Сярэдневерхненямецкая Мова

Сярэдневерхненямецкая мова (СВН, ням.: Mittelhochdeutsch) — абазначэнне перыяду ў гісторыі нямецкай мовы прыкладна з 1050 па 1350 г.

(некаторыя даследчыкі называюць канцом перыяду 1500 год)

Сярэдневерхненямецкая мова
Саманазва Diutsch, Tiutsch
Краіны паўднёвая Германія (на поўдзень ад Лініі Бенрата), частка Аўстрыі і Швейцарыі
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 срн 620
ISO 639-1
ISO 639-2 gmh
ISO 639-3 gmh
ISO 639-6 mdgr
IETF gmh
Glottolog midd1343
Сярэдневерхненямецкая Мова Вікіпедыя на гэтай мове
Сярэдневерхненямецкая Мова
Старонка «Песні пра Нібелунгаў»
Сярэдневерхненямецкая Мова
Канец другой і пачатак трэцяй авенцюры «Песні пра Нібелунгаў» (1330)

Сярэдневерхненямецкай мове папярэднічае старажытнаверхненямецкая мова (7501050). За сярэдневерхненямецкай мовай ідзе ранненоваверхненямецкая мова (рнвн). Сярэдневерхненямецкая — гэта перш за ўсё літаратурная мова; гутарковая мова гэтага перыяду практычна не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Да самых вядомых літаратурных помнікаў адносяцца «Песня пра Нібелунгаў», «Парцыфаль» Вольфрама фон Эшэнбаха, «Трыстан» Готфрыда фон Штрасбурга, вершы Вальтэра фон дэр Фогельвайдэ ў жанры мінезанга (рыцарскай любоўнай паэзіі).

Ад старажытнаверхненямецкай мовы сярэдневерхненямецкая адрозніваецца перш за ўсё рэдукцыяй ненаціскных галосных як у сярэдзіне, так і на канцы слова. У сувязі з рэдукцыяй назіраецца пазіцыйнае выпадзенне галосных ці цэлых складаў. Ад новаверхненямецкай сярэдневерхненямецкая мова адрозніваецца вакалізмам (агаласоўкай) каранёвага склада; у сярэдневерхненямецкай праяўляюцца кароткія галосныя ў адкрытым ударным складзе, а ў рнвн яны дзякуючы падаўжэнню галоснага рэдукуюцца.

Сярэдневерхненямецкая не з'яўляецца адзінай нарматыўнай мовай Германіі таго часу. Яна ахоплівае дыялекты рэгіёнаў — сярэдненямецкіх (цюрынгскі, гесэнскі, рэйнска-франкскі) і верхненямецкіх (алеманскі, баварскі). Сярэдневерхненямецкая не была адзінай надрэгіянальнай мовай. Не існавала таксама адзінай арфаграфіі. Для выдання тэкстаў галоўных сярэдневерхненямецкіх вершаў, слоўнікаў і падручнікаў граматыкі выкарыстоўвалася «стандартызаваная сярэдневерхненямецкая мова», узнікненне якой шмат у чым звязана з імем Карла Лахмана. «Стандартызаваная верхненямецкая мова» — ідэальная форма сярэдневерхненямецкай мовы, якая перадае толькі малую частку тагачаснай моўнай рэчаіснасці.

Сістэма галосных сярэдневерхненямецкай мовы

  • Кароткія галосныя: a, e, i, o, u, ä, ö, ü
  • Доўгія галосныя: â, ê, î, ô, û, æ, œ, iu (доўгае ü)
  • Дыфтонгі: ei, ie, ou, öu, uo, üe

Важна падкрэсліць, што ei вымаўляўся як e+i (не як ai у новаверхненямецкай, а як «ei» ці «ij» у нідэрландскай мове). ie — не як доўгае i, а як i+e.

