Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў

Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (англ.: Association of Tennis Professionals) — арганізацыя, створаная ў 1972 годзе для абароны і прадстаўніцтва інтарэсаў прафесійных гульцоў у тэніс.

Спартсменкі-тэнісісткі ўваходзяць у Жаночую тэнісную асацыяцыю. Сёння ATP з’яўляецца арганізатарам і саўладальнікам найбольш значнага цыклу тэнісных турніраў ATP-тур (ATP-tour).

Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў
англ.: Association of Tennis Professionals
Від спорту прафесійны тэніс
Заснаванне верасень 1972 (51 год таму) (1972-09)
Краіна Вялікабрытанія (штаб-кватэра)
Манака
ЗША
Аўстралія
Кіраўнік Італія Андрэа Гаудэнці
Ключавыя фігуры Італія Масіма Кальвелі
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Турніры

ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорый:

  1. Кубак Мастэрс (праводзіцца сумесна з ITF).
  2. Серыя Мастэрс (з 2009 года — ATP 1000).
  3. International Series Gold Tournaments (з 2009 года — ATP 500).
  4. International Series Tournaments (з 2009 года — ATP 250).
  5. Challenger Tournaments.

Першыя чатыры катэгорыі турніраў з’яўляюцца афіцыйнымі спаборніцтвамі тура, пятая катэгорыя — турніры ўзроўню ATP Challenger Series, прызначаныя для тэнісістаў-пачаткоўцаў. Перамогі ў іх не лічацца «тытуламі» ATP і яны не ўваходзяць у асноўны каляндар тура. Турніры Вялікага шлема, хоць і ўлічваюцца ў календары ATP-тура і маюць максімальную вагу пры падліку Рэйтынгу ATP, не належаць ATP і фармальна не з’яўляюцца часткай тура. Турніры цыклаў Satellite tournaments і Futures Tournaments служаць пачатковай прыступкай у спаборніцтвах прафесійнага ўзроўню, іх вынікі ўлічваюцца ў Рэйтынгу ATP, але яны таксама не ўваходзяць у ATP-тур і праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй тэніса.

Акрамя індывідуальных спаборніцтваў пад эгідай ATP штогод разыгрываецца Камандны кубак Свету (англ.: World Team Cup). У ім прымаюць удзел каманды 8 краін, спартсмены якіх паказалі найлепшыя сумарныя вынікі ў Рэйтынгу ATP за папярэдні год.

Асацыяцыя таксама праводзіць цыкл спаборніцтваў для ветэранаў — Тур чэмпіёнаў (англ.: Tour of Champions); у турнірах гэтай серыі прымаюць удзел найбольш праслаўленыя гульцы мінулых гадоў.

Сезон ATP прыкладна адпавядае каляндарнаму году, першыя спаборніцтвы тура праводзяцца ў пачатку студзеня, завяршальны турнір — Кубак Мастэрс у лістападзе. Снежань лічыцца вакацыйным месяцам.

Рэйтынг ATP

ATP вядзе дзве раўналежныя, абнаўляныя штотыдзень сістэмы падліку рэйтынгу гульцоў: Гонка ATP (англ.: ATP Race) і Табель аб рангах ATP (англ.: ATP Ranking). Кожнаму спартсмену залічваецца максімум 18 лепшых вынікаў, паказаных на турнірах цягам сезона. Кубак Мастэрс улічваецца ў якасці 19-га турніру васьмі спартсменам, якія атрымалі права ў ім удзельнічаць.

Тэнісістам, якія мелі ў адпаведнасці з Табелем аб рангах права гуляць на турнірах Вялікага шлема і турнірах серыі ATP Masters вынікі гэтых турніраў улічваюць у абавязковым парадку, нават у выпадку адмовы ад удзелу ў спаборніцтве, па-за залежнасцю ад прычын (у такім разе залічваецца нуль ачкоў).

Гонка ATP

ATP Race адлюстроўвае вынікі выступу спартсмена ў бягучым сезоне, і ўсе гульцы па-за залежнасцю ад папярэдніх заслуг пачынаюць гонку з нуля ачкоў. Па заканчэнні сезона найлепшыя гульцы і пары, якія занялі першыя восем месцаў у гонцы, атрымліваюць права на ўдзел у завяршальным турніры Кубак Мастэрс.

