Ярмак Цімафеевіч

Ярмак Цімафеевіч (? — 16 жніўня 1585) — казацкі атаман, кіраўнік паходу ў Сібір, які паклаў пачатак яе далучэнню да Расійскай дзяржавы.

Ярмак Цімафеевіч
Ярмак Цімафеевіч. Помнік 1000-годдзя Расіі ў Вялікім Ноўгарадзе
Ярмак Цімафеевіч
Паштовая марка Расіі

Паводле розных звестак паходзіў з Прыкам’я, або данской станіцы Качалінская, быў атаманам казакоў-разбойнікаў на Волзе, удзельнічаў у казацкіх набегах на нагайскіх татараў. Ёсць звесткі (у тым ліку сведчанне тагачаснага магілёўскага каменданта), што ў час Лівонскай вайны Ярмак у 1580 годзе ўдзельнічаў у спробе рускіх войск захапіць г.Магілёў. У канцы 1570-х гадоў або ў пачатку 1580-х гадах ратуючыся ад царскіх ваявод, Ярмак з атрадам казакоў пайшоў па рацэ Кама ва ўладанні купцоў Строганавых. якія вырашылі з яго дапамогай заваяваць для сябе частку зямель Сібірскага ханства. 1 верасня 1581 (паводле іншых звестак, у 1579 або ў 1582 годзе) Ярмак з добра ўзброеным на сродкі Строганавых атрадам (540 казакоў, 300 людзей Строганавых) накіраваўся ў Сібір. Ваенныя здольнасці, абсалютная перавага ў агнястрэльнай зброі і нежаданне карэнных сібірскіх народаў ваяваць за інтарэсы татараў дазволілі Ярмаку нанесці паражэнні войскам сібірскага хана Кучума ў баях на рацэ Тура і Табол, ва ўрочышчы Бабсан ў вырашыльнай бітве на Чувашаўскім мысе (2-4.11.1582). 5 лістапада 1582 года Ярмак без бою заняў сталіцу ханства горад Кашлык. У хуткім часе ён накіраваў у Маскву пасольства з весткай пра перамогу, з ясакам і просьбай аб дапамозе. У 1583—1585 гадах працягваў паспяховае заваяванне Сібіры. Загінуў (патануў у рацэ Іртыш) у выніку раптоўнага начнога нападу Кучума на лагер казакоў пры вусці ракі Вагай (цяпер у Цюменскай вобласці). У Новачаркаску ўсталяваны помнік.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

158516 жніўняАтаман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Юрась СвіркаПлошча Незалежнасці (Мінск)Спіс вуліц МінскаМарыя I ЦюдарКасцёл Святога Сымона і Святой АленыТындэйлскі ўніверсітэтMahindra MarksmanЖаночая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2003ТрыалізмВіртуальная валютаНа ростаняхXII стагоддзеMacOSПраспект Незалежнасці (Мінск)Алесь РазанаўП’яўкіPhilipsМінская вобласць10-я паветраная армія (СССР)Беларуская кухняКасцёл Божага Цела (Нясвіж)Physarum contextumРыгор БарадулінЗевядзей1965 год у гісторыі музыкіХто смяецца апошнім (п’еса)ЭнцыклапедыяЖнівеньРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаРасіяРучная стымуляцыя пенісаМаклерБарысаглебская царква (Гродна)Помнік франтавому сабакуЧэмпіянат свету па баскетболе сярод жанчын 2014ФК СэлтыкМужыцкая праўдаІван ЧыгрынаўКарэляцыяЭліністычная ГрэцыяМарыя АнтуанетаТарашкевіцаЗнак бядыЮлій IIAv.byЗвон НагасакіЭстонская моваВіленская беларуская гімназіяА хто там ідзе?ЖуравіныУладзімір Аляксандравіч ЗяленскіІна Міхайлаўна ЧурыкаваТаманерхорГарады КыргызстанаБеларусізацыяГлыбокая глотка (секс)Каскадныя табліцы стыляўЯпоніяТворны склонПурпурны колерНавум Якаўлевіч ГальпяровічГісторыя ІнданезііПары-МатчМантсерат КабальеWaldo’s PeopleПа той бок надзеіСвабодныя матэрыялыВіктар Казько🡆 More