Уладзімір Пятровіч Талочка (нар.
4 верасня 1961, г. Капыль, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Пятровіч Талочка | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1961 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Аляксандр Жук[d], Naum Matusevich[d] і Vladimir Shcherbin[d] |
Скончыў у 1980 годзе Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 1986 годзе — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе (выкладчыкі А. У. Жук , Н. З. Матусевіч , У. М. Шчарбін ). З 1988 года працуе ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект»: архітэктар, затым архітэктар 1-й катэгорыі (1989—1991), вядучы архітэктар (1991—1992), начальнік групы архітэктараў (1992—1998), з 1998 года — галоўны архітэктар праектаў.
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.
Асноўныя творчыя працы: праект гасцініца «Чэске-Будзеёвіцы» ў г. Гомелі (праектаванне ў 1998-99); праект 7-17-ці павярховага індывідуальнага жылога дома з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі сацкультбыту ў мікрараёне № 16 г. Жлобіна (праектаванне ў 1992—1996); праект канцэртнай залы «Славянская» на набярэжнай ракі Сож (праектаванне ў 1999); праект «Белпрамбудбанка» па вул. Фрунзэ (праектаванне і будаўніцтва ў 2001—2003); праект абласнога ўпраўлення «Беларусбанка» па вул. Фрунзэ (праектаванне і будаўніцтва ў 2002—2006); праект інтэр’ераў рэстарана «Анастасія» (праектаванне і будаўніцтва ў 2001; сааўтар В. Бяспалаў); праект дыспетчарскай з прахадной тралейбуснага парку (праектаванне і будаўніцтва ў 2000—2001); праект рэканструкцыі фасадаў і інтэр’ераў Гомельскага гарвыканкама (праектаванне і будаўніцтва ў 2001—2002); праект інтэр’ераў гасцініцы «Сож» (праектаванне і будаўніцтва ў 2001—2002); праект Цэнтра рэабілітацыі сірот-інвалідаў (праектаванне ў 2001); праект офіснага будынка па вул. Камунараў (праектаванне ў 2001); праект 12-14-ці павярховага жылога дома «для алімпійцаў» з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі па вул. Інтэрнацыянальнай (праектаванне і будаўніцтва ў 2004—2006); праект грамадска-культурнага цэнтра па вул. Савецкай (праектаванне ў 2004); праект рэканструкцыі ДК чыгуначнікаў, інтэр’ер глядзельнай залы (праектаванне ў 2005) — усе ў Гомелі; праект фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў г. Жлобіне (праектаванне і будаўніцтва ў 2004—2008; сааўтары В. Бяспалаў, А. Талочка, Н. Карманава, В. Яворская, Л. Краўчэня); праект спартыўнага плавальнага басейна ў мікрараёне № 16 г. Гомеля (праектаванне ў 2006—2009; сааўтар В. Бяспалаў); праект вяслярнай базы ў г. Жлобіне (праектаванне ў 2008). Праект паркава-рэкрэацыйнага комплексу «Валатава» (сааўтар В. Бяспалаў; 1-е месца на аглядзе архітэктуры 2005 г.).
Узнагароджваўся граматамі інстытута, Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі за творчы падыход у прыняцці архітэктурных рашэнняў (2007), Ганаровай граматай Гомельскага аблбуд комплексу. Пераможца на 10 рэспубліканскім аглядзе-конкурсе лепшых архітэктурных твораў года ў намінацыі «Інтэр’еры грамадскіх будынкаў і збудаванняў» за праект «Інтэр’еры рэстарана „Анастасія“ ў г. Гомелі» (2002, сааўтар В. Бяспалаў). Лаўрэат V Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Інтэр’ер» (рэалізацыя) за інтэр’еры гасцініцы «Сож» у г. Гомелі і ў намінацыі «Грамадскія комплексы. будынкі і збудаванні» за праект «Цэнтр рэабілітацыі сірот-інвалідаў у г. Гомелі» (2003). Узнагароджаны Дыпломам у намінацыі «Грамадскія будынкі» за праекты «Дыспетчарская з прахадной тралейбуснага парку ў г. Гомелі» і «Комплекс банкаў па вул. Фрунзэ ў г. Гомелі», Дыпломам у намінацыі «Рэканструкцыя» за праект «Рэканструкцыя фасадаў і інтэр’ераў Гомельскага гарвыканкама», Дыпломам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтвы РБ за праект «Офісны будынак па вул. Камунараў у г. Гомелі». Лаўрэат VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» за лепшы праект «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у г. Жлобіне» (2005, сааўтар В. Бяспалаў).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уладзімір Пятровіч Талочка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.