Чэмпіёны Гонкі ATP

Год Чэмпіён Вынік
2000 Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  Густава Куэртэн 839
2001 Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  Лейтан Х’юіт 897
2002 Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  Лейтан Х’юіт (2) 873
2003 Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  Эндзі Родзік 907
2004 Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  Роджэр Федэрэр 1267
2005 Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  Роджэр Федэрэр (2) 1345
2006 Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  Роджэр Федэрэр (3) 1674
2007 Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  Роджэр Федэрэр (4) 1436

Налічэнне ачкоў у Гонцы ATP

Катэгорыя турніру Прызавы Фонд W F SF QF R16 R32 R64 R128 Дад. ачкі
за кваліфікацыю
Турніры Вялікага шлема 200 140 90 50 30 15 7 1 3
Серыя Мастэрс 100 70 45 25 15 7 1(3) (1) 3
International Series Gold $1 000 000 60 42 27 15 5 3 1 2
International Series Gold $800 000 50 35 22 12 5 3 1 2
International Series $1 000 000 50 35 22 12 5 3 1 2
International Series $800 000 45 31 20 11 4 2 1 2
International Series $600 000 40 28 18 10 3 1 1
International Series $400 000 35 24 15 8 3 1 1
Кубак Мастэрс 150
максімум
20 за кожны выйграны матч адборачнага этапу,
40 за выйгрыш у паўфінале, 50 за перамогу ў фінале

За кваліфікацыю налічваецца толькі 1 ачко, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Серыі Мастэрс.

Табель аб рангах ATP

Табель аб рангах ATP улічвае выступы спартсмена за апошнія 52 тыдні. Пазіцыя ў табелі аб рангах вызначае права на ўдзел у турнірах розных катэгорый і месца ў турнірнай сетцы. Ганаровыя «тытулы» першай, другой, трэцяй і г. д. ракеткі свету таксама прынята прысвойваць у адпаведнасці з табелем аб рангах.

Першыя ракеткі свету

Першыя ракеткі свету, паводле табеля аб рангах з моманту яго ўвядзення ў 1973 годзе:

# Спартсмен Краіна Дата Колькасць тыдняў
1 Іліе Настасэ Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  23 жніўня 1973 40
2 Джон Ньюкамб Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  3 чэрвеня 1974 8
3 Джымі Конарс Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  29 ліпеня 1974 268
4 Б’ёрн Борг Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  23 жніўня 1977 109
5 Джон Макінрой Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  3 сакавіка 1980 170
6 Ян Лэндл Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  28 лютага 1983 270
7 Матс Віландэр Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  12 верасня 1988 20
8 Стэфан Эдберг Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  13 жніўня 1990 72
9 Барыс Бекер Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  28 студзеня 1991 12
10 Джым Кур’е Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  10 лютага 1992 58
11 Піт Сампрас Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  12 красавіка 1993 286
12 Андрэ Агасі Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  10 красавіка 1995 101
13 Томас Мустэр Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  12 лютага 1996 6
14 Марсела Рыяс Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  30 сакавіка 1998 6
15 Карлас Моя Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  15 сакавіка 1999 2
16 Яўген Кафельнікаў Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  3 мая 1999 6
17 Патрык Рафтэр Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  26 ліпеня 1999 1
18 Марат Сафін Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  20 лістапада 2000 9
19 Густава Куэртэн Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  4 снежня 2000 43
20 Лейтан Х’юіт Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  19 лістапада 2001 80
21 Хуан Карлас Ферэра Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  8 верасня 2003 8
22 Эндзі Родзік Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  3 лістапада 2003 13
23 Роджэр Федэрэр Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  2 лютага 2004 238
24 Рафаэль Надаль Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў  18 жніўня 2008 1

