161-Я Партызанская Брыгада Імя Р. І. Катоўскага

161-я партызанская брыгада імя Р.

І. Катоўскага — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года на базе атрадаў Андрэя Сямёнавіча Шашуры (пазней імя Пархоменкі, арганізаваны ў красавіку 1942 года), Ф. М. Анісімава (пазней імя Дзяржынскага, арганізаваны ў жніўні 1941), імя Чалюскінцаў (пазней імя Шашуры, арганізаваны ў красавіку 1942), у красавіку 1944 года ў склад брыгады быў уключаны асобны атрад імя Варашылава. Дзейнічала на тэрыторыі Асіповіцкага, Глускага, Старадарожскага раёнаў.

161-я партызанская брыгада імя Р. І. Катоўскага
Гады існавання 1943—1944
Краіна 161-Я Партызанская Брыгада Імя Р. І. Катоўскага СССР
161-Я Партызанская Брыгада Імя Р. І. Катоўскага Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Савецкі партызанскі рух у Беларусі
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 938 партызан (28 чэрвеня 1944)
Дыслакацыя Аіповіцкі, Глускі, Старадарожскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Андрэй Сямёнавіч Шашура
Аляксей Іванавіч Кудашаў

Камандаванне

Камандзіры брыгады — Андрэй Сямёнавіч Шашура (загінуў), Аляксей Іванавіч Кудашаў, камісары — Кудашаў, Павел Ільіч Разувакін (загінуў), М. С. Паланейчык, начальнік штаба — В. Р. Лазбін.

Гісторыя

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгунках і шашы МінскБабруйск і АсіповічыСлуцк; у «рэйкавай вайне» падарвалі больш за тры тысячы рэек. Разграмілі варожыя гарнізоны на торфапрадпрыемстве «Ясень», чыгуначнай станцыі Дзераўцы, у вёсцы Мяжное, Асіповіцкага раёна. Удзельнічалі ў падрыве маста цераз раку Бобрык. 27—28 чэрвеня 1944 года разам з брыгадамі 100-й імя Кірава, 128-й імя Куйбышава, 121-й імя Брагіна захапілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз раку Пціч. 5—16 ліпеня ўдзельнічалі ў ліквідацыі асобных груп ворага ў Старадарожскім раёне. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (938 партызан, атрады імя Дзяржынскага, імя Пархоменкі, імя Шашуры, імя Молатава, імя Кірава, імя Варашылава) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Tags:

Асіповіцкі раёнГлускі раёнПартызанская брыгада (СССР, 1941—1944)Старадарожскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Арганічныя рэчывыШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБрэстМахатма ГандзіПольская моваАртур ВольскіОта НебельПсіхалогіяАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаВікіпедыяРаман Аляксандравіч СкірмунтМаксім ГарэцкіБелгазпрамбанкЛашанцыСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Язэп Нарцызавіч ДраздовічПісьмоГеоргій МарчукІндыяНідэрландыГалоўная старонкаІван МележКітайГісторыя КітаяМоўная інтэрферэнцыяСёмухаBrockhaus EnzyklopädieГрэцыяНовая зямля (паэма)Навум Якаўлевіч ГальпяровічБраніслаў Адамавіч ТарашкевічФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіДжодзі ФостэрНджаменаУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаПарэчкіВікіЯдвігін Ш.Украінская Народная РэспублікаКлаўдзія ВасінаРэжым ЛукашэнкіЦаляШаманізмМанголіяКорпус марской пяхоты ЗШАКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаАўстра-ВенгрыяТлумачальны слоўнік беларускай мовыБанк ДабрабытУзброеныя Сілы БеларусіЭякуляцыя на чалавекаНадвор’еУільям ШэкспірЦім СкарэнкаРымская імперыяПаўстанне 1794 годаАмністыя (фільм)АнілінгусПрыметнікМіхась Чарот1 красавікаКантонскі дыялект15-ы партызанскі полкМянтузАнглійская моваБрэсцкая крэпасцьНіжняя сківіцаПагоняЕўропаБерасцейская уніяНікала Леанар Садзі КарноНавуковы стыльPinterestПолацкУладзімір ДубоўкаСтыль (мова)🡆 More