Самі Хедзіра: нямецкі футбаліст

Самі Хедзіра (ням.: Sami Khedira; нар.

4 красавіка 1987, Штутгарт, ФРГ) — нямецкі футбаліст туніскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2009—2018), чэмпіён свету 2014 года.

Футбол
Самі Хедзіра
Самі Хедзіра: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 красавіка 1987(1987-04-04) (37 гадоў)
Грамадзянства Самі Хедзіра: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні Германія
Самі Хедзіра: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні Туніс
Рост 189 см
Вага 90 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1992—1995 Германія TV Oeffingen
1995—2006 Германія Штутгарт
Клубная кар’ера
2004—2006 Германія Штутгарт II 21 (1)
2006—2010 Германія Штутгарт 98 (14)
2010—2015 Іспанія Рэал Мадрыд 102 (6)
2015—2021 Італія Ювентус 99 (21)
2021 Германія Герта 9 (0)
Нацыянальная зборная
2000—2003 Германія Германія (да 16) 10 (3)
2007—2009 Германія Германія (да 21) 15 (5)
2009—2018 Германія Германія 77 (7)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

«Штутгарт»

Дэбютаваў у Бундэслізе 1 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Герты». 29 студзеня 2007 года падпісаў кантракт са «Штутгартам» да чэрвеня 2009 года. 9 ліпеня 2008 года падоўжыў кантракт да лета 2011 года. У клубе паспяхова гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, некаторы час быў віцэ-капітанам каманды.

«Рэал Мадрыд»

Летам 2010 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал Мадрыд». Сума трансферу склала 12 млн еўра. 21 красавіка 2012 года забіў гол у браму «Барселоны», у тым матчы «Рэал» перамог з лікам 2:1, яшчэ адзін гол правёў лідар «Рэалу» Крыштыяну Раналду.

«Ювентус»

9 чэрвеня 2015 года «Ювентус» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Хедзірай, які перайшоў у італьянскі клуб у якасці свабоднага агента. Кантракт пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня, пасля сканчэння тэрміну пагаднення з «Рэалам». 15 ліпеня Хедзіра быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ювентуса».

У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе каманды і не выхадзіў на поле.

«Герта»

У лютым 2021 года вярнуўся ў Бундэслігу, падпісаўшы кантракт з берлінскай «Гертай». У маі 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона.

Міжнародная кар’ера

У зборнай Германіі дэбютаваў 5 верасня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР. З-за шматлікіх траўмаў асноўных ігракоў зборнай Самі трапіў у заяўку на чэмпіянат свету 2010 года. На самім мундыялі ён правёў усе 7 матчаў сваёй зборнай, удастоіўшыся пры гэтым, разам з Басціянам Швайнштайгерам, з якім гуляў у паўабароне, пахвалы за выдатную гульню ў цэнтры поля. У вельмі ўпартым матчы за 3-е месца адзначыўся пераможным голам у браму зборнай Уругвая.

Дасягненні

Клубныя

«Штутгарт»

«Рэал»

«Ювентус»:

Міжнародныя

Германія:

Зноскі

  • Sami Khedira // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • а б http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/centrocampisti/sami-khedira/index.php Праверана 12 кастрычніка 2017.
  • «Ювентус» объявил о переходе Хедиры
  • Сами Хедира официально представлен игроком "Ювентуса" (ФОТО)
  • "Герта" объявила о переходе Сами Хедиры
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Самі Хедзіра, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Самі Хедзіра Клубная кар’ераСамі Хедзіра Міжнародная кар’ераСамі Хедзіра ДасягненніСамі Хедзіра СпасылкіСамі Хедзіра19874 красавікаГерманіяЗборная Германіі па футболеНямецкая моваШтутгарт

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Васіль ЦяпінскіНасякомыяЯнка БрыльКлемент ЭтліКацярына Ігараўна ГумянюкЗімовыя Алімпійскія гульні 2014ГіпатаніяЛінцІдзі і глядзіКарым БенземаНанатэхналогіяAv.byПралескаДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойНьёраМаксім Яўгенавіч КацНарматыўны кантрольБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяPlayStation 5Міхась ЧаротУвасабленнеЛітоўская хронікаТрагедыя ў НалібокахНікарагуаПаліваВялікія раўніныГісторыя беларускай мовыМатрыца Нараджэнне Хрыстова ва УкраінеРобін Уільямс1576МелатанінВасіль ЗуёнакДжон БернталПалавыя губыВялікабрытаніяЛацінская моваАлесь РазанаўФістынгСяргей Яўгенавіч ПукстМіхась СтральцоўАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеАхова птушак БацькаўшчыныБізнес-анёлДамінік РудніцкіГеркуланумБеларускі полк «Пагоня»2024Згуртаванне беларусаў КанадыКобальтКузьма ЧорныФК Рубін КазаньЖазефіна БагарнэРасіяСтакгольмПарэміялогія27 сакавікаШарашоваНапады на пасольства Лівіі ў МінскуВікікрыніцыІспанская інквізіцыяСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Роджэр ФедэрэрСцягКузьмінічы (Чавускі раён)Нгуен Ван ЦхьеуТрускаўкаТрыясавы перыядШвагерІсакратМарына Вітальеўна ВасілеўскаяСэм КлафлінШтучны інтэлектБуразубка звычайнаяАрланда БлумГамелан🡆 More