская моваСунічная палянаРаберту РывелінуГаннаГісторыя беларускай мовыРыз УізерспунЯўгенія ЯнішчыцТрагедыя ў НалібокахБясслаўныя вырадкіШываСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўМоўная нормаПаўночная АмерыкаМукаСтаражытны светТроіцкая царква (Слонім)Тадэвуш КасцюшкаСлонімКарла ТальявініАсіміляцыя талышоўАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЧорны замак АльшанскіЭталонная мадэль OSIГепатыт CДэвід Лойд ДжорджКлемент ЭтліКаралеўскія батанічныя сады К’юСымон БудныПутумаёКарлес ПучдэмонФранчэска V д’ЭстэАркадзь КуляшоўМікола ХведаровічНатуральная воспаРазбітае сэрца пацанаКрысціна БесманПій XIGoogle MapsДжон Рональд Руэл ТолкінЗімовыя Алімпійскія гульні 2014Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтЁдГалілеа ГалілейАгнэта ФэльтскугДжэніфер ЛоўрэнсРасійская імперыя1695Акупацыя Ірака (2003—2011)Магнус ХенрыксенРамантычны фільмВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаЖуліу БаптыстаКрыс ЭвертЖазефіна БагарнэАртэмідаКсенія ПазнякНавелаЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Майк Пенс2011ГіпатаніяМТБанкКіраўнікі МінскаПампеіПалітычныя партыі БеларусіInternet Explorer1984 (раман)Аксаміткі прамастойныяСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаЗабалацце (Чавускі раён)🡆 More