Юльян Урсын Нямцэвіч

Юльян Урсын Нямцэвіч (16 лютага 1757, вёска Скокі, Берасцейскі павет, цяпер Брэсцкі раён — 21 мая 1841, Парыж) — польскі пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык.

Юльян Урсын Нямцэвіч
польск.: Julian Ursyn Niemcewicz
Юльян Урсын Нямцэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 лютага 1757(1757-02-16)[…] ці 16 лютага 1758(1758-02-16)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1841(1841-05-21)[…]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Марцэлій Нямцэвіч[d]
Маці Ядвіга з Сухадольскіх[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дыпламат, перакладчык, паэт, пісьменнік, публіцыст, гісторык, палітычны актывіст
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Юльян Урсын Нямцэвіч нарадзіўся 16 лютага 1758 года ў сям’і Марцэлія Нямцэвіча і Ядвігі з Сухадольскіх у старым драўляным маёнтку за два кіламетры на поўнач ад Скокаў.

Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, у 1770—1777 гадах у Рыцарскай школе (Кадэцкім корпусе) у Варшаве.

Абраны паслом на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі 3 мая 1791. З 1791 года член Адукацыйнай камісіі. Пасля перамогі прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі эміграваў, жыў у Саксоніі, Аўстрыі, Італіі.

Падчас паўстання 1794 г. ад’ютант і сакратар Т. Касцюшкі. Паранены ў Мацяёвіцкай бітве, трапіў у палон; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу.

Пасля амністыі ў 1796 годзе разам з Касцюшкам выехаў у ЗША.

Вярнуўся ў Варшаву ў 1807 годзе, заняў пасаду сакратара Сената Варшаўскага княства. З 1813 года сакратар Сената Каралеўства (Царства) Польскага. У сваім маёнтку Урсынаў пад Варшавай сабраў вялікую бібліятэку. У 1809, 1816 і 1819 зрабіў некалькі падарожжаў па Беларусі з мэтай апісання помнікаў. У 1820 годзе ў Віцебску ставілася камедыя Ю. Нямцэвіча «Пан Навіна». З 1827 года старшыня Таварыства сяброў навук у Варшаве.

Падчас паўстання 1830—1831 увайшоў у склад Часовага ўрада, абраны сенатарам-кашталянам. Пасля задушэння паўстання маёмасць Ю. Нямцэвіча канфіскавана, у тым ліку і бібліятэка, якую прадалі на аўкцыёне. Ю. Нямцэвіч эміграваў у Парыж. У 1838 годзе заснаваў у Парыжы Польскую бібліятэку.

Адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў эпохі Асветніцтва. Ініцыятар і рэдактар выдання «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (т. 1—7, 1822—1836).

Памёр 21 мая 1841 года.

Бібліяграфія

  • Dzieіa poetyckie wierszem i prozа. T. 1-12. Lipsk, 1838-43.

Зноскі

  • Polish Theater EncyclopediaInstytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego, 2015. Праверана 31 снежня 2021.
  • а б Julian Ursyn Niemcewicz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Julian Niemcewicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  • а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/414616/Julian-Ursyn-Niemcewicz
  • Niemcewicz, Julian Ursyn (1751-1841) // Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 31 снежня 2021.
  • а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/niemcewicz-julian-ursyn/ Праверана 30 жніўня 2022.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Юльян Урсын Нямцэвіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Юльян Урсын Нямцэвіч БіяграфіяЮльян Урсын Нямцэвіч БібліяграфіяЮльян Урсын Нямцэвіч ЛітаратураЮльян Урсын Нямцэвіч СпасылкіЮльян Урсын Нямцэвіч16 лютага1757184121 маяБерасцейскі паветБрэсцкі раёнГісторыкПарыжПісьменнікСкокі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЭякуляцыяПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Андрэй Міхайлавіч ФедарэнкаУніверсітэт імя Дж. КрэндалаМікола МаляўкаЛюдміла Рублеўская28 красавікаВерасВікіПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)ЯндэксСалігорскGoogle searchНасельніцтва БеларусіСлуцкі поясPremiere (часопіс)100 найвялікшых беларускіх песеньІгар Міхайлавіч ПракаповічДзік26 красавікаУярЛацінская моваГерб АстраўцаБаранаМыкалаіўка (Канатопскі раён)ApraxiaПрыметнікВянок (зборнік)Час UnixЧарнаярскі раёнАнатоль Іванавіч БутэвічСаюз беларускіх пісьменнікаўДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьПулемецкае возераСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўРасліныЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЯўгенія ЯнішчыцНіл ГілевічУладзімір СцяпанМірскі замакМільянер з трушчобБеларусам замежжаРаскіданае гняздо (п’еса)2024Гродзенская вобласцьВера Аляксандраўна Палякова-МакейСправа «Армія з народам»Беларускі алфавітКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаСымон Вікенцьевіч БарысЯнка КупалаНіна Іосіфаўна МацяшАчэрэтынэПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)ВітаўтСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Інструкцыя па транслітарацыіБеларускія народныя танцыАндрэй Валер’евіч ХадановічМастацкі стыльІгар Уладзіміравіч ГолубеўВінцэнт Дунін-МарцінкевічPaveway IVФрэдэрыктанскі ўніверсітэтЦягнікДзікае паляванне караля СтахаYouTubeЗаходняя БеларусьСяброўстваГарбузІгар Пятровіч ТурФранцішка Уршуля Радзівіл🡆 More