Сімона Халеп

Сімо́на Хале́п (рум.: Simona Halep; нар.

27 верасня 1991 года, Канстанца, Румынія) — румынская прафесійная тэнісістка, былая першая ракетка свету. Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі 2018, Уімблдан 2019); фіналістка трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі 2014 і 2017, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2018); пераможца 25 турніраў WTA (з іх 24 у адзіночным разрадзе). Трэцяя тэнісістка ў гісторыі, якая зарабіла прызавымі больш за $40 000 000.

Тэніс
Сімона Халеп
рум.: Simona Halep
Сімона Халеп
Нарадзілася 27 верасня 1991(1991-09-27) (32 гады)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Канстанца, Румынія
Рост 168 см
Вага 60 кг
Прафесійная кар’ера 2006 — ц. ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Патрык Муратаглу
Прызавыя грошы

40 203 437 $

  • 3-е месца ў рэйтынгу за ўвесь час
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 579–239
Тытулы 24 WTA, 6 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (9 кастрычніка 2017)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2018)
Францыя перамога (2018)
Уімблдан перамога (2019)
ЗША 1/2 фіналу (2015)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 67–71
Тытулы 1 WTA, 4 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 71 (15 мая 2017)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1-ы раўнд (2011—2014, 2021, 2022)
Францыя 2-і раўнд (2012)
Уімблдан 1-ы раўнд (2011—2013, 2015)
ЗША 2-і раўнд (2011)
simonahalep.com (англ.)(рум.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 13 чэрвеня 2022 года

Пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі 2008); былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

15 верасня 2021 года ў румынскім горадзе Мамай ажанілася з 42-гадовым бізнесменам арамунскага паходжання Тоні Юруца.

У кастрычніку 2022 года Халеп была адхілена ад спаборніцтваў пасля таго, як здала станоўчы тэст на забаронены прэпарат раксадустат падчас Адкрытага чэмпіянату ЗША 2022 года. У верасні 2023 года стала вядома, што дыскваліфікацыя была пацверджана, таксама гаворка ішла пра недакладнасці ў біялагічным пашпарце румынкі. Халеп зможа вярнуцца на корты толькі ў кастрычніку 2026 года. Сама Халеп настойвае, што прэпарат трапіў у яе арганізм выпадкова і мае намер падаць апеляцыю.

Спартыўная кар’ера

Пачатак кар’еры. Юніёрскі Ралан Гарос. Аперацыя

Халеп паходзіць з арамунаў. Яе бацька быў футболістам, а зараз з’яўляецца ўласнікам малаказавода. Сімона пачала гуляць у тэніс у 4 гады. На юніёрскім узроўні яна выйграла Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе 2008 года сярод дзяўчат.

Сімона вядома таксама тым, што ў чэрвені 2009 года зрабіла аперацыю па змяншэнні сваіх грудзей, якія заміналі ёй гуляць. На той момант гэта выклікала шырокую крытыку яе заўзятараў.

Рост. Першы фінал турніру Вялікага шлема

У чэрвені 2013 года Халеп выйграла два турніры WTA цягам двух тыдняў: у Нюрнбергу і Хертагенбасе. Агулам цягам лета гэтага года яна выйграла яшчэ два турніры з чатырох, у якіх брала ўдзел: у Будапешце і турнір серыі WTA Premier у Нью-Хэйвене. Такім чынам Сімона здабыла тытулы на трох асноўных пакрыццях (грунце, траве і хардзе) і ўпершыню трапіла ў лік 20 найлепшых тэнісістак свету. Па выніках 2013 года Сімона выйграла 5 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе, саступіўшы па гэтым паказчыку толькі Серэне Уільямс, а таксама, у канцы сезона, турнір чэмпіёнак WTA.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2014 года Сімона ўпершыню дабралася да чвэрцьфіналу турніру Вялікага шлема, а ў сакавіку 2014 года стала пятай ракеткай свету ў рэйтынгу WTA. Працягваючы паспяховыя выступленні, Сімона дайшла да фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі 2014, дзе саступіла Марыі Шарапавай у трох сэтах. Гэта дазволіла ёй падняцца на трэцюю пазіцыю сусветнага рэйтынгу. На Уімблданскім турніры 2014 года Халеп выйшла ў паўфінал, а ў жніўні паднялася яшчэ на ступеньку вышэй у рэйтынгу.

Першая ракетка свету. Дарослы Ралан Гарос

Першай ракеткай свету Халеп стала ў кастрычніку 2017 года, дайшоўшы да фіналу China Open.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2018 года Халеп гуляла ў фінале з Каралінай Вазняцкі і саступіла, прайграўшы свой трэці фінал турніру Вялікага шлема. Пасля гэтага пройгрышу яна на некалькі тыдняў страціла званне першай ракеткі свету, але яно ізноў вярнулася да яе пасля не асабліва ўдалых выступленняў Вазняцкі вясной 2018 года.

