Яне Санданскі: Балгарскі рэвалюцыянер

Яне Іванаў Санданскі (балг.: Яне Иванов Сандански; 18 мая 1872, с.

Улахі, Асманская імперыя — 22 красавіка 1915, Ражанскі манастыр, Балгарыя) — балгарскі рэвалюцыянер, адзін з кіраўнікоў УМОРА, лічыўся кіраўніком «левага крыла» македонскага руху.

Яне Санданскі
балг.: Яне Сандански
Яне Санданскі: Біяграфія, Спасылкі
Дата нараджэння 18 мая 1872(1872-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1915(1915-04-22) (42 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Род дзейнасці палітык, рэвалюцыянер
Аўтограф Аўтограф
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Маладыя гады

Яне Санданскі нарадзіўся ў махалі (хутары) Шэмету, належалага да македонскага сяла Улахі. Маці — Мілка Санданская, дачка ўлахскага прыходскага святара Стойка Харызанава. Бацька — Іван Санданскі. Быў трэцім дзіцём ў сям’і, названы па бацьку і для адрознення зваўся змяншальным імем Яне. У час руска-турэцкай вызвольнай вайны сям’я жыла ў Горнай Джумае. У 1878 годзе Іван Санданскі ўзяў удзел у Красненска-Разложскім паўстанні. Калі паўстанцы ў наступным годзе былі разбіты туркамі, Санданскія перасяліліся з падуладнай асманам Горнай Джумаі ў Дупніцу, якая ўвайшла ў склад Балгарскага княства.

У Дупніцы Яне Санданскі завяршыў пачатковую адукацыю і правучыўся два гады ў мясцовай прагімназіі. Падчас вучобы Санданскі падзарабляў чаляднікам у дупніцкага рамесніка. У 1892—1894 гадах служыў у балгарскай арміі, праходзіў тэрміновую службу ў 13-м пяхотным палку ў Кюстэндзіле. Выйшаў у запас яфрэйтарам, уладкаваўся працаваць памочнікам адваката Спаса Харызанава.

У 1895 годзе Санданскі уступіў у паўстанцкую чэту, арганізаваную Вярхоўным Македонскім камітэтам (г.зв. «верха-вістамі»).

У 1899 годзе Санданскі, разам з Гоцэ Дэлчавым і Дорчэ Петравым, стварыў Таемную Македонска-Одрынскую рэвалюцыйную арганізацыю (УМОРА). У 1901 годзе Дэлчаў ухваліў кандыдатуру Санданскага на ўрад ваяводы Серскай акругі.

Забойства Сарафава

Санданскі быў арганізатарам палітычных забойстваў Міхаіла Даева, а пазней — Барыса Сарафава і Івана Гарванава. Барыса Сарафова «прысудзіў да смерці», усклаўшы на яго адказнасць за правал Іліндэнскага паўстання. Аднак, Сарафаў, праз сваю прыроджаную шляхетнасці, не паверыў у магчымасць замаху на яго жыццё. Забойства Сарафава было здзейснена 28 лістапада 1907 года вядомым баевіком-санданістам Тодарам Паніцай, якому забіты давяраў. Разам з Сарафавым быў забіты другі замежны прадстаўнік УМОРА — Іван Гарванаў. Трэці — Хрыста Матаў выпадкова пазбег гібелі. Балгарскі гісторык і лінгвіст Любамір Мілеціч з нагоды забойства Сарафава і Гарванава пісаў:

Яне Санданскі: Біяграфія, Спасылкі  Іх дзейнасць і агульная іх смерць сімвалічна выяўляюць з'яднанне на жыццё і смерць дзвюх родных маці герояў — Македоніі і Балгарыі. Яне Санданскі: Біяграфія, Спасылкі 

Пасля забойства, на пачатку студзеня 1908 года, ваявода Тане Нікалаў (сябар Сарафава), разам з братанкам Ніколам Коставым-Сіінам прыбыў у Сафію і прапанаваў паслугі па ахове Хрысце Матава і Важыла Чэкаларава, былых пад прыцэлам санданістаў.

