Уладзімір Валянцінавіч Варанкін

Уладзімір Валянцінавіч Варанкін (30 кастрычніка (12 лістапада) 1902, Ніжні Ноўгарад — 3 кастрычніка 1938, Масква) — савецкі гісторык, эсперантолаг, эсперантамоўны пісьменнік.

Член ЦК СЭСР (1921), член Лінгвістычнага камітэта Акадэміі эсперанта (1921).

Уладзімір Валянцінавіч Варанкін
Владимир Валентинович Варанкин
Уладзімір Валянцінавіч Варанкін
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Vol-Volanto
Дата нараджэння 12 лістапада 1902(1902-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1938(1938-10-03) (35 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Уладзімір Валянцінавіч Варанкін Расійская імперыяУладзімір Валянцінавіч Варанкін СССР
Бацька Valentin Jegorovitch Varankin[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў эсперанта
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 12 лістапада 1902. Яго бацька, Валянцін Ягоравіч (пам. у 1921 г.), да мабілізацыі ў Чырвоную Армію загадваў ашчаднай касай; маці, Ніна Андрэеўна (пам. у 1953 г.), была бібліятэкарам. Паводле адукацыі — гісторык, спецыяліст па пытаннях заходнееўрапейскай гісторыі. Быў дырэктарам Школы замежных моў (потым пераўтворанай у 2-і Маскоўскі дзяржаўны інстытут замежных моў). З 1935 г. загадваў таксама кафедрай сусветнай гісторыі ў Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце.

З 1919 года — эсперантыст; прымаў актыўны ўдзел у савецкім эсперанта-руху. Ужо ў 1920 годзе арганізаваў у Ніжагародскай губерні каля 40 эсперанта-ячэек. Калі ў чэрвені 1921 г. падчас 3-га Усерасійскага з’езда эсперантыстаў у Петраградзе быў створаны Саюз эсперантыстаў савецкіх краін (перайменаваны ў 1927 годзе ў Саюз эсперантыстаў савецкіх рэспублік), Варанкін быў абраны ў Цэнтральны камітэт Саюза і да канца жыцця прымаў актыўны ўдзел у працы Саюза.

У другой палове 1930-х гадоў над савецкім эсперанта-рухам згусціліся хмары: практычна ўвесь склад ЦК СЭСР і мноства шараговых эсперантыстаў былі рэпрэсаваны паводле надуманага абвінавачвання ў «шпіянажы». Варанкін быў арыштаваны ноччу з 7 на 8 лютага — як «удзельнік антысавецкай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі і член так званага „Саюзнага цэнтра“ гэтай арганізацыі». Далей імя Варанкіна сустракаецца ў раздзеле «Московская область. 1-я категория» «Спіса асоб, падлеглых суду Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда Союза ССР» ад 29 верасня 1938 года, падрыхтаванага НКУС СССР и завізаванага І. В. Сталіным и В. М. Молатавым; гэтым лёс Варанкіна быў вырашаны наперад, бо першая катэгорыя азначала «вышэйшую меру пакарання». 3 верасня 1938 г. Ваенная калегія прысудзіла Варанкіна да расстрэлу, і ў той жа дзень прысуд быў выкананы. 11 мая 1957 года Варанкін быў рэабілітаваны, а крымінальная справа закрыта за адсутнасцю складу злачынства.

Навуковая і літаратурная дзейнасць

У. В. Варанкіным напісана шмат прац па эсперанталогіі — перш за ўсё, артыкулаў, якія публікаваліся ў друкаваным органе СЭСР — часопісе «Міжнародная мова». Праца Teorio de Esperanto («Тэорыя эсперанта», 1929) прысвечана даследаванню этымалогіі эсперанцкай лексікі, а таксама фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісу мовы эсперанта.

У 1933 годзе ў выдавецтве EKKERLO («Выдавецкі кааператыў рэвалюцыйнай эсперанта-літаратуры», Амстэрдам) быў выдадзены раман Варанкіна Metropoliteno («Метрапалітэн»). Тэмай рамана, які вылучаўся захапляльнай фабулай і майстарскімі характарыстыкамі персанажаў, паслужыла падрыхтоўка да будаўніцтва метрапалітэна ў Маскве ў 1928—1929 гг. Галоўны герой рамана — малады савецкі інжынер, камандзіраваны ў Берлін для вывучэння вопыту будаўніцтва метро. Там ён знаёміцца з жыццём і палітычнай барацьбой нямецкіх камуністаў, а таксама піша аўтабіяграфічны раман аб сваім жыцці ў Маскве перад камандзіроўкай і падзеях у Берліне.

