Чэмпіянат Еўропы па футболе 2008 года, звычайна званы «Еўра-2008» — 13-ы па ліку футбольны турнір для еўрапейскіх краін, які праходзіць раз у чатыры гады пад эгідай УЕФА.
Турнір праводзіўся сумесна Аўстрыяй і Швейцарыяй, пачаўся 7 чэрвеня 2008 і завяршыўся 29 чэрвеня 2008 года. Гэта быў другі чэмпіянат Еўропы, гаспадарамі якога з’яўляліся дзве краіны. Першым стаў турнір 2000 года, праведзены ў Бельгіі і Нідэрландах.
Чэмпіянат Еўропы па футболе 2008 UEFA Euro 2008 ням.: Fußball-Europameisterschaft 2008 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | Аўстрыя — Швейцарыя |
Гарады правядзення | Аўстрыя: Вена, Зальцбург, Інсбрук, Клагенфурт Швейцарыя: Базель, Берн, Жэнева, Цюрых |
Стадыёны | 8 |
Тэрміны адбору | 16 жніўня 2006 — 21 лістапада 2007 |
Тэрміны фіналу | 7 — 29 чэрвеня 2008 |
Лік удзельнікаў | 52 |
у фінале | 16 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Іспанія (2-гі раз1964) |
Другое месца | Германія (3-ці раз1976, 1992) |
Трэцяе месца | Расія (1-шы раз) Турцыя (1-шы раз) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 1 140 902 (36 803 за гульню) |
Згуляна матчаў | 31 |
у адборы | 306 |
Забіта галоў | 77 (2.48 за гульню) |
у адборы | 836 (2.73 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Давід Вілья (4 мяча) |
у адборы | Дэвід Хілі (13 мячоў) |
Лепшы ігрок | Хаві |
< 2004 2012 > |
У турніры ўдзельнічалі 16 каманд. Аўстрыя і Швейцарыя аўтаматычна кваліфікаваліся як краіны-арганізатары. Астатнія 14 каманд былі вызначаны паводле вынікаў кваліфікацыйнага турніру, які пачаўся ў жніўні 2006 года. Іспанія, як пераможца Еўра-2008, атрымала права прыняць удзел у Кубку канфедэрацый 2009 года ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
У ходзе выбараў гаспадара Еўра-2008 галоўнымі кандыдатамі лічыліся 4 прэтэндэнты: Венгрыя, Аўстрыя/Швейцарыя, Грэцыя/Турцыя і скандынаўская чацвёрка (Данія, Швецыя, Фінляндыя, Нарвегія). У выніку галасаванне выйгралі Аўстрыя/Швейцарыя, якім і прагназавалі перамогу.
Венгрыя прайграла ўжо другое галасаванне запар. У 2004 ў яна саступіла Партугаліі. Іншымі кандыдатамі, якія выбылі яшчэ да фінальнага галасавання, былі Шатландыя/Ірландыя, Расія і Харватыя/Боснія і Герцагавіна.
Спаборніцтвы прайшлі на васьмі стадыёнах ў абедзвюх прымаюць краінах: чатыры ў Аўстрыі і чатыры ў Швейцарыі. Кожная арэна была разлічана як мінімум на 30 тысяч гледачоў. Найбуйнейшым стадыёнам чэмпіянату быў «Эрнст Хапель» у Вене ўмяшчальнасцю 53295 месцаў, на якім прайшоў фінальны матч чэмпіянату. Зборная Швейцарыі згуляла ўсе свае матчы на стадыёне «Санкт-Якаб Парк» у Базелі. На гэтай жа арэне праходзіла цырымонія адкрыцця турніру і першы матч. Зборная Аўстрыі правяла ўсе свае матчы на стадыёне «Эрнст Хапель».
