«1905 год у Беларусі» — зборнік дакументаў і матэрыялаў, прысвечаны 20-годдзю рэвалюцыі 1905—1907 гадоў.
Выдадзены ў 1926 годзе ў Менску.
«1905 год у Беларусі: Зборнік артыкулаў, успамінаў і матэрыялаў» | |
---|---|
Жанр | зборнік дакументаў і матэрыялаў |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1925 |
Выдавецтва | Без выдавецтва |
Колькасць старонак | 109 с.: іл. |
Падрыхтаваны Камісіяй ЦВК Беларускай ССР па арганізацыі святкавання 20-годдзя рэвалюцыі 1905 г. і гістпартам пры ЦК КП(б)Б.
У зборніку апублікаваны 8 спраў архіўнага фонду 4-га справаводства Дэпартамента паліцыі Расійскай імперыі, якія захоўваліся ў Ленінградскім аддзяленні Цэнтральнага архіва РСФСР.
413 дакументаў (данясенні, паведамленні, тэлеграмы жандарскіх чыноўнікаў і губернатараў, пракламацыі РСДРП, Бунда, сацыялістаў-рэвалюцыянераў) адлюстроўваць падзеі, рух і настрой у 1905 годзе ў этнаграфічных межах Беларусі (былых Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў). У зборніку прыведзеная гістарычная хроніка падзей рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, у прадмове дадзена крытыка зместу і палітычнага кірунку крыніц.
Рэдакцыя мела на мэце дэталізаваць адлюстраваныя ў дакументах падзеі ў форме зносак на аснове іншых крыніц, якія не ўвайшлі ў зборнік (асобных спраў канцылярый губернатараў, матэрыялаў газет 1905 года, мемуарнай літаратуры), але не здолела гэта зрабіць.
У. Пічэта ў рэцэнзіі на зборнік (часопіс «Каторга и ссылка», 1926, № 3) указваў на недакладнасці і нядбайнасць апрацавання матэрыялаў, адначасова адзначаў, што ў навуковы ўжытак уведзеныя «матэрыялы першараднай гістарычнай каштоўнасці».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article 1905 год у Беларусі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.