Сямён Максімільянавіч Дыянесаў

Сямён Максімільянавіч Дыянесаў (першапачатковае прозвішча Левінсон, пазней Левінсон-Дыянесаў; 4 кастрычніка 1901, Віцебск — 2 лістапада 1984, Луганск) — савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі.

Доктар біялагічных навук (1947), прафесар (1949).

Сямён Максімільянавіч Дыянесаў
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1901(1901-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 1984(1984-11-02) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава

Біяграфія

Сямён Максімільянавіч Левінсон (партыйная мянушка і пасля прозвішча Дыянесаў) нарадзіўся ў сям'і буйнога віцебскага прадпрымальніка, купца першай гільдыі Майсея Рыгоравіча Левінсона, аднаго з заснавальнікаў віцебскага «Таварыства догляду бедных, састарэлых і сірот-яўрэяў». Яго дзед, Гозіяс Рубінавіч Левінсон у 1875 годзе заснаваў першы ў Віцебску бровар «Левенбрэй» («Віцебская Баварыя  (руск.)») на 3-й Верхне-Набярэжнай вуліцы. У 1913 годзе бровар ператвораны ў акцыянернае таварыства пад кіраўніцтвам дзядзькі С. М. Дыянесава — Адольфа Рыгоравіча Левінсона (яго жонка, музычны педагог і вучаніца А. Г. Рубінштэйна Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон, была першым педагогам піяністкі Марыі Юдзінай  (руск.)).

У 1921 годзе быў прызначаны загадчыкам тэатральнай секцыяй і намеснікам загадчыка мастацкага пададдзела губпалітпрасвету пры Віцебскім губвыканкаме. У выніку чысткі партыйных шэрагаў у тым жа годзе выключаны з членаў РКП(б).

Скончыў Ленінградскую Ваенна-медыцынскую акадэмію (1927), дзе і працаваў у 1930—1937 на кафедры фізіялогіі. Адначасова з 1933 года працаваў у Інстытуце эвалюцыйнай фізіялогіі і паталогіі вышэйшай нервовай дзейнасці (у 1941—1950 — загадчык лабараторый эвалюцыі функцый эндакрынных органаў). У 1936—1941 — супрацоўнік аддзела эвалюцыйнай фізіялогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1941—1950 — загадчык лабараторыі інстытута імя І. П. Паўлава ў Колтушах. У 1950—1953 — узначальваў кафедру нармальнай фізіялогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута. У 1953—1957 — загадчык аднайменнай кафедры Благавешчанскага медыцынскага. інстытута, у 1957—1960 — Іжэўскага медыцынскага інстытута, у 1960—1965 — Луганскага медыцынскага інстытута. У 1965—1984 — загадчык кафедры анатоміі і фізіялогіі Варашылаўградскага педагагічнага інстытута.

Быў членам рэдакцыйнай калегіі «Фізіялагічнага часопіса СССР» і адказным сакратаром біялагічнай серыі часопіса «Весці Акадэміі Навук СССР».

Навуковыя працы

  • «Случай резкого торможения поджелудочной секреции внешними условиями опыта» // Рус. физиол. журн. 1925. № 3-4;
  • «Роль гормонов в реакции желудка на болевое раздражение». Москва, 1948;
  • «Иван Петрович Павлов. Очерк жизни и деятельности». Ленинград, 1949;
  • «Боль». Благовещенск, 1958;
  • «Боль и её влияние на организм человека и животного». Москва, 1963;
  • «В. А. Кашеварова-Руднева — первая русская женщина — доктор медицины». Москва, 1965;
  • «Новые данные о становлении реакции на болевое раздражение» // ФЖ СССР им. И. Сеченова. 1972. № 7 (соавтор.)

Зноскі

Літаратура

Tags:

Сямён Максімільянавіч Дыянесаў БіяграфіяСямён Максімільянавіч Дыянесаў Навуковыя працыСямён Максімільянавіч Дыянесаў ЛітаратураСямён Максімільянавіч Дыянесаў190119842 лістапада4 кастрычнікаВіцебскЛуганскНавуковецПрафесар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Sony Music EntertainmentАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаАнгкор-ВатІрэней Клеафас АгінскіЎЯн ЧачотBrockhaus EnzyklopädieГрэцыяЛюдовік VII МаладыРэкі і каналы БеларусіПенабскотРыгор БарадулінРужаныЛех ВаленсаБеларуская народная самапомачБерасцянка2002Аўстра-ВенгрыяДзеепрыслоўеПапараць-кветкаАляксей Мікалаевіч СокалПротазаалогіяКрэолыПары-МатчШаманізмДзікае паляванне караля Стаха (опера)Серыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)ІндыяПулкава (аэрапорт)ЛесФеадалізмСмальяныУрад Беларускай Народнай РэспублікіБеларускія народныя танцыБарані (Астравецкі раён)КалінінградЛідаМы выйдзем шчыльнымі радаміСадавінаІзраільАндрэй МакаёнакЕўрапейскі СаюзГенадзь Пятровіч ПашкоўЙУладзімір Уладзіміравіч ПуцінАлесь ГарунКарусь КаганецАляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў21vek.byКазахстанМанголіяНарвасадатаКанадаМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтВенгрыяЭтнічная тэрыторыя беларусаўПрыслоўеЦім БёртанБеларускі алфавітВіторыа МеанаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаSoldatКрыж Ефрасінні ПолацкайКакаГерб ЛітвыІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіНавуковы стыльСеулДасакратыкіНаш крайБеларускае нацыянальнае адраджэннеМінай Піліпавіч ШмыроўВальціцыРуская мова🡆 More