У 2004 годзе ў арганізатараў узніклі праблемы з правядзеннем будучых спаборніцтваў у Цюрыху. Першапачаткова для гэтых мэтаў планавалася рэканструяваць стадыён «Хардтурм» . Аднак, з-за пратэстаў мясцовых жыхароў рэканструкцыя затрымалася і ўжо не магла быць скончана ў тэрмін. Гэта выклікала занепакоенасць ва УЕФА, паколькі планавалася выкарыстаць па чатыры стадыёны ў кожнай з краін-гаспадынь турніру. Праблема вырашылася, калі арганізатары прапанавалі рэканструяваць іншую арэну — «Летцыгрунд» . У студзені 2005 года УЕФА зацвердзіў перагледжаны план. Стадыён «Летцыгрунд» прыняў першы футбольны матч 23 верасня 2007 года.
Аўстрыя | |||
---|---|---|---|
Вена | Клагенфурт | Зальцбург | Інсбрук |
Эрнст Хапель Умяшчальнасць: 53 295 Хатняя арэна зборнай Аўстрыі | Хіпо-Арэна Умяшчальнасць: 31 957 Клуб: Аустрыя Кернтэн | Вальс-Зіцэнхайм Умяшчальнасць: 31 020 Клуб: Рэд Бул | Цівалі Ной Умяшчальнасць: 31 600 Клуб: Вакер |
3 матчы групы B 2 чвэрцьфіналы паўфінал і фінал | 3 матчы групы B | 3 матчы групы D | 3 матчы групы D |
3 матчы групы A (уключаючы матч адкрыцця) 2 чвэрцьфіналы і паўфінал | 3 матчы групы C | 3 матчы групы A | 3 матчы групы C |
Санкт-Якаб Парк Умяшчальнасць: 42 000 Клуб: Базель | Стад дэ Сюіс Умяшчальнасць: 31 907 Клуб: Янг Бойз | Стад дэ Жэнеў Умяшчальнасць: 31 228 Клуб: Сервет | Летцыгрунд Умяшчальнасць: 30 000 Клуб: Цюрых |
Базель | Берн | Жэнева | Цюрых |
Швейцарыя |
Лагатып чэмпіянату быў распрацаваны дызайнерскай фірмай «English & Pockett». На ім сімвалічна адлюстраваны горны ландшафт, уласцівы абодвум краінам, якія прымалі чэмпіянат, і выкарыстаныя колеры іх сцягоў.
Афіцыйная мелодыя была напісана Рола Армстрангам з Faithless спецыяльна для УЕФА. Афіцыйным гімнам Еўра-2008 стала песня «Can You Hear Me», якую выканаў іспанскі спявак Энрыке Іглесіяс падчас цырымоніі закрыцця перад фіналам на стадыёне «Эрнст Хапель» у Вене 29 чэрвеня.
27 верасня 2006 года ў музейным комплексе Музейны квартал у Вене былі прадстаўлены талісманы Еўра-2008. Імі сталі два блізнюкі Трыкс і Флікс, створаныя кампаніяй Warner Bros. Consumer Products. Яны апранутыя ў адпаведнасці з колерамі нацыянальных сцягоў Аўстрыі і Швейцарыі: Трыкс — у белай футболцы з нумарам 20, а Фликс — у чырвонай з нумарам 08. Імёны двайнят былі абраныя ў ходзе галасавання, праведзенага сярод 67 406 футбольных фанатаў Аўстрыі і Швейцарыі (Трыкс і Флікс атрымалі 63,3 % галасоў, Флітс і Бітс — 33,7 %, Загі і Зігі — 3,0 %). Варыянты імёнаў выбіраліся кароткія, простыя і лёгка вымаўляюцца на розных мовах.
Перад пачаткам турніру была прадстаўлена новая версія Кубка Анры Дэланэ , распрацаваная кампаніяй «Asprey London». Ён у асноўным ідэнтычны арыгінальнаму, створанаму Арцю Бертранам у 1960 годзе. Кубак пазбавіўся мармуровага пастамента мячом, якая знаходзілася на тыльным баку. Срэбная падстава была павялічана для ўстойлівасці. Назвы краін-пераможцаў, якія перш наносіліся на пастамент, цяпер знаходзяцца на заднім баку трафея. Кубак зроблены з чыстага срэбра, важыць 8 кг, яго вышыня роўная 60 см.
