Крыштыяну Раналду: партугальскі футбаліст

Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Аве́йру (парт.: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нар.

5 лютага 1985, Фуншал, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Наср» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой з’яўляецца. У 2009 годзе стаў самым дарагім на той час футбалістам у свеце за гісторыю — яго пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал» абышоўся мадрыдскаму клубу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў сучаснасці.

Футбол
Крыштыяну Раналду
Крыштыяну Раналду: Раннія гады, Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Крыштыяну Раналду душ Сантуш Авейру
Мянушкі Роні, КрыРа, CR, CR7
Машына, Крыс, Пеналду
Нарадзіўся 5 лютага 1985(1985-02-05)[…] (39 гадоў)
Грамадзянства Крыштыяну Раналду: Раннія гады, Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера Партугалія
Рост 185 см
Вага 85 кг
Пазіцыя крайні паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Аль-Наср
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
1993—1995 Партугалія Андарынья
1995—1997 Партугалія Насьянал
1997—2002 Партугалія Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера
2002—2003 Партугалія Спортынг B (Лісабон) 2 (0)
2002—2003 Партугалія Спортынг (Лісабон) 25 (3)
2003—2009 Англія Манчэстэр Юнайтэд 196 (84)
2009—2018 Іспанія Рэал Мадрыд 292 (311)
2018—2021 Італія Ювентус 98 (81)
2021—2022 Англія Манчэстэр Юнайтэд 40 (19)
2023— Саудаўская Аравія Аль-Наср
Нацыянальная зборная
2001 Партугалія Партугалія (да 15) 9 (7)
2001—2002 Партугалія Партугалія (да 17) 7 (5)
2002—2003 Партугалія Партугалія (да 21) 10 (3)
2003 Партугалія Партугалія (да 20) 5 (1)
2004 Партугалія Партугалія (алімп.) 3 (2)
2003— Партугалія Партугалія 196 (118)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Партугалія 2004
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай
Кавалер ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раналду быў прызнаны найлепшым маладым іграком чэмпіянату Еўропы 2004. Крыштыяну з’яўляецца чэмпіёнам англійскай Прэм’ер-лігі сезонаў 2006/07, 2007/08 і 2008/09 гадоў. Некалькі разоў станавіўся найлепшым іграком англійскай лігі. У сезоне 2006/07 дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сезоне выйграў у фінале ў лонданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам года ў клубным еўрапейскім футболе паводле версіі УЕФА і найлепшым іграком Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст Еўропы і ўзнагароду «Ігрок года ФІФА» як найлепшы футбаліст свету.

Раннія гады

Крыштыяну нарадзіўся ў сям’і Марыі Далорэш душ Сантуш Авейру і Жазэ Дыніша Авейру, ён быў чацвёртым дзіцем у сям’і пасля старэйшага брата Угу, які нарадзіўся ў 1975 годзе, і дзвюх сясцёр, Эльмы (нарадзілася ў 1974 годзе) і Ліліяны Каці (нарадзілася ў 1976 годзе). Ліліян Каця — спявачка, якая выступае ў Партугаліі пад сцэнічным імем «Ronalda». Другое імя, дадзенае Крыштыяну пры нараджэнні, Раналду, для Партугаліі досыць рэдкае. Бацькі назвалі хлопчыка ў гонар Рональда Рэйгана, бо бацька Крыштыяну быў прыхільнікам былога амерыканскага прэзідэнта.

Клубная кар’ера

Пачатак

У дзяцінстве любімай камандай Раналду была «Бенфіка». У васьмігадовым узросце ён гуляў за аматарскую каманду «Андарынья», у якой працаваў яго бацька. У 1995 годзе Крыштыяну падпісаў кантракт з мясцовым клубам «Насьянал». Пасля пераможнай кампаніі ў «Насьянал» Раналду адправіўся на трохдзённы прагляд у «Спортынг», па выніках якога заключыў кантракт з лісабонскім клубам.

«Спортынг»

У 1997 годзе Раналду перайшоў у моладзевую акадэмію «Спортынга». Ён стаў адзіным футбалістам у гісторыі клуба, якія згулялі за ўсе склады «Спортынга» — да 16, да 17, да 18 гадоў, рэзервовую і асноўную каманды — на працягу аднаго сезона. Ён дэбютаваў за дарослы склад «Спортынга» 15 жніўня 2001 года ў таварыскім матчы супраць лісабонскага «Атлетыка», выйшаўшы на замену ў другім тайме і вызначыўшыся забітым мячом. У гэты ж час ён згуляў за зборную Партугаліі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы для футбалістаў да 17 гадоў.

«Манчэстэр Юнайтэд»

Крыштыяну Раналду: Раннія гады, Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера 
У футболцы «Манчэстэр Юнайтэд»

Раналду стаў першым партугальскім іграком у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», заключыўшы кантракт з клубам пасля заканчэння сезона 2002/03. Сума трансферу склала 12,24 млн фунтаў. Раналду папрасіў для сябе нумар «28» (свой нумар у «Спортынгу»), бо не хацеў дадатковага ціску, звязанага з нумарам «7», які раней належаў такім легендарным ігракам «Юнайтэд», як Джордж Бест, Браян Робсан, Эрык Кантана і Дэвід Бекхэм.