Налічэнне ачкоў у Табелі аб рангах ATP

Катэгорыя турніру Прызавы фонд W F SF QF R16 R32 R64 R128 Дад. ачкі
за кваліфікацыю
Турніры Вялікага шлема 1000 700 450 250 150 75 35 5 15
Серыя Мастэрс 500 350 225 125 75 35 5(15) (5) 15*
International Series Gold $1 000 000 300 210 135 75 25 15 5 10*
International Series Gold $800 000 250 175 110 60 25 15 5 10*
International Series $1 000 000 250 175 110 60 25 15 5 10*
International Series $800 000 225 155 100 55 20 10 5 10*
International Series $600 000 200 140 90 50 15 5 5
International Series $400 000 175 120 75 40 15 5 5
Challenger $150 000+З 100 70 45 23 10 2 3
Challenger $150 000 90 63 40 21 9 1 3
Challenger $125 000 80 56 36 19 8 1 3
Challenger $100 000 70 49 31 16 7 1 3
Challenger $75 000 60 42 27 14 6 1 3
Challenger $37 500+З 55 38 24 13 5 1 2
Challenger $50 000 50 35 22 12 5 1 2
Futures $15 000+З 24 16 8 4 1
Futures $15 000 18 12 6 3 1
Futures $10 000 12 8 4 2 1
Кубак Мастэрс 750
максімум
100 за кожны выйграны матч адборачнага этапу,
200 за выйгрыш у паўфінале, 250 за перамогу ў фінале

+З: Турнір аплачвае сутачныя ў дадатак да прызавога фонду

За кваліфікацыю налічаецца толькі 5 ачкоў, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Tennis Masters Series.

Кіроўныя органы і арганізацыйная структура

Вышэйшым кіроўным органам асацыяцыі з’яўляецца савет дырэктараў. Агульная колькасць дырэктараў шэсць, тры з іх абіраюцца саветам гульцоў, тры — саветам арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтарэсаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.

Аператыўнае кіраванне ажыццяўляе Прэзідэнт ATP, з 2020 года гэты пост займае Андрэа Гаудэнці (італ.: Andrea Gaudenzi).

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

Асацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў ТурнірыАсацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў Рэйтынг ATPАсацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў Кіроўныя органы і арганізацыйная структураАсацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў Гл. таксамаАсацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў СпасылкіАсацыяцыя Тэнісістаў-Прафесіяналаў1972Англійская моваЖаночая тэнісная асацыяцыяТэніс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ХусітыАповесць мінулых часоўАркадзь Сцяпанавіч ЛялейЧарнобыльская АЭСПінская шляхта (п’еса)Паўстанне хусітаў у Емене100 найвялікшых беларускіх песеньФістынгБеларуская фантастычная прозаБабруйскНідэрландская моваНіна Іосіфаўна МацяшТраецкая набярэжная (Мінск)Regesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z PolskąБелая сітаўкаАляксандр Мікалаевіч КосінецБлужскі сельсаветСлуцкі поясMacOSТрагедыя ў НалібокахНараўлянскі раёнВялікдзень (народная традыцыя)ГаннаЦукраміцэтыGoogleЛіза МіскоўскіПлошча Якуба КоласаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіМлечны ШляхУННВУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіГваздэцьГазавая плітаЧарнобыльская катастрофаРуская моваЗмітрок БядуляЯноўка (Пухавіцкі раён)ПадляшшаВозера радасці (фільм)НеарамантызмЛекавыя расліныЭльвангенЛеў ТышкевічАсочнікіБу ВідэрбергУніверсітэт ТунцзіБеларусь у складзе Расійскай імперыіБеларуская краёвая абаронаЯн ЧачотВялікія ШвакштыЗеляночыПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Загляне сонца і ў наша аконцаСаюзная ДзяржаваНа ростаняхКелі КларксанKufar.byЁАляксандр Аляксандравіч ВіхорСімвалСаюз беларускіх пісьменнікаўФерзь з ЛукомляГрупавы секс103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгадаСыраежка рудаяЛімінгтан (Англія)Пётр Міронавіч МашэраўАмонімЛівонская вайнаНасыцкВасіль ЗуёнакАпалінарый Гіляравіч ГараўскіГрамадскі набытакЬМухамад Ікбал3 ліпеня🡆 More