Спецыяльна для турніру фірмай Adidas быў створаны мяч, які атрымаў назву «Europass» . Прэзентацыя спартыўнага снарада прайшла 2 снежня 2007 года ў Люцэрне падчас лёсавання фінальнага этапу «Еўра-2008». Адметнай асаблівасцю мяча стала адсутнасць у яго складзе натуральных матэрыялаў. Дзякуючы гэтаму ўласцівасці снарада не мяняюцца пры змене ўмоў надвор’я (у дождж ён не ўбірае вільгаць і не становіцца цяжэй). Іншыя асаблівасці — гэта вялікая сіла ўдару, вялікая хуткасць скрута мяча, непрадказальнасць палёту. Акрамя таго, 30 красавіка 2008 года ў Вене прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні прадставіў адмысловую мадыфікацыю мяча — «Europass Gloria», распрацаваную адмыслова для фінальнага матчу чэмпіянату.
За 500 дзён да правядзення турніру, 24 студзеня 2007 года, быў абвешчаны дэвіз «Еўра-2008»: «Дай волю эмоцыям» (англ.: Expect Emotions).
Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні заявіў, што гэтая фраза «апісвае сутнасць чэмпіянату Еўропы-2008 і тое, што ён можа даць. А менавіта — эмоцыі на любы густ: радасць, засмучэнне, палёгку і нервовае напружанне аж да фінальнага свістка».
УЕФА абвешчана аб агульнай суме у € 184 000 000 прызавых, якія размеркаваліся паміж шаснаццаццю камандамі фінальнай стадыі наступным чынам:
Лёсаванне адборачнага цыкла праходзіла ў Мантро, Швейцарыя, 27 студзеня 2006 года ў 12:00 па мясцоваму часу.
Адборачны тур пачаўся ў жніўні 2006 года, праз месяц пасля завяршэння чэмпіянату свету 2006 года. Аўстрыя і Швейцарыя атрымалі права ўзяць удзел у фінальнай стадыі як краіны-гаспадыні. Кваліфікацыйны фармат трохі змяніўся ў параўнанні з папярэднімі турнірамі: пераможцы і другія каманды з кожнай групы наўпрост трапілі ў фінальную частку чэмпіянату — стыкавых матчаў не было. Шэсць з сямі груп складаліся з 7 камандаў, яшчэ адна — з 8 камандаў.
Група A | Група B | Група C | Група D |
---|---|---|---|
Група E | Група F | Група G | |
Паводле рэгламенту, дзве краіны-гаспадыні турніру і чэмпіёны Еўропы 2004 года, зборная Грэцыі, атрымалі месцы ў першым кошыку аўтаматычна. Да іх далучылася зборная Нідэрландаў, якая мела найвышэйшы рэйтынг паводле вынікаў адборачных турніраў да «ЧС-2006» і да «Еўра-2008».
Па астатніх кошыках каманды былі размеркаваны ў залежнасці ад каэфіцыента. У выпадку роўнасці каэфіцыента ў разлік браліся вынікі адборачнага цыкла да «Еўра-2008»: сярэдняя розніца мячоў, сярэдняя колькасць забітых мячоў, сярэдняя колькасць забітых мячоў на выездзе, а ў выпадку роўнасці ўсіх паказнікаў — жэрабя.