Калі 10 ліпеня 1908 года пачалася Младатурэцкая рэвалюцыя, яе актыўна падтрымалі дзеячы УМОРА — Хрысце Дэманаў, Дэлірадаў, Хрысце Чарнапееў, Тодар Паніца і шмат іншых, у тым ліку Яне Санданскі. Санданскі распусціў узначаленую ім чэту, склаў зброю і абвясціў, што з рэвалюцыйнай Турцыяй ваяваць не будзе.

Тане Нікалаў, як і шэраг іншых заслужаных кіраўнікоў УМОРА, асудзіў Яне Санданскага і яго каманду за супрацу з рэжымам младатуркаў. Выконваючы рашэнне Кюстэндзільскага кангрэса, які прысудзіў Санданскага да смерці, Тане Нікалаў, разам з Дыметрам Запранавым і Іванам Маскавым, здзейснілі 24 верасня 1908 года замах на Санданскага ў гасцініцы «Башняк-хан» (у Салоніках, тады падкантрольных турэцкай уладзе). Нікалаў забіў целаахоўнікаў Санданскага — Міца Уронскага і Танчачы Атанасава, — але сам Санданскі быў толькі паранены ў плячо. Пасля няўдалага замаху Тані Нікалаў уцёк у Балгарыю.

Балканскія войны

У Першую Балканскую вайну Яне Санданскі арганізаваў атрад з 500 ваяроў і 30 кастрычніка 1912 года вызваліў горад Мелнік.

Як авангард 7-й пяхотнай Рыльскай дывізіі каля 300 чэтнікаў-кавалерыстаў Яне Санданскага ўступілі ў Салонікі, вызваленыя за два дні да гэтага грэчаскай арміяй, 8 лістапада 1912 года.

Забойства Санданскага

Забіты 21 красавіка 1915 года, у Пірыне (мясцовасць Балтата). Выканаўцам рашэння Кюстэндзільскагоа кангрэса быў чэтнік Анон Качаркаў. Пахаваны Санданскі за 200 м на ўсход ад Ражанскага манастыра. На надмагільнай мармуровай пліце былі высечаны яго словы: «Жыць — значыць — змагацца. Раб — за волю, а свабодны — за дасканаласць».

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Яне Санданскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Яне Санданскі БіяграфіяЯне Санданскі СпасылкіЯне Санданскі18 мая1872191522 красавікаАсманская імперыяБалгарская моваБалгарыяРэвалюцыянерУнутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Плошча Перамогі (Мінск)Колеры нацыіМузыка БеларусіУніверсітэт імя Дж. КрэндалаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічА хто там ідзе?Premiere (часопіс)Рышард КапусцінскіФерментыПлошчы МінскаДзеяслоўУладзімір Георгіевіч МулявінЭўкарыётыКанстытуцыйная камісія (2021)Беларуская Рада КультурыЯнка БрыльБеларускі нацыянальны касцюмДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьВікіпедыяГродзенская вобласцьАлександрынскі тэатрКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяВасіль Аляксеевіч ЖуковічМарыя АнтуанетаКастрычніцкая рэвалюцыяБеларусыВіктар Францавіч КучынскіРыгор БарадулінКалгасМазырАдольф ГітлерБеларусь 2Ева (карціна)Streit Group SpartanПадарожжа з ЖыгамонтамМастацкая літаратура (выдавецтва)АмонімКлэпалыАлесь СавіцкіАпавяданнеКарная аперацыя «Bamberg»Ігнат Уладзіміравіч КанчэўскіАтрыйЗямляБярозка (часопіс)Публіцыстычны стыльКуфарМіланGoogleНовая зямля (паэма)Белая РусьДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьПеніс чалавекаАляксей ДудараўПеснярыЧас UnixСтупені параўнанняГамеланСімвалы БеларусіДзікае паляваннеЮрый Уладзіміравіч ТалубееўПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Насельніцтва БеларусіМіхась ПазнякоўНацыянальны характарГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінПомнік Якубу Коласу (Мінск)Свабодныя матэрыялыФранцішка Уршуля РадзівілДзве душыАфіцыйна-дзелавы стыльСвятлана Аляксандраўна Алексіевіч🡆 More