Фларэнтыйскае герцагства (італ.: Ducato di Firenze) — сярэднявечная дзяржава, якая існавала ў Італіі з 1532 па 1569 гады.
манархія | |||||
Фларэнтыйскае герцагства | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Ducato di Firenze | |||||
| |||||
| |||||
1532 — 1569 | |||||
Сталіца | Фларэнцыя | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Фларэнцыя | ||||
Мова(ы) | Лацінская мова, Тасканскі дыялект італьянскай | ||||
Афіцыйная мова | Tuscan[d] | ||||
Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква | ||||
Грашовая адзінка | Флорын | ||||
Форма кіравання | Манархія | ||||
герцаг Фларэнтыйскі | |||||
• 1532-1537 | Алесандра Медычы | ||||
• 1537-1569 | Козіма I | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля таго, як Фларэнцыя ў 1530 годзе была ўзята імперскімі войскамі падчас вайны Каньякскай лігі, імператар Карл V ліквідаваў там рэспубліканскую форму кіравання і зрабіў Медычы спадчыннымі кіраўнікамі Фларэнцыі. Новым кіраўніком Фларэнцыі стаў Алесандра Медычы, які ў 1532 годзе атрымаў ад імператара тытул «герцага Фларэнтыйскага».
Алесандра апынуўся настолькі дрэнным кіраўніком, што ўжо ў 1535 годзе да Карла V прыбыла дэлегацыя знатных фларэнтыйцаў з просьбай пазбавіць таго герцагскага тытула. Пасля таго, як Карл V адмовіўся гэта зрабіць, Алесандра ў 1537 годзе быў забіты сваім далёкім сваяком. З прычыны таго, што афіцыйных спадчыннікаў у яго не было, то новым герцагам Фларэнцыі стаў прадстаўнік бакавой лініі Медычы — Козіма I.
Даведаўшыся пра смерць Алесандра, прадстаўнікі сям’і Строцы, якія таксама даводзіліся яму сваякамі, паспрабавалі прыбыць з войскамі і захапіць уладу, але Козіма адправіў ім напярэймы сілы на чале з Алесандра Вітэлі, які разбіў прэтэндэнтаў каля крэпасці Мантэмурла. Імператар Карл V прызнаў Козіма герцагам Фларэнтыйскім у абмен на дапамогу ў чарговай Італьянскай вайне. Гэта дапамога дазволіла дамагчыся вываду з Фларэнцыі імперскага гарнізона і атрымаць столькі незалежнасці, колькі было магчыма ва ўмовах іспанскага панавання ў Італіі.
У 1548 годзе Козіма набыў у Генуэзскай рэспублікі востраў Эльба, дзе стаў базіравацца новаствораны фларэнтыйскі флот.
Падчас апошняй з Італьянскіх войнаў Фларэнтыйскае герцагства выступіла на боку Свяшчэннай Рымскай імперыі супраць Францыі і Сіенскай рэспублікі і, разбіўшы ў 1554 годзе сіенцаў у бітве пры Марчыяна, па выніках вайны далучыла да сябе тэрыторыю Сіены.
У 1569 годзе Папа Пій V зрабіў Козіма «вялікім герцагам Тасканскім».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фларэнтыйскае герцагства, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.