Тэкст

Тэкст (ад лац.: textus «тканіна, сувязь, пабудова») — паведамленне, якое напісанае, надрукаванае (выказванне, абзац, раздзел твора і г.

д.) або выказанае вусна, і якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, і якое можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе.

Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне. Паводле стылю адрозніваюць тэкст мастацкі, навуковы і інш.

У залежнасці ад стылю, тэкст арганізоўваецца з дапамогай адпаведных сродкаў арганізацыі: лексічных і структурных канструкцый, зрокавага афармлення і пад. Мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту з'яўляецца сказ. Адносна класіфікацыі абзацу ў дачыненні да тэксту думкі мовазнаўцаў разыходзяцца.

Тыпы тэкстаў

Апавяданне

Апавяданне — тып тэксту, у якім паведамляецца пра дзеянні, падзеі, якія адбываюцца паступова, паслядоўна. Характэрны для мастацкай літаратуры. Звычайна ў такім тэксце ўтрымліваюцца зачын і заканчэнне, а самі падзеі ўтвараюць паслядоўнасць адносна завершаных частак.

Апісанне

Апісанне — тып тэксту, які з'яўляе дакладную (паводле магчымасці) слоўную перадачу, адлюстраванне прадмета, дзеяння ці стану ў іх істотных прыкметах. Характэрны для навуковай літаратуры.

Разважанне

Разважанне — тып тэксту, у якім разгляд пэўных пытанняў, праблем грунтуецца на лагічнасці, аргументаванасці; меркаванні, якія выказваюцца ў адносінах да пэўных праблем, палажэнняў і пад., параўноўваюцца адно з адным, затым групуюцца ў лагічную паслядоўнасць, на аснове якой робяцца пэўныя заключэнні, вывады. Тып, асабліва характэрны для навуковай літаратуры.

Тэксты-разважанні ў сваёй структуры маюць тры часткі: тэзіс, доказы-аргументы, вывады.

Доказ

Доказ — распаўсюджаная назва адмены тэкставага выкладу-разважання, звычайна сустраканай у матэматычных навуках. Такое разважанне будуецца паводле схемы: агульнапрынятае палажэнне (аксіёма) — доказ-аргумент аўтара — фармулёўка вывадаў і/або агульнага закону для чытача.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6

Tags:

Тэкст Тыпы тэкстаўТэкст ДоказТэкст ЛітаратураТэкстАбзацДрукЛацінская моваПісьмоСэнс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ІнтэрнэтАна ІванавічАперацыйная сістэмаRSSАндрэй ГорватБеларуская краёвая абаронаПраспект Ракасоўскага (Мінск)Еўдакія Якаўлеўна ЛосьАлесь БадакАлесь РазанаўПавукі-бакаходыМіхась ПазнякоўЛявон Вольскі18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкГомельСяргей Мікалаевіч ХаменкаЗарэчча (Пухавіцкі раён)Махамад Рэза ЗахедзіПубліцыстычны стыльВерасШвецыяМікола МаляўкаПа што ідзеш, воўча?Змітрок БядуляМіхась СтральцоўЭмульгатарыФуэртэвентураМужыцкая праўдаЮраўскі карагодПошукавая аптымізацыяСучаснасцьБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяПлошчы МінскаСаюз беларускіх пісьменнікаўХартыя'97Марк ШагалVII Усебеларускі народны сходАлег Віктаравіч НавіцкіЁрквілскі ўніверсітэтАзербайджанБум-Бам-Літ361-я асобная база аховы і абслугоўванняАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)ЖурналістыкаБеларуская дзяржаўная філармоніяКіраваннеПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Ферэнц ЛістСтаражытнабеларуская літаратураСяргей Паўлавіч АбламейкаТрасянкаБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаАндрэй МакаёнакСвята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)Нацыянальны музей АманаЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Дзень ЗямліАўстрыйская народная партыяВялікдзеньПагоня (гімн)Максім ЛужанінНовы ізраільскі шэкельМарыя АнтуанетаДакладныя навукіДжордж Вашынгтан КарверУладзімір Георгіевіч МулявінКрасная плошча (Масква)ЗямляКіраўнікі МінскаMolchat DomaКанюшынаВасіль ЗуёнакГлеба🡆 More