Першы мейджор Халеп выйграла на Ралан Гаросе-2018, праз 10 гадоў пасля свайго першага юніёрскага дасягнення тут жа і пасля дзвюх няўдачаў у фіналах.

2018 год Халеп другі раз запар завяршыла першай ракеткай свету, хоць траўма спіны не дазволіла ёй прыняць удзел у фінальным турніры года Чэмпіянату WTA.

Халеп узначальвала рэйтынг WTA 64 тыдні і страціла лідарства ў студзені 2019 года, саступіўшы Наомі Осацы.

Узнагароды

У 2018 годзе Халеп была ўзнагароджана званнем Cetățean de onoare (ганаровага грамадзяніна) горада Бухарэст.

Стыль гульні

Яе характарызуюць як агрэсіўнага гульца задняй лініі. Яна хутка перамяшчаецца па корце, добра гуляе ў абароне. Яе ўдары не асабліва моцныя, аднак дакладныя, яна ўмела канструюе гульню, расхістваючы абарону суперніц.

Крыніцы

  • Симона Халеп показала видео свадебного танца. Она вышла замуж за румынского миллионера (руск.). championat.com (16 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2021. Праверана 6 лістапада 2021.
  • Серена и её муж аплодируют! Скандал с допингом может завершить карьеру Халеп (руск.). Чемпионат (13 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
  • Саккари — о дисквалификации Халеп: «Я не хотела бы оказаться в такой ситуации» (руск.) (15 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
  • Бывшую первую ракетку мира дисквалифицировали за допинг (руск.) (12 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
  • Meciul carierei pentru Simona Halep (рум.). România Liberă (15 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 1 чэрвеня 2014.
  • Părinţii Simonei Halep se împrumută la bănci pentru ca ea să facă performanţă (рум.). Adevărul (8 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2013. Праверана 11 чэрвеня 2018.
  • Simona Halep s-a născut pentru a juca tenis (рум.). TVR (26 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2014. Праверана 11 чэрвеня 2018.
  • Simona Halep, cetăţean de onoare al municipiului Constanţa (рум.). Mediafax (23 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 11 чэрвеня 2018.
  • "Teen tennis star has breast reduction surgery in bid to boost her game". Daily Mail. London. 2010-05-26. Архівавана з арыгінала 2014-01-18. Праверана 2014-03-31.
  • VIDEO Simona Halep, după ce a primit titlul de cetăţean de onoare al Capitalei: Mă simt acasă în Bucureşti Criticile te motivează să fii mai bun (рум.). Mediafax (26 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2019. Праверана 22 мая 2018.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сімона Халеп, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Сімона Халеп Спартыўная кар’ераСімона Халеп УзнагародыСімона Халеп Стыль гульніСімона Халеп КрыніцыСімона Халеп СпасылкіСімона Халеп199127 верасняWTAАдкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісеАдкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе 2014Долар ЗШАКанстанцаРумынская моваРумыніяТэніс

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    PawaБярозка (часопіс)Віктар МарціновічСуб’екты Расійскай ФедэрацыіНасельніцтва БеларусіКісларод100 найвялікшых беларускіх песеньНафтаКазахстанВярбаПрымыканне (лінгвістыка)Полымя (часопіс)АБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПріорбанкУярПа што ідзеш, воўча?ХатыньCourage (фільм)Адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіЯўгенія ЯнішчыцБагачКалізейМузыка БеларусіМаскваІсландская кронаБеларускае нацыянальнае адраджэннеДзядыЯпонская моваДзікае паляваннеСям’яkrjscГерб БеларусіБеларусьРэчыцаКрывічыМашэкаРаманчуковэМёрыБеларуская дэтэктыўная прозаРыгор БарадулінЗнак бядыТры чарапахі (песня)Гаспадарчыя заняткі беларусаўДзяржаўная прэмія БССРМоўная інтэрферэнцыяІгар Міхайлавіч ПракаповічГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Пінская шляхта (п’еса)ІранМіланПеракладАпострафЯн ЧыквінГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Янка КупалаЖанчына зверхуЛюдміла РублеўскаяЧалавекСент-Стывен (Нью-Брансуік)Дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуПісьменнікПомнік Якубу Коласу (Мінск)Беларуская ВікіпедыяГенадзь Пятровіч ПашкоўЮрась СвіркаМонктанМіхась БельскіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСімвалБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіKufar.byДзікае паляванне караля Стаха (фільм)🡆 More