Літаратураведы аднадушна ўключаюць Варанкіна — разам з Кабэ, А. Вальенам, Г. Лойкенам, А. А. Сахаравым, Р. Шварцам, Д. Багі, Ч. Расэці — у спіс ключавых фігур, з якімі звязана станаўленне эсперанцкай прозы. У 1977 г., калі ў Капенгагене выйшла другое выданне рамана «Метрапалітэн», старшыня Акадэміі эсперанта Уільям Олд даў высокую ацэнку раману, вітаючы перавыданне «забытага шэдэўра», і дадаў раман да свайго спіса 50 найвыдатнейшых твораў, створаных на эсперанта за першыя сто гадоў яго існавання.

Творы

Працы па эсперанталогіі

  • Varankin V. Teorio de Esperanto. — Moskvo: C. K.SEU, 1929. — 67 p.

Выданні рамана «Метрапалітэн»

  • Varankin V. Metropoliteno. — Amsterdam: EKPELO, 1933. — 200 p.
  • Varankin V. Metropoliteno. 2 eld. — Kopenhago: Thorben Kehlet, 1977. — 252 p. — ISBN 87-87089-10-6.
  • Varankin V Metropoliteno. — Antverpen: Thorben Kehlet — Stafeto, 1979. — 312 p. — ISBN 90-6336-016-9. (Пераклад на англійскую мову Марты Эванс)
  • Varankin V. Metropoliteno. — Moskva: Progreso, 1992. — 244 p. — ISBN 5-01-002952-9. (Рэпрынт выдання 1933 г.)
  • Varankin V. Metropoliteno. 3 eld. — Jekaterinburg: Sezonoj, 1992. — 260 p.
  • Варанкин В. В. Метрополитен. — М.: Импэто, 2008. — 272 с. — ISBN 87-87089-10-6. (Пераклад на рускую мову А. Аляксандрава)

Зноскі

  • а б в г Королевич 1989, с. 162.
  • а б в г д Nikolao Stepanov. Vladimir Varankin kaj lia libro.
  • Королевич 1989, с. 143.
  • а б Справка по архивно-следственному делу № 964677, апрель 1954 г.
  • Раздел «Московская область. 1-я категория» Архівавана 4 красавіка 2016.
  • Спіс ад 29.09.1938 Архівавана 18 студзеня 2014. на сайце «Сталінскія расстрэльныя спісы».
  • Varankin 1933.
  • Королевич 1989, с. 162-163.
  • Токарев 1991, с. 147.
  • Королевич 1989, с. 153-154.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уладзімір Валянцінавіч Варанкін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уладзімір Валянцінавіч Варанкін БіяграфіяУладзімір Валянцінавіч Варанкін Навуковая і літаратурная дзейнасцьУладзімір Валянцінавіч Варанкін ТворыУладзімір Валянцінавіч Варанкін ЛітаратураУладзімір Валянцінавіч Варанкін СпасылкіУладзімір Валянцінавіч Варанкін12 лістапада190219383 кастрычнікаАкадэмія эсперантаМаскваНіжні НоўгарадЭсперантаЭсперанталогія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Бярозка (часопіс)Насельніцтва КанадыФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыНаваполацкВікісховішчаЛюбчанскі замакБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныАлесь БадакХорскЛевыя (палітыка)МядзведзевыяСцяг БеларусіПлошчы МінскаБелы легіёнБелгазпрамбанкВілксВостраў слёзKufar.byВіктар Анатолевіч ШніпКаланіялізмЯгайлаСаюз палякаў на БеларусіПенсіяАмерыканскія грыфы11073 маяАкмеізмНавуковы стыльЗборная Бельгіі па футболеРазбітае сэрца пацана30 красавікаЗуі (Віцебскі раён)Жанчына зверхуДругая сусветная вайнаБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)АкцёрНазоўны склонНезабудкаХэлмАдольф ГітлерМарыя АнтуанетаЮзаф ЭльснерВінцэнт Дунін-МарцінкевічМабільны тэлефонХалоднае сэрцаПятро ВасючэнкаОршаАдам СтанкевічРыгор БарадулінПлошча Якуба КоласаПольшчаНіна Васільеўна ГаліноўскаяПалац Незалежнасці (Мінск)ЕпіскапЕфрасіння ПолацкаяІрына ХадарэнкаТворны склонПарнаграфіяАлесь ЗвонакКанюшынаДзікае паляваннеБеларуская міфалогіяБэзСэрца на далоніGoogleПрафесійны саюзВолаваСвятлана Аляксандраўна АлексіевічМазырПершая сусветная вайнаВольга Міхайлаўна ІпатаваПрыгажосцьАляксандр Рыгоравіч Лукашэнка🡆 More