Уварванне ЗША ў Панаму альбо Аперацыя «Правая справа» (англ.: Operation Just Cause) — ваенная кампанія ЗША ў Панаме.
З’яўляецца першай у гісторыі інтэрвенцыяй ЗША, у якасці тэарэтычнага абгрунтавання якой выкарыстоўваліся лозунгі «аднаўлення і захавання дэмакратыі».
Уварванне ЗША ў Панаму | |||
---|---|---|---|
Дата | 20—25 снежня 1989 | ||
Месца | Панама | ||
Вынік | Перамога ЗША | ||
Праціўнікі | |||
| |||
Камандуючыя | |||
| |||
Сілы бакоў | |||
| |||
Страты | |||
| |||
Агульныя страты | |||
| |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грамадзянская вайна ў Калумбіі 1899—1902 гг. скончылася перамогай кансерватараў і аддзяленнем Панамы. Важную ролю ў гэтым адыгралі ЗША, якія, на думку кіраўніка Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Інстытута ЗША і Канады РАН Уладзіміра Бацюка, спецыяльна арганізавалі стварэнне новай дзяржавы з мэтай будаўніцтва Панамскага канала.
Новая адміністрацыя дала санкцыю на пабудову канала, здаўшы зямлю на яго трасе ў бестэрміновае карыстанне. У першыя трыццаць гадоў ЗША рэгулярна праводзілі ўварванні і інтэрвенцыі ў падтрымку тых ці іншых сіл новай рэспублікі. Сама праблема прыналежнасці Панамскага канала стала хранічнай, як і выступы жыхароў з патрабаваннямі справядлівага размеркавання даходаў і наогул перадачы ўсяго комплексу мясцовай адміністрацыі, асабліва востра пытанне стаяла ў 1964 годзе. Крызіс абвастрыўся ў канцы 1980-х.
Тады амерыканскія ўлады пачалі ціснуць на рэжым Мануэля Нар’ега з мэтай адмовіцца ад пагаднення 1977 года, якое прадугледжвала перадачу канала Панаме ў 1999 годзе. Нар’ега катэгарычна адмаўлялася перагледзець умовы гэтага дакумента і адносіны паміж дзвюма краінамі сталі пагаршацца.
У лютым 1988 года Міністэрства Юстыцыі ЗША абвінаваціла Нар’егу ў гандлі наркотыкамі і шэрагу іншых злачынстваў. Аднак прапанавала зняць гэтае абвінавачванне, калі генерал сыдзе са сваёй пасады і будзе спрыяць перагляду пагаднення аб далейшай уласнасці Панамскага канала. Ён адмовіўся. Неўзабаве супраць краіны былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі, а ў кастрычніку пры падтрымцы ЗША ваенныя ажыццявілі няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту.
Адначасова, у 1985 годзе, урад Панамы пачаў праводзіць самастойную знешнюю і ўнутраную палітыку, якая не супадала з знешнепалітычным курсам ўрада ЗША. У межах гэтай палітыкі Панама пачала ўмацоўваць сувязі з краінамі Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі (у тым ліку з Нікарагуа).
З пачатку 1987 года, пасля таго як урад Панамы адмовіўся даць ЗША тэрыторыю краіны для вядзення дзейнасці супраць Нікарагуа, адносіны паміж Панамай і ЗША яшчэ больш пагоршыліся.
Аперацыя пачалася 20 снежня 1989 г. у 01:00. У ёй прынялі ўдзел 27 684 амерыканскіх салдат і каля 300 самалётаў. Супраць іх выступілі каля 16 тысяч вайскоўцаў панамскіх сіл абароны. Ужо праз некалькі гадзін пасля пачатку аперацыі, прэзідэнт Буш-старэйшы растлумачыў чатыры асноўныя прычыны ўварвання:
У першы ж дзень ўварванне быў прыведзены да прысягі новы прэзідэнт краіны — Гільерма Эндара Галімані.
Першапачаткова былі захопленыя стратэгічныя аб’екты, такія як грамадзянскі аэрапорт у Панаме. Ваенныя знішчылі асабісты самалёт Нар’егі і патапілі панамскую ваенную лодку. Усе вядомыя ваенныя базы і камандныя цэнтры пазней былі атакаваны. Амерыканскія спецназаўцы таксама штурмавалі турму Карсэля Модэла, каб вызваліць грамадзяніна ЗША Курта Муза, якога панамскі ўрад абвінаваціў у шпіянажы. У ходзе аперацыі ЗША ўжывалі найноўшыя ўзоры баявой тэхнікі ўзбраення, менавіта тут адбылося першае баявое прымяненне «самалётаў-невідзімак» F-117A, баявых верталётаў AH-64А, бронетранспарцёр LAV-25, гранатамётаў AT-4, прыбораў начнога бачання ANVIS- 6S.