|
|
|
|
Чэмпіёнствы зборнай пазначаны тлустым
Каманда | Кваліфікавана як | Дата кваліфікацыі | Папярэднія ўдзелы ў чэмпіянаце |
---|---|---|---|
Аўстрыя | Гаспадыня чэмпіянату | 12 снежня 2002 | 0 (брала ўдзел упершыню) |
Германія | 2 месца ў групе D | 13 кастрычніка 2007 | 9 (19721, 19761, 19801, 19841, 19881, 1992, 1996, 2000, 2004) |
Грэцыя | 1 месца ў групе C | 17 кастрычніка 2007 | 2 (1980, 2004) |
Іспанія | 1 месца ў групе F | 17 лістапада 2007 | 7 (1964, 1980, 1984, 1988, 1996, 2000, 2004) |
Італія | 1 месца ў групе B | 17 лістапада 2007 | 6 (1968, 1980, 1988, 1996, 2000, 2004) |
Нідэрланды | 2 месца ў групе G | 17 лістапада 2007 | 7 (1976, 1980, 1988, 1992, 1996, 2000, 2004) |
Польшча | 1 месца ў групе A | 17 лістапада 2007 | 0 (брала ўдзел упершыню) |
Партугалія | 2 месца ў групе A | 21 лістапада 2007 | 4 (1984, 1996, 2000, 2004) |
Расія | 2 месца ў групе E | 21 лістапада 2007 | 8 (19602, 19642, 19682, 19722, 19882, 19923, 1996, 2004) |
Румынія | 1 месца ў групе G | 17 кастрычніка 2007 | 3 (1984, 1996, 2000) |
Турцыя | 2 месца ў групе C | 21 лістапада 2007 | 2 (1996, 2000) |
Францыя | 2 месца ў групе B | 17 лістапада 2007 | 6 (1960, 1984, 1992, 1996, 2000, 2004) |
Харватыя | 1 месца ў групе E | 17 лістапада 2007 | 2 (1996, 2004) |
Чэхія | 1 месца ў групе D | 17 кастрычніка 2007 | 6 (19604, 19764, 19804, 1996, 2000, 2004) |
Швейцарыя | Гаспадыня чэмпіянату | 12 снежня 2002 | 2 (1996, 2004) |
Швецыя | 2 месца ў групе F | 21 лістапада 2007 | 3 (1992, 2000, 2004) |
Паводле рэгламенту, склады камандаў-удзельніц чэмпіянату павінны былі быць абвешчаны за дзесяць дзён да першага матча турніру, то бок да 28 мая 2008 года. Усяго ў заяву маглі быць занесены 23 футбалісты (улучаючы 3 брамнікаў). Да першага згулянага матча каманды маюць права замяніць траўмаваных футбалістаў.
Бренд | # | Зборныя |
---|---|---|
Adidas | 5 | Германія, Грэцыя, Іспанія, Румынія, Францыя |
Nike | 5 | Нідэрланды, Партугалія, Расія, Турцыя, Харватыя |
Puma | 5 | Аўстрыя, Італія, Польшча, Чэхія, Швейцарыя |
Umbro | 1 | Швецыя |
У правядзенні турніру бралі ўдзел дванаццаць суддзяў з дваццаццю чатырма асістэнтамі:
Футбольная асацыяцыя | Арбітр | Асістэнты | |
---|---|---|---|
Англія | Говард Уэб | Дэрэн Кэн | Майкл Маларкі |
Аўстрыя | Конрад Плаўц | Эгон Беройтэр | Маркус Майр |
Бельгія | Франк Дэ Блекерэ | Петэр Херманс | Алекс Верстратэн |
Германія | Херберт Фандэль | Карстэн Кадах | Фолькер Вецэль |
Грэцыя | Кірас Васарас | Дымітрыс Базацыдзіс | Дымітрыс Сараідарыс |
Іспанія | Мануэль Мехута Гансалес | Хуан Карлас Юстэ Хіменес | Хесус Кальва Гуадамура |
Італія | Раберта Разеці | Алесандра Грызелі | Паала Кальканья |
Нарвегія | Том Хенінг Эўрэбё | Гейр-Оге Холен | Ян Петэр Рандэн |
Нідэрланды | Пітэр Вінк | Адрыян Ініа | Ханс тэн Хове |
Славакія | Любаш Міхел | Роман Слышка | Марцін Балка |
Швейцарыя | Масіма Бузака | Матыяс Арне | Стэфан Кюа |
Швецыя | Петэр Фройдфельдт | Штэфан Вітберг | Хенрык Андрэн |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Чэмпіянат Еўропы па футболе 2008, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.