Раналду дэбютаваў за «Юнайтэд» у хатнім матчы з клубам «Болтан Уондэрэрс» на стадыёне «Олд Трафард» 16 жніўня 2003 года, выйшаўшы на замену. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 4:0. Першы гол за «чырвоных д’яблаў» партугалец забіў 1 лістапада 2003 года ў матчы з «Портсмутам», які скончыўся з лікам 3:0.

У лістападзе і снежні 2006 года Раналду атрымаў званне іграка месяца Прэм’ер-лігі, стаўшы трэцім у гісторыі гэтага турніру футбалістам, якому атрымалася ўзяць дзве ўзнагароды запар, пасля Дэніса Бергкампа ў 1997 годзе і Робі Фаўлера ў 1996 годзе. 5 мая 2007 года Раналду забіў свой 50 гол за «Юнайтэд» у дэрбі з «Манчэстэр Сіці», пасля якога клуб заваяваў тытул чэмпіёнаў Прэм’ер-лігі сезона 2006/07. Нягледзячы на чуткі, што з’явіліся ў сакавіку 2007 года, пра тое, што «Рэал Мадрыд» гатовы заплаціць за Раналду 80 млн еўра (54 млн фунтаў), 13 красавіка партугалец падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам, які прадугледжваў таксама павелічэнне зарплаты да 120 тысяч фунтаў у тыдзень, што зрабіла яго самым высокааплатным футбалістам у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд».

«Рэал Мадрыд»

Летам 2009 года Раналду перайшоў у стан «Рэал Мадрыда». У ходзе перамоў Фларэнтына Перэс і Дэвід Гіл сышліся на суме ў 93,4 млн еўра, што адпавядала на той момент каля 80 млн фунтаў стэрлінгаў. Партугальскі паўабаронца стаў самым дарагім іграком у гісторыі сусветнага футбола, пабіўшы рэкорд Зідана, які перайшоў з турынскага «Ювентуса» ў мадрыдскі «Рэал» у 2001 годзе за прыкладна 76 млн еўра.

Першы гол за «Рэал» Раналду забіў у матчы з эквадорскім ЛДУ, вызначыўшыся з пенальці. Першы гол у афіцыйным матчы за «Рэал Мадрыд» Раналду забіў 29 жніўня 2009 года ў сустрэчы з «Дэпартыва», вызначыўшыся на 35-й хвіліне з пенальці, той матч скончыўся з лікам 3:2 на карысць «Рэала». Другі гол ён забіў 12 верасня ў матчы з «Эспаньёлам» (3:0) у дададзены арбітрам час.

18 красавіка 2017 года ў адказным чвэрцьфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мюнхенскай «Баварыі» аформіў хет-трык. Пры гэтым два мячы з трох былі забіты з афсайду, але суддзя не адмяніў галы і «Рэал» выйшаў у наступны раўнд. Гэты поспех дазволіў Раналду стаць першы ў гісторыі іграком, які забіў 100 галоў у Лізе чэмпіёнаў.

«Ювентус»

10 ліпеня 2018 года «Ювентус» афіцыйна пацвярдзіў пераход Крыштыяну Раналду за 112 млн еўра.

Вяртанне ў «Манчэстэр Юнайтэд»

У жніўні 2021 года было абвешчана пра пераход Крыштыяну Раналду ў «Манчэстэр Юнайтэд».

14 лістапада 2022 года было апублікавана інтэрв’ю Крыштыяну Раналду брытанскаму журналісту Пірсу Моргану, дзе футбаліст у тым ліку раскрытыкаваў кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд». Пасля гэтага клуб звярнуўся для юрыстаў у сувязі з магчымым парушэннем кантракта. 22 лістапада па ўзаемнай згодзе кантракт футбаліста з клубам быў разарваны.

«Аль-Наср»

У снежні 2022 года афіцыйна стаў іграком саудаўскага «Аль-Насра», кантракт пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года.

Міжнародная кар’ера

Крыштыяну Раналду ўпершыню на міжнароднай арэне заявіў пра сябе на хатнім для партугальцаў Еўра-2004. На гэтым чэмпіянаце Крыштыяну некалькі разоў выступаў якасці аўтараў галоў і галавых перадачаў, выйшаўшы разам з каманд у фінал, але атрымаўшы паражэнне ў ім ад грэкаў. У адборачным цыкле да чэмпіянату свету 2006 найбольш яскрава Крыштыяну згуляў у матчы супраць зборнай Расіі, забіўшы 2 галы. У тым цыкле Крытыяну агулам забіў 7 мячоў, але ў фінальнай частцы дайшлі толькі да паўфіналу і ў выніку занялі чацвёртае месца.