У дакладзе сейсмалагічнай станцыі Панамскага ўніверсітэта казалася, што ў першыя гадзіны ішла масіраваная бамбардзіроўка. Усяго было скінута 417 бомбаў, з іх 66 у першыя чатыры хвіліны. Былі бомбы вагай да 1000 і 2000 фунтаў. Як і варта было чакаць, бамбардзіроўка пацягнула за сабой вялікую колькасць параненых і забітых (некаторыя былі пакараныя смерцю). Іх пахавалі ў агульных магілах на могілках горада Панама і ў Зоне Панамскага канала.
Каардынацыйны супраціў працягваўся яшчэ некалькі дзён, а апошнія баі працягваліся да раніцы 25 снежня. Амерыканскае камандаванне асцерагалася шырокай партызанскай вайны з боку панамскіх узброеных сіл, але гэтага не адбылося.
Нар’ега шукаў прытулку ў дыпламатычнай місіі Ватыкана, але быў вымушана здацца з-за моцнага дыпламатычнага і псіхалагічнага ціску. 3 студзеня 1990 года яго пасадзілі ў самалёт і адправілі ў ЗША. У 1992 годзе ён быў асуджаны амерыканскім судом да 30 гадоў пазбаўлення волі за гандаль наркотыкамі і вымагальніцтва.
Новы прэзідэнт Панамы Галімані неадкладна пачаў кампанію па барацьбе з памяццю пра прэзідэнта Амара Тарыхаса, які выступаў за нацыяналізацыю зоны Панамскага канала. Ужо ў першыя тры месяцы пасля ўварвання былі выдадзеныя новыя школьныя падручнікі, у якіх эра кіравання Тарыхаса і Нар’егі была названая як «21 год ваеннай дыктатуры»; таксама былі перайменаваны міжнародны аэрапорт Панамы і муніцыпальны стадыён, раней названыя імем Тарыхаса.
12 студзеня 1990 года ЗША аб’явілі пра пачатак гуманітарнай аперацыі («Operation Promote Liberty»), якая працягвалася да 1991 года.
10 лютага 1990 года Галімані абвясціў аб расфарміраванні ўзброеных сіл Панамы.
Пасля завяршэння баявых дзеянняў у ЗША было распачатае расследаванне злачынстваў, учыненых амерыканскімі ваеннаслужачымі ў ходзе уварвання. Узбуджаная 21 крымінальная справа, 8 з якіх былі звязаны з забойствамі. Па стане на пачатак мая 1990 году следчымі органамі было выяўлена звыш 60 ваенных і крымінальных злачынстваў, учыненых падчас аперацыі (пачынаючы ад крадзяжу залатых вырабаў і рабавання затрыманых і заканчваючы забойствамі).
Пасля пачатку ўварвання 15 дзяржаў-членаў Савета Бяспекі ААН правялі галасаванне за асуджэнне ўварвання ў Панаму, але ЗША, Вялікабрытанія і Францыя выкарысталі права «вета», каб заблакаваць рэзалюцыю. Акрамя таго, прадстаўнік ЗША заявіў, што Нар’ега не можа спасылацца на суверэнітэт Панамы ў пытаннях знішчэння міжнароднай наркагандлю, паколькі гэта ўяўляе сабой пагрозу для ўсіх дзяржаў.
29 снежня 1989 года на 44-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая рэзалюцыя з асуджэннем ўварвання ЗША ў Панаму і патрабаваннем да ЗША неадкладна спыніць інтэрвенцыю і вывесці войскі з тэрыторыі Панамы. У падтрымку рэзалюцыі прагаласавалі 75 дзяржаваў, супраць — 20, прадстаўнікі 40 краін не прымалі ўдзел у галасаванні. У адказ прадстаўнік ЗША ў ААН выступіў з заявай, што ў ходзе ваеннай аперацыі ЗША «рэалізавалі права на самаабарону».
Эпізод ўварвання ў Панаму прысутнічае ў гульні Call of Duty: Black Ops 2, дзе галоўнай мэтай будзе ўзяцце генерала Мануэля Нар’егі, якога пазней будуць выкарыстоўваць у ліквідацыі небяспечнага тэрарыста і галоўнага антаганіста гульні — Рауля Менендэса.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уварванне ЗША ў Панаму, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.