Шкала Ўраганаў Сафіра — Сімпсана
Шкала ўраганаў Сафіру-Сімпсана — шкала для вымярэння патэнцыяльнай шкоды ад урагана, распрацаваная Гербертам Сафірам і Робертам Сімпсанам у пачатку 1920-х гадоў.
Яна засноўваецца на хуткасці ветру і ўключае адзнаку штармавых хваль у кожнай з пяці катэгорый.
Шкода
- Мінімальная. Пашкоджаны дрэвы і хмызнякі. Невялікія пашкоджанні пірсаў, некаторыя невялікія суды на стаянцы сарваныя з якароў.
- Умераная. Значныя пашкоджанні дрэваў і хмызьнякоў; некаторыя дрэвы павалены, моцна пашкоджаны зборныя хаткі. Значныя пашкоджанні пірсаў і прыстаняў для яхт, невялікія суды на стаянцы сарваныя з якароў.
- Значная. Павалены вялікія дрэвы, зборныя хаткі разбураны, у асобных невялікіх будынках пашкоджаны вокны, дзверы і стрэхі. Моцныя паводкі ўздоўж берагавой лініі; невялікія будынкі на беразе разбураны.
- Вялізная. Дрэвы, хмызнякі і рэкламныя шчыты павалены, зборныя хаткі разбураны да падмурку, моцна пашкоджаны вокны, дзверы і стрэхі. Затоплены ўчасткі, змешчаныя на вышыні да 3 метраў над узроўнем мора; паводкі распаўсюджваюцца на 10 км углыб сушы; шкода ад хваль і перанесеных імі абломкаў.
- Катастрофа. Усе дрэвы, хмызнякі і рэкламныя шчыты павалены, шматлікія будынкі сур’ёзна пашкоджаны; некаторыя будынкі разбураны цалкам; зборныя хаткі знесены. Моцная шкода прычынена ніжнім паверхам будынкаў на вышыні да 4,6 метраў над узроўнем мора ў зоне, якая прасціраецца на 45,7 км углыб сушы; неабходныя масавыя эвакуацыі насельніцтва з узбярэжных тэрыторый.
Зноскі
Гл. таксама
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Шкала ўраганаў Сафіра — Сімпсана, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.