На Еўра-2008 на партугальцаў ускладалі вялікія надзеі, бо Крыштыяну правёў фантастычны сезон за «Манчэстэр Юнайтэд», пры гэтым ён забіў 8 галоў у адборачным турніры. Ён правёў выдатны матч супраць каманды Чэхіі, забіўшы гол і аддаўшы галавы пас на Рыкарду Куарэжму. У чвэрцьфінале, нягледзячы на ўсе намаганні Раналду, партугальцы саступілі немцам з лікам 2:3. На чэмпіянаце свету 2010 года Крыштыяну таксама быў адным з лідараў зборнай, якая выйшла ў наступны раўнд без прапушчаных мячоў. Аднак ужо ў 1/8 фіналу партугальская каманды атрымала паражэнне ад чэмпіёнаў таго спаборніцтва зборнай Іспаніі.

На Еўра-2016 разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Еўропы. У фінальным матчы пакінуў поле на 25-й хвіліне з-за траўмы, атрыманай у сутыкненні з Дымітры Пае, але ў выніку яго зборная перамагла гаспадароў чэмпіянату — зборную Францыі (1:0).

Дасягненні

Персанальныя

  • Уладальнік Залатога мяча (3): 2008, 2016, 2017
  • Уладальнік Залатога мяча ФІФА (2): 2013, 2014
  • Найлепшы футбаліст свету паводле версіі ФІФА: 2008
  • Найлепшы футбаліст Еўропы (3): 2014, 2016, 2017

Клубныя

«Манчэстэр Юнайтэд»

«Рэал Мадрыд»

«Ювентус»

«Аль-Наср»

  • Уладальнік Клубнага кубка арабскіх чэмпіёнаў: 2023

Міжнародныя

Партугалія

Крыніцы

  • Cristiano Ronaldo // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б https://www.fpf.pt/Jogadores/Cristiano-Ronaldo Праверана 15 сакавіка 2019.
  • Ronaldo best in world, says Terry. BBC Sport (англ.)
  • He’s got the world at his feet, The Guardian (англ.)
  • Роналду поможет «Реалу» побороться за титулы — Кака. РИА Новости (руск.)
  • Ronaldo wins monthly award again. BBC Sport. (англ.)
  • Real ready to offer £54m to secure Ronaldo. The Guardian. 12.04.2007. (англ.)
  • Ronaldo signs new deal at Man Utd. BBC Sport. 13.04.2007. (англ.)
  • «Ювентус» объявил о переходе Роналду за 112 млн евро
  • Футбол. Криштиану Роналду вернулся в "Манчестер Юнайтед" Архівавана 2 верасня 2021.
  • "Манчестер Юнайтед" объявил о расторжении контракта с Криштиану Роналду (руск.). football.by (22 лістапада 2022). Праверана 22 снежня 2022.
  • Официально: Криштиану Роналду подписал контракт с "Аль-Насром" (руск.). football.by (31 снежня 2022). Праверана 1 студзеня 2023.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Крыштыяну Раналду, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Крыштыяну Раналду Раннія гадыКрыштыяну Раналду Клубная кар’ераКрыштыяну Раналду Міжнародная кар’ераКрыштыяну Раналду ДасягненніКрыштыяну Раналду КрыніцыКрыштыяну Раналду СпасылкіКрыштыяну Раналду19855 лютагаЗборная Партугаліі па футболеПартугальская моваПартугаліяФК Манчэстэр ЮнайтэдФК Рэал МадрыдФуншалЭр-Рыяд

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Джон КларкАлесь БадакАркадзь КуляшоўКарлтанскі ўніверсітэтВільгельм I АранскіБеларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяўАтака на пасольства ЗША ў БагдадзеІван Іванавіч НасовічМаксім ЛужанінКанскі кінафестываль 1999КурыцаАдам СмітЭазінафільнае запаленне страваводаПлемя (фільм, 2014)Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыРысь звычайнаяЗалаты век ісламуМарына Вітальеўна ВасілеўскаяЛеў Барысавіч ТалалайЭталонная мадэль OSIНюшаПавел Аляксандравіч ХарланчукКанскі кінафестываль 1983Пятрусь БроўкаУсяслаў БрачыславічЯкавіянская эпохаЯндэксЗямля (значэнні)FacebookПётр Міронавіч МашэраўГенадзь БураўкінВалерый Станіслававіч МянжынскіЗлучнікКанскі кінафестываль 1984Сельская гаспадарка БеларусіКунтушПартрэт Мішэля Лек’енаГербы гарадоў БеларусіКанскі кінафестываль 2001Беларускі лемантар, або першая навука чытанняСельская гаспадаркаЛістападКаспар Бароўскі (мастак)Публіцыстычны стыльЯнка МаўрМагілёўБізнесМіхась БашлакоўБеларускія народныя танцыКазімір Вікенцьевіч КамейшаКрасавікСкланеннеКалядыСінонімыАлег Уладзіміравіч СалтукХалоднае сэрцаСяргей БульбаЯн БаршчэўскіBingXПубліцыстыкаГорваты18 красавікаІгар Міхайлавіч ПракаповічУладзімір Георгіевіч МулявінТрайплВялікае Княства ЛітоўскаеПарнаграфіяВера Аляксандраўна Палякова-МакейЧорны буселГісторыя БеларусіНіна Іосіфаўна Мацяш21vek.by🡆 More