Найбольш значныя змены пераходу ад свн і рнвн тычыліся сістэмы вакалізму:

  • пераход сярэдневерхненямецкіх доўгіх галосных /î, iu, û/ у дыфтонгі /ei, eu/äu, au/ (ранненоваверхненямецкае дыфтангаванне). Напрыклад, mîn > mein, vriunt > Freund, hûs > Haus
  • пераход сярэдневерхненямецкіх дыфтонгаў /ie, üe, uo/ у доўгія галосныя /i, ü, u/. (ранненоваверхненямецкае манафтангаванне) Напрыклад, liep > lieb, müede > müde, bruoder > Bruder
  • Сярэдневерхненямецкія дыфтонгі /ei, öu, ou/ станавіліся адкрытымі. Напрыклад, bein > Bein, böume > Bäume, boum > Baum
  • усе сярэдневерхненямецкія кароткія галосныя /a, e, i, o, u, ä, ö, ü/ у адкрытым складзе станавіліся доўгімі

Сістэма зычных сярэдневерхненямецкай мовы

  • Санорныя:
    • плаўныя l, r
    • насавыя m, n
    • паўгалосныя u (w) да XIII стагоддзя, i
  • Выбухныя:
    • глухія p, t, k [kw]
    • паўзвонкія b, d, g
  • Шчылінныя:
    • глухія f(v), s/ss, sch, ch(h)
    • звонкія w(v) з XIII стагоддзя, j
  • Прыдыханне: h
  • Афрыкаты: pf (ph), z/zz [ts], kck (cch)

Іншыя змены

  • назоўнікі пісаліся з вялікай літары (у сярэдневерхненямецкай мове з вялікай літары пісаліся імёны)
  • аглушэнне зычнага на канцы слова ў ранненоваверхненямецкай графічна не адлюстроўваецца, выкарыстоўваецца фаналагічная арфаграфія (напрыклад, сярэдневерхненямецкі tac = Tag [на канцы слова прамаўляецца «k»])
  • палаталізацыя «s»

Літаратура

  • Гухман М. М., Семенюк Н. Н. История немецкого литературного языка IX—XV вв. — Л.: Наука, 1983. — 200 с.
  • Жирмунский В. М. История немецкого языка. — М.: Изд-во лит-ры на иностр. языках, 1948. — 300 с.
  • Филичева Н. И. История немецкого языка. — М.: Академия, 2003. — 304 с.
  • Языки мира: Германские языки. Кельтские языки / Ред. коллегия тома: Н. Н. Семенюк, В. П. Калыгин, О. И. Романова. — М.: Академия, 2000. — 472 с.

Спасылкі

  • www.mwv.uni-trier.de Сярэдневерхненямецкія слоўнікі
  • www.mediaevum.de старажытнагерманскі інтэрнэт-партал: сярэдневяковая літаратура і да т.п. у інтэрнэце
  • www.uni-salzburg.at/mhdbdb(недаступная спасылка) банк даных сярэдневерхненямецкіх паняццяў

Tags:

Сярэдневерхненямецкая Мова Сістэма галосных сярэдневерхненямецкай мовыСярэдневерхненямецкая Мова Сістэма зычных сярэдневерхненямецкай мовыСярэдневерхненямецкая Мова Іншыя зменыСярэдневерхненямецкая Мова ЛітаратураСярэдневерхненямецкая Мова СпасылкіСярэдневерхненямецкая Мова105013501500Нямецкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ТайландСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьТ-44МянтузІлюстрацыяВасіль БыкаўБеларускі арабскі алфавітАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўКічэрКузьма ЧорныПісьмоIva SativaТрасцянецДзень беларускага пісьменства6РэфармацыяТулаТунісКрасавікАдольф Гітлер3Развіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Беларускі саюз жанчынЛатвіяАрганічныя рэчывыДзікае паляванне караля Стаха (опера)Азіяцкі маршрут AH4КостшынУладзімір Уладзіміравіч ПуцінМюнхенФінляндыяOnliner.byБаза даныхІзраільУругвайВенгрыяМікалай Васільевіч СтасТрэцяя Устаўная граматаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаБеларуская энцыклапедыя41Анджэла БадаламенціЭштан КутчэрСарган IIМаксім БагдановічУкраінская моваБрэсцкая крэпасцьУладзімір Пятровіч БутрамееўНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыПошукавая аптымізацыяГомаэратызмЗамкавая царква (Мінск)Алена Сямёнаўна ВасілевічФёдар Іванавіч ПрывалаўЯкуб ТатаркевічЛапландыяУзброеныя Сілы БеларусіВіктар МарціновічРаман Аляксандравіч СкірмунтКастрычнікУладзімір Ісакавіч ШолкКорпус марской пяхоты ЗШАМірскі замакБеларускае выдавецкае таварыстваВалянцін Паўлавіч ТаўлайРамаданЛяхавіцкі стройАзербайджанСлоўнік «Мультитран»Міхась ЧаротМарсАфіныАўстраліяВялес🡆 More