Рэспубліка Тэхас

Рэспубліка Тэхас (англ.: Republic of Texas) — дзяржава, якая існавала ў 1836—1846 гадах ў Паўночнай Амерыцы.

У 18351836 гадах Тэхас дамогся незалежнасці ад Мексікі, у 1845 годзе увайшоў у склад ЗША.

Гістарычная дзяржава
Рэспубліка Тэхас
Republic of Texas
Пячатка Сцяг самотнай зоркі
Пячатка Сцяг самотнай зоркі
Рэспубліка Тэхас
Рэспубліка Тэхас
Рэспубліка Тэхас >
1836 — 1846

Сталіца Сан-Філіпэ-дэ-Осцін (часовая; да 1836)
Вашынгтон-на-Бразасе (часовая; 1836)
Хэрысберг (часовая; 1836)
Галвестан (часовая; 1836)
Веласка (часовая; 1836)
Каламбія (1836-37)
Х’юстан (1837-39)
Осцін (з 1839)
Мова(ы) англійская (фактычна)
Афіцыйная мова англійская
Грашовая адзінка тэхаскі долар
Плошча 1.007.935 км²
Насельніцтва 70 тыс. (1840)
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
 • 18361838 Сэм Х’юстан
 • 18381841 Мірабо Ламар
 • 18411844 Сэм Х’юстан
 • 18441846 Энсан Джонс
Гісторыя
 • 2 сакавіка 1836 Набыццё незалежнасці
 • 29 снежня 1845 Уваход у склад ЗША
 • 19 лютага 1846 Рэспубліка Тэхас перайменаваная ў штат Тэхас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайна за незалежнасць

Прычынамі жадання Тэхаса набыць незалежнасць стала дыктатура прэзідэнта Антоніа Санта-Аны, забарона рабства ў Мексіцы і забарона эміграцыі з ЗША ў Мексіку.

Вайна пачалася 2 кастрычніка 1835 з сутыкнення тэхаскіх і мексіканскіх войскаў каля горада Гансалес. 10 кастрычніка 1835 капітулюе мексіканскі гарнізон у Галіадзе. 24 кастрычніка паўстанцы асаджваюць гарнізон Бехара, які здаецца 10 снежня пасля падзення Ліпанцітлана і страты сувязі з узбярэжжам.

23 лютага пачынаецца бітва за Алама, стаўшая сімвалам барацьбы Тэхаса за незалежнасць, у якой мексіканскія войскі цалкам знішчаюць нешматлікіх салдат гарнізона. Гераічная абарона абарона форта вызывае моцны ўздым патрыятызму сярод тэхасцаў, якія запісваюцца добраахвотнікамі ў войскі паўстанцаў.

Рэспубліка Тэхас 
Дэкларацыя незалежнасці Тэхаса

2 сакавіка 1836 Тэхас аб’яўляе незалежнасць ад Мексікі, а 21 красавіка войскі Сэма Х’юстана разбіваюць мексіканцаў у бітве пры Сан-Хасінта і захопліваюць у палон прэзідэнта Санта-Ану. 14 мая 1836 ён падпісвае з прадстаўнікамі Тэхаса Веласкскія дагаворы, якія пакладаюць канец вайне, нягледзячы на тое, што афіцыйна Мексіка не ратыфікавала іх.

Пасляваенны Тэхас

У 1836 Тэхас прымае канстытуцыю (якая дазваляе рабства) і становіцца рэспублікай. Першым прэзідэнтам абіраецца Сэм Х’юстан. Нягледзячы на мір з Мексікай працягваюцца сутычкі на межах. ЗША захоўвае нейтралітэт, неафіцыйна дапамагаючы тэхасцам. У 1845 Тэхас уваходзіць у склад ЗША і Амерыкана-мексіканская вайна 1846 – 1848 знімае ўсе прэтэнзіі Мексікі на тэхаскую тэрыторыю (у тым ліку і на заходні Тэхас, статус якога быў не вызначаны).

Палітычныя асаблівасці

Тэхас застаецца адзінай міжнародна-прызнанай краінай, якая ўвайшла ў склад ЗША на правах штата. Вермонцкая Рэспубліка, якая адразу стала штатам Вермонт, не мела міжнароднага прызнання; Каліфарнійская Рэспубліка і Каралеўства Гаваі былі далучаны да ЗША на правах тэрыторый, а потым ужо атрымалі статус штата.

Дыпламатычныя адносіны

Нягледзячы на кароткі тэрмін існавання, Рэспубліка паспела ўсталяваць консульскія і дыпламатычныя адносіны з шэрагам краін Еўропы і Амерыкі: Бельгіяй, ЗША, Нідэрландамі, Францыяй (афіцыйна прызналі незалежнасць Тэхаса і ўсталявалі поўныя дыпламатычныя адносіны); Юкатанам (іншая паўстанцкая дзяржава на тэрыторыі Мексікі); Вялікабрытанія (накіравала неафіцыйнае консульства ў Лондан); Брэменам, Гамбургам і Любекам (прымала афіцыйнае консульства).

Tags:

Рэспубліка Тэхас Вайна за незалежнасцьРэспубліка Тэхас Пасляваенны ТэхасРэспубліка Тэхас Палітычныя асаблівасціРэспубліка Тэхас Дыпламатычныя адносіныРэспубліка Тэхас1835183618451846Англійская моваЗШАПаўночная Амерыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Node.jsРыгор БарадулінГерб АстраўцаФарамірРэчыцаПрамысловасцьWayback MachineІван Мележ29 красавікаЧорны замак АльшанскіАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкУзброеныя Сілы БеларусіЯпоніяІван ШамякінГісторыя БеларусіГеоргій МарчукВісарыён Сцяпанавіч ГарбукSandvineСхема БЧБВіктар МарціновічБелы буселПошукавая аптымізацыяЛірыкаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінМіхась ЛынькоўАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаВіктар Францавіч КучынскіКандрат КрапіваАповесцьМіндэльскае зледзяненнеУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)КунілінгусМоўная інтэрферэнцыяМонктанскі ўніверсітэт25 красавікаДзядыЧарнобыльская катастрофаАгнешка Рамашэўска-ГузыОдноклассникиТворны склонНапалеон ОрдаПраспект Ракасоўскага (Мінск)Тадзіяна Тодараўна КляшторнаяБуякіРуская моваПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Васіль БыкаўВалерый Мікалаевіч ГапееўПершы падзел Рэчы ПаспалітайЛюбоўКалізейВіртуальная машынаГарбузАркаБеларускі лацінскі алфавітБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Максім ТанкАлесь СавіцкіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТарашкевіцаПаўночная АмерыкаВярбаКуфарМікола ГусоўскіStreit Group SpartanКіеўАўстраліяМесны склонІван НавуменкаПраспект Незалежнасці (Мінск)Кальварыйскія могілкіСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Герб БеларусіРасіяГербы гарадоў БеларусіКвэнья🡆 More