Ракетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года

Масіраваны ракетны абстрэл Украіны Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі адбыўся 14 студзеня 2023 года.

Выбухі прагрымелі ў Дняпры, Кіеве, Запарожжы, Харкаўскай, Львоўскай, Кіеўскай, Вінніцкай, Мікалаеўскай, Адэскай, Івана-Франкоўскай і Хмяльніцкай абласцях Украіны.

Ракетны ўдар па жылым доме ў Дняпры
Дом у Дняпры пасля ўдару ракетай Х-22
Дом у Дняпры пасля ўдару ракетай Х-22
Месца Дняпро
Дата 14 студзеня 2023 года
Нападнікі УС РФ
Забітыя не менш за 46
Параненыя 80
Канфлікт уварванне Расіі ва Украіну
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У шасці абласцях Украіны пашкоджаны аб’екты энергетычнай інфраструктуры. У адной ЦЭС разбураны энергаблок.

У Дняпры ракета трапіла ў шматпавярховы дом, забіўшы не менш як 45 чалавек і параніўшы не менш як 75; пра лёс яшчэ 35 чалавек пакуль нічога не вядома. Сярод параненых 14 дзяцей (самаму малодшаму — тры гады; 9-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў цяжкім стане); сярод забітых 15-гадовая дзяўчына.

Францыя назвала дадзены ўдар ваенным злачынствам Расіі. Расійскія ўлады не пракаментавалі свой учынак.

У Дняпры аб’явілі трохдзённую жалобу.

Ход падзей

Наступствы нападу на жылы дом у Дняпры

14 студзеня 2023 года УС РФ зрабілі масіраваны абстрэл суседняй з імі Украіны. Выбухі прагрымелі ў Дняпры, Кіеве, Запарожжы, у Харкаўскай, Львоўскай, Кіеўскай, Вінніцкай, Мікалаеўскай, Адэскай, Івана-Франкоўскай і Хмяльніцкай абласцях Украіны. Расіяне паднялі ў паветра 17 бамбавікоў Ту-95, у моры выйшлі расійскія караблі, якія нясуць «Калібры». З пяці Ту-22м3 над Курскай вобласцю і над Азоўскім морам выпусцілі пяць крылатых ракет тыпу Х-22. (На дадзены момант у Украіны няма сродкаў СПА для перахопу такіх ракет). Харкаў расейцы абстралялі з ракетных комплексаў С-300.

    Кіеў і Кіеўская вобласць
Ракетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года 
Разбурэнні ад абстрэлу Кіева

Кіеў і Кіеўская вобласць (і шэраг іншых абласцей) былі атакаваныя УС РФ двойчы — каля 09:00 і — каля 15:00. У Дняпроўскай раёне Кіева быў удар па крытычнай інфраструктуры горада. У Дарніцкім раёне абломкам ракеты пашкодзіла аўтамабіль. У Кіеўскай вобласці расійскія ракеты пашкодзілі 28 жылых дамоў. Прадстаўнік ВСУ заявіў, што ранішні ўдар быў здзейснены балістычнымі ракетамі.

    Адэса

Адэская райдзяржадміністрацыя ў 15:07 паведаміла, што над Адэскім раёнам у адказ на пускі ракет з паветра і мора спрацавала СПА. У Адэсе спынілі электратранспарт.

    Запарожжа

Горад больш за 90 разоў быў абстраляны ракетамі С-300 з-пад Энэргадара.

    Аўдзееўка

У Аўдзееўцы расійскія войскі забілі з «Градаў» 3 чалавек.

    Херсонская вобласць

Часовае адключэнне электраэнергіі ў шэрагу мікрараёнаў Херсона і ў 35 населеных пунктах вобласці.

    Харкаў

У Харкаве спынілі метро.

    Івана-Франкоўская вобласць
Ракетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года 
Ліквідацыя наступстваў удару па Івана-Франкоўскай вобласці

Удар па аб’екце энергетычнай інфраструктуры.

    Мікалаеўская вобласць

У Мікалаеўскай вобласці ў шэсць раніцы расіяне абстралялі Ачакіў і выбілі вокны ў шматпавярхоўцы. Быў пашкоджаны жылы дом у населеным пункце Куцурубскай абшчыны.

    Іншыя гарады

У Жытомірскай, Чаркаскай і Вінніцкай абласцях было ўведзена часовае адключэнне святла.

