Belarus2578

Архіў размоў

Далучыўся 4 студзеня 2013
Апошні каментар: 11 месяцаў таму, ад удзельніка JerzyKundrat у тэме Вікіактыўнасці

Масавыя праўкі

Дзень добры! Як бачу, Вы разабраліся з выкарыстаннем AWB і робіце масавыя праўкі. Для іх ажыццяўлення лепей стварыць асобны рахунак бота (Вікіпедыя:Боты) і атрымаць адпаведны сцяг, каб яго праўкі не з’яўляліся ў апошніх зменах. Пакуль часова заблакаваў рахунак для прадухілення забруджвання апошніх змен.--Artsiom91 (размовы) 14:22, 17 лютага 2021 (+03)

    Дарэчы, скарнік дае ў родным склоне "бока/боку", але ў месным "на баку", таму варта ўдакладніць дзеянні робата.--Artsiom91 (размовы) 14:26, 17 лютага 2021 (+03)
      Artsiom91, ОК, калі так. Ігнаруйце тады мой ліст, што я даслаў у прыват. Наконт скарніка: на жаль, ён сам не мае ніякіх крыніц у дадзеным выпадку. Фактычна, гэта проста добры слоўнік у інтэрнэце. Крыніца, на падставе якой я раблю масавыя праўкі, мае вельмі высокі статус. Вось яна: "Граматычны слоўнік назоўніка. Мінск: Беларуская навука, 2013. ISBN 978-985-08-1559-0 Слоўнік зʼяўляецца граматычна-арфаграфічным даведнікам па формазмяненні назоўніка. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць граматычную характарыстыку назоўніка і поўную парадыгму словазмянення. Слоўнік разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах. Укладальнікі: Г. У. Арашонкава, В. П. Русак, Н. А. Чабатар, А. М. Астапчук, В. І. Уласевіч. Навуковыя рэдактар: доктар філалагічных навук В. П. Русак. Рэцэнзенты: кафедра беларускай мовы і методыкі яе выкладання УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка», кандытат філалагічных навук М. П. Антропаў. На маю думку, цяжка ўявіць больш аўтарытэтную крыніцу па формазмяненні таго ці іншага слова. Калі з цягам часу прызнаюць варыятыўнасць (боку/баку), то тады пытанне і знікне. Пакуль што, на жаль, гэта не было зроблена... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:33, 17 лютага 2021 (+03)
        Паглядзеў, па спасылцы slounik.org даецца ў месным склоне "боку", але для двух значэнняў: "частка цела; край прадмета" і "напрамак; у розн. знач." На мой погляд, "ваяваў на баку імператара" не адносіцца ні да аднаго з гэтых выпадкаў, ужывання "ваяваў на боку" нідзе не сустракаў. Думаю, варта неяк будзе ўдакладніць гэтыя моманты, бо ўсё атрымоўваецца неяк цяжэй. Блакіроўку здымаю.--Artsiom91 (размовы) 14:41, 17 лютага 2021 (+03)
          Artsiom91, вось тут бачна, што ў Крапівы "на баку", у тлумачальным слоўніку беларускай мовы ("вялікім" ён названы) таксама "на баку" ў месным склоне. Хммм... Ну ОК. Тады я спыняю гэтыя праўкі. Але сам АВБ мне дужа спадабаўся. У любым выпадку ствару сабе бота. Гэта тое, што трэба, каб, напрыклад, рабіць замену канчаткаў у родным склоне (класічная памылка ў мужчынскім родзе). P. S. Калі так, то будзем лічыць магчымым абодва варыянты ў месным склоне. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:50, 17 лютага 2021 (+03)
    Liashko, нічога я вяртаць назад не буду, паколькі гэта не супярэчыць граматыцы беларускай мовы: аўтарытэтная крыніца (граматычны слоўнік беларускай мовы) дазваляе ўжываць у месным склоне і варыянт "боку". Прымусу да ўжывання адной формы з дзвюх варыятыўных у Вікіпедыі няма і быць не можа. P. S. Калі б сапраўды нарабіў нешта страшнае і памылковае, то, ясная справа, вярнуў бы ўсё назад.Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:19, 18 лютага 2021 (+03)
      Ты ня тое склоны не адрозніваеш, ня тое слоўнікі чытаць ня ўмееш.--Liashko (размовы) 23:23, 18 лютага 2021 (+03)
        Liashko, я праігнарую Вашыя агрэсіўныя паводзіны і дам вось гэту спасылку]. Тут як раз "розныя значэнні" і сувязь з напрамкам. P. S. Часціца "не" ў акадэмічным правапісе не адлюстроўвае наяўнае яканне на пісьме і заўсёды пішацца нязменна. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:28, 18 лютага 2021 (+03)
          Ты ўпэўнены, што гэта ня ёсць памылкай вычытвання слоўніка? У Слоўніку беларускай мовы мы бачым зусім іншае. Можа трэба было ўключыць мазгі, паглядзець папяровую крыніцу і прыклады ўжывання, перш чым рабіць масавыя праўкі? «Наяўнае яканне» гучыць як аўтаматычны пераклад з расейскай мовы нейкага тамтэйшага канцылярызму.--Liashko (размовы) 23:32, 18 лютага 2021 (+03)
    Liashko, так, я ўпэўнены, бо гэта ўжо другое выданне. У першым тое ж самае. Зрэшты, магу прыгадаць з дзясятак такіх слоў, дзе ёсць варыятыўны націск (вельмі падобная сітуацыя з аканнем). Таму, у прынцыпе, і спыніў АВБ, калі пабачыў "на баку" ў Крапівы, бо ён для выпраўлення памылак, а не навязвання варыянтаў. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:44, 18 лютага 2021 (+03)

