Юрай Якубіска

Ю́рай Я́кубіска (славацк.: Juraj Jakubisko; 30 красавіка 1938, Койшава, Славакія — 24 лютага 2023) — славацкі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар; адзін з прадстаўнікоў чэхаславацкай «новай хвалі».

Юрай Якубіска
славацк.: Juraj Jakubisko
Юрай Якубіска
Дата нараджэння 30 красавіка 1938(1938-04-30)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 2023(2023-02-24) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Deana Horváthová[d] і Ľudmila Vašová[d]
Дзеці Jorik Jakubisko[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінааператар, рэжысёр, кінасцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, дзеяч выяўленчага мастацтва, мастак, графік, ілюстратар
Узнагароды
IMDb ID 0416036
jakubiskofilm.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў русінскай сям’і на ўсходзе Славакіі. Скончыў мастацка-прамысловую школу па спецыяльнасці «мастацкая фатаграфія» ў Браціславе, у 1966 годзе рэжысёрскае і аператарскае аддзяленні факультэта кіно і тэлебачання Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе. Быў асістэнтам у Веры Хіцілавай і Яраміла Іраша.

Першыя фільмы Якубіска зрабілі яго адным з вядучых рэжысёраў «чэхаславацкай новай хвалі».

Карціна «Птушкі, сіроты і блажэнныя» 1969 года была адпраўлена «на паліцу», дзе праляжала да 1991 года. Сам рэжысёр быў практычна пазбаўлены магчымасці здымаць на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Выключэннем былі некалькі кароткаметражных дакументальных стужак і фільм «Тры мяшкі цэменту і жывы певень» (1976), але і ён быў паказаны толькі праз два гады пасля таго, як быў скончаны. Канчаткова вярнуўся ў кіно з карцінай «Пабудуй дом, пасадзі дрэва» (1979).

У 2000 годзе па выніках апытання кінакрытыкаў і журналістаў быў прызнаны лепшым славацкім рэжысёрам XX стагоддзя.

Выкладае ў Пражскай кінаакадэміі. У 2005 годзе ўзначаліў журы конкурсу «Перспектывы» на XXVII Маскоўскім кінафестывалі. Заснаваў студыю «Якубіска Філм», на якой зняў шэраг сваіх карцін.

Займаецца жывапісю, яго працы былі прадстаўлены на некалькіх выстаўках.

Жанаты з актрысай Дэанай Хорватавай, якую шмат здымаў у сваіх фільмах. Жыве ў Празе.

Творчасць

Першы паўнаметражны фільм — «Узрост Хрыста» (1967, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Мангейме). У фільмах «Дэзерціры і вандроўнікі» (1968), «Птушкі, сіроты і блажэнныя» (1969, з Францыяй), «Да сустрэчы ў пекле, сябры!» (1970, забаронены цэнзурай, выйшаў на экран праз 20 гадоў) экзістэнцыяльныя праблемы пошуку уласнага «я» ўвасабляў у складаных шматстылявых мастацкіх канструкцыях, імкнуўся да спалучэння мовы заходняга кінаавангарда з разнастайнай культурнай мовай Усходняй Славакіі.

У 1970-я гг. зняў шэраг дакументальных стужак, у т.л. «Будоўля веку» (прэмія Міжнароднага кінафестывалю кароткаметражных фільмаў у Будапешце), «Барабаншчык Чырвонага Крыжа» (Залаты медаль Міжнароднага кінафестывалю ў Варне) і інш., якім уласцівы асацыятыўнасць апавядання, ужыванне элементаў сюррэалізму.

Лепшая работа — гістарычная сага «Тысячагадовая пчала» (1983, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі) — арганічна спалучае трагедыю, паэзію, фальклор, вытанчаную візуальную стыхію і філасофскае асэнсаванне гістарычных падзей.

Сярод іншых фільмаў: «Пабудуй дом, пасадзі дрэва» (1979), «Цётка Франкенштэйна» (1985), «Я сяджу на галіне, і мне добра» (1989), «Лепш быць багатым і здаровым, чым бедным і хворым» (1992), «Няясная вестка пра канец свету» (1997) і інш.

Зноскі

  • Juraj Jakubisko // The Fine Art Archive — 2003.
  • а б Evidence zájmových osob StB
  • Juraj Jakubisko odišiel do večnosti, zostali nám nesmrteľné filmy — 2023. Праверана 25 лютага 2023.
  • https://www.cas.sk/clanok/2773661/juraj-jakubisko-84-po-sebe-zanechava-obrovske-kulturne-dedicstvo-v-podobe-veldiel-premiery-perinbaby-2-sa-nedozil
  • Divadelní novinySpolečnost pro Divadelní noviny, 2023. — ISSN 1210-471X; 2570-8414 Праверана 6 сакавіка 2023.
  • iDNES.cz — 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
  • https://www.cas.sk/clanok/682755/juraj-jakubisko-spomina-na-svoj-zivot-necakany-podraz-od-komunistov//
  • Ханс-Йоахим Шлегель. Проблемы культурной аутентичности в постсоциалистическую эпоху(недаступная спасылка). Киноведческие записки, № 71 (24 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2009. Праверана 24 чэрвеня 2009.
  • Birds, Orphans, and Fools(недаступная спасылка). Праграма па славакістыцы. Універсітэт Пітсбурга. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2010. Праверана 17 чэрвеня 2010.
  • Старонка фільма «Батары» на сайце Чэшскага тэлебачання (англ.)
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Юрай Якубіска, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Юрай Якубіска БіяграфіяЮрай Якубіска ТворчасцьЮрай Якубіска ЛітаратураЮрай Якубіска СпасылкіЮрай Якубіска193830 красавікаАператарКінарэжысёрСлавакіяСлавацкая моваСцэнарыст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Гербы гарадоў БеларусіБеларускі нацыяналізмБярозка (часопіс)СёмухаГалоўная старонка6Рэпрадуктыўная сістэма чалавекаПавел Аляксандравіч ХарланчукКака31 сакавікаУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіПолацкае княства31706Творны склонВацлаў ЛастоўскіРужаны30 сакавікаФеадалізмНародЭтнічная тэрыторыя беларусаўМіхась Чарот1991Гарбачэва (Вілейскі раён)БараўЕжы ГедройцБалты (дынастыя)МаскваАлесь ДударНікала Леанар Садзі КарноНігілізмДэвід КроненбергБарань (Барысаўскі раён)Уладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічАнатоль ВярцінскіАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаВырайПАЗ-3205Максім ЛужанінЧабор звычайныРымСанкт-ПецярбургТрыўмфальная арка ЦітаГубыУільям ШэкспірВесніцкМінскАндрэй МакаёнакКубаЭмілія ПлятэрСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьПолацкМагіла льва (паэма)Кастэль-НуоваАртур ВольскіОта НебельБарташы (Шчучынскі раён)2 красавікаOnliner.byБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўГісторыя КітаяБеларускае выдавецкае таварыстваІталіяБарыс Аляксеевіч КрэпакСяргей БульбаБеларусыРадыеактыўны распадРаскіданае гняздо (п’еса)Лех ВаленсаГеоргій МарчукАлена Леанідаўна Богдан27 сакавікаАперацыя «Цыклон»Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча🡆 More