Разбурэнне шматпавярховага жылога дома ў Дняпры

Ракетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года 
Наступствы атакі (HGЯO)

У Дняпры каля 15:30 ракета тыпу Х-22 уразіла дзевяціпавярховы жылы дом па адрасе Набярэжная Перамогі, 118, разбурыўшы адзін пад’езд і 72 кватэры. Па дадзеных мясцовых уладаў, на раніцу 17 студзеня вядома пра 45 загінулых і 75 параненых, у тым ліку 14 дзяцей; лёс яшчэ 35 жыхароў дома пакуль няясны. 39 чалавек былі выратаваны з-пад завалаў. Цудам выжыла 23-гадовая дзяўчына Анастасія Швец, якая ў шокавым стане была ў ваннай на сёмым паверсе — у верасні яе жаніх загінуў на расійска-ўкраінскай вайне; пра бацькоў, якія былі ў доме, нічога не вядома.

Абставіны

Па хаце трапіла ракета таго ж тыпу, што і ўразіла гандлёвы цэнтр у Крэменчузе 27 чэрвеня 2022 года. Камандуючы Паветраных сіл ВСУ генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук заявіў, што ва ўкраінскай арміі на момант здарэння адсутнічалі сродкі для збіцця такіх ракет, і што за год поўнамаштабнай вайны з 210 запушчаных па Украіне ракет Х-22 не была збітая ні адна. Раней гучалі паведамленні аб паразе такіх ракет Алешчук назваў несапраўднымі і памылковымі. Украінская служба BBC выказала меркаванне, што заява камандуючага з’яўляецца адказам на заяву саветніка кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча, які раней сцвярджаў, што расійская ракета Х-22 упала на дом у выніку паражэння сродкамі СПА.

Ракета на тэрыторыі Малдовы

Паблізу вёскі Ларга Брычанскага раёна малдаўскія праваахоўныя органы знайшлі абломкі меркаванай ракеты.

Пацярпелыя

Па стане на раніцу 16 студзеня вядома аб гібелі па меншай меры 35 чалавек (сярод якіх 15-гадовая дзяўчына) толькі ў Дняпры. Былі паранены 75 чалавек (уключаючы 14 дзяцей; самаму малодшаму — тры гады; 9-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў цяжкім стане), усе дзеці былі адпраўлены ў бальніцу.

Рэакцыя

Міжнародная супольнасць

Міністэрства замежных спраў Францыі назвала атаку ваенным злачынствам і адзначыла, што яна сведчыць аб намеры Расіі эскалаваць вайну.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Расія — тэрарыстычная дзяржава і для яе прыйдзе час адказнасці за падобныя атакі.

Расія

Па стане на 15 студзеня не было афіцыйных заяў расійскага боку аб разбурэнні дома ў Дняпры, аднак Міністэрства абароны Расіі апублікавала раніцай 15 студзеня паведамленне ў тэлеграм-канале з фатаграфіяй ракеты і подпісам «Зараджаем па поўнай». Расійскія дзяржаўныя СМІ не зрабілі ні адной публікацыі па нагоды разбурэння дома ў Дняпры.

Зноскі

Tags:

Ракетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года Ход падзейРакетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года Разбурэнне шматпавярховага жылога дома ў ДняпрыРакетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года Ракета на тэрыторыі МалдовыРакетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года ПацярпелыяРакетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года РэакцыяРакетны Абстрэл Украіны 14 Студзеня 2023 Года14 студзеня2023ДніпроУзброеныя сілы Расійскай Федэрацыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ХатыньМаскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. ЛаманосаваФінгерынгПрастрэл шыракалістыХайкуУніверсітэт ТунцзіЛідаЛявон Пятровіч БаршчэўскіЧэмпіянат свету па футболе 1930Міхал АнемпадыстаўБеларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)МастурбацыяПыласосКшыштаф КеслёўскіАдольф ГітлерВакуумАнатоль ВярцінскіБэй ШыжанПрыслоўеЛічэбнікТомас ДжэферсанАльпійская баладаУладзімір Мікалаевіч КарватСекс без пранікненняКіраўнікі МінскаСаюзная ДзяржаваПеніс чалавекаДаследаваннеIva SativaЧорны замак АльшанскіБлужскі БорТалька (вёска)СімвалізмКарла ТальявініНесцер Фёдаравіч СакалоўскіЭйфелева вежаБеларуская энцыклапедыяЗлучнікФутджобУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Тарас Рыгоравіч ШаўчэнкаГенрых II ПлантагенетВершРыгор БарадулінАпалінарый Гіляравіч ГараўскіКузьма ЧорныПалац Незалежнасці (Мінск)Сафлор фарбавальныПольшчаСлуцкі поясАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіМінская вобласцьВіктар МарціновічДАлесь РазанаўЮраўскі карагодМендзыжац ПадляскіБеларускія ручнікіКолеры нацыіСэм УортынгтанПятро ВасючэнкаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЬХто смяецца апошнім (п’еса)Тамара Рыгораўна РаеўскаяНіл ГілевічВінцэнт Дунін-МарцінкевічБеларуская цэнтральная радаЛеў ТышкевічКаўкаАлаіза ПашкевічМаладзечнаСтоле Сандбек🡆 More