Вітаю, мой гаспадар!

Я раблю гэту праўку, каб быць адзначаным у нейкім журнале, што неабходна для маёй рэгістрацыі. --Belarus2578Bot (размовы) 18:44, 17 лютага 2021 (+03)

Рубін

Разумею напісанне "рубіну", калі размова ідзе пра камень. Але калі гэта футбольны клуб і ўласная назва, то на якой падставе ў родным склоне канчатак -у?--Artsiom91 (размовы) 10:59, 19 лютага 2021 (+03)

Рождество Христово

коляды-это языческий праздник и к Рождеству Христову отношения не имеет. когда гнали церковь ,славяне продолжали его проводить таясь Рождества. Нелгите (размовы) 08:50, 20 лютага 2021 (+03)

Праца бота

Заблакаваў бота на дзве гадзіны, бо ён ажыццяўляў шмат памылковых правак. Заклікаю ў AWB не ставіць на выкананне аўтаматычных правак, а кожную пераглядаць асобна, бо замена сімвалаў можна замяніць зусім не тое, што меркавалася на ўваходзе.--Artsiom91 (размовы) 12:11, 25 лютага 2021 (+03)

    Artsiom91, я сам у шоку... Напісаў Вам на старонку, каб Вы растлумачылі, чаму яно так. Ну і як прапісаць бота, які "папулярнасць" назад прапіша (там трэба неяк прапісаць тое, што пасля кропкі і прабелу вялікая літара павінна захавацца, а без іх - не). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:13, 25 лютага 2021 (+03)
      Была прапісана замена "папу" на "Папу", але менавіта з гэтых літар пачынаецца слова "папулярнасць", таму бот яго таксама закрануў. Бот не разумее, ці гэта цэлае слова, ці толькі яго частка. Варта рабіць замены "папу " на "Папу ", "папу." на "Папу." і падобныя, каб пазбегнуць такой сітуацыі. Аднак я бачыў таксама замены "антыпапа" на "антыПапа". Таму я асабіста такія замены заўсёды праглядаю перад запісаў і не аўтамат не стаўлю. --Artsiom91 (размовы) 12:16, 25 лютага 2021 (+03)
        Artsiom91, вау... Нават так. Не ведаў, што ён настолькі адчувальны да прабелу... Што ж цяпер рабіць? Няўжо ўручную 1500 старонак праглядзець? Ці ўсё жа магчыма стварэнне бота, які выправіць хібы? Я яшчэ не да канца разабраўся ў праграмаванні ботаў... Нібыта, раней усё працавала добра. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:19, 25 лютага 2021 (+03)
    У AWB можна выбраць крыніцу (Source) для апрацоўкі старонак User contribs, выбраць Belarus2578Bot. У мяне 1060 старонак (але толькі палова з іх правілася сёння). Паставіць замену "Пап" на "пап" і ўручную праглядаць кожную старонку, выпраўляючы назад дзе патрэбна. У будучыні абіраць старонкі для апрацоўкі, каб траплялі толькі тыя, дзе знайшлося слова "папа" ў тэксце (Source = Wiki search (text)).--Artsiom91 (размовы) 12:24, 25 лютага 2021 (+03)
      Artsiom91, дык я так і рабіў: прапісаў у "Сурс = вікі сёэч (тэкст)" слова "папа". І яно пайшло: 1400 старонак. У "номал сецінгс" прапісаў усе склоны слова "Папа". Праблема была толькі з заменай "папу" на "Папу" там, дзе не трэба. Карацей, як я разумею, іншых варыянтаў, як уручную пералапаціць ботам, няма? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:30, 25 лютага 2021 (+03)

Artsiom91, зрабіце гэта, калі ласка. Усе праўкі майго бота за сённяшні дзень. Мне прасцей будзе больш уважліва прапісаць алгарытм (прабелы) і рабіць замены ўручную ботам (не аўтаматычна), чым зараз спрабаваць разабрацца, дзе ён чаго наламаў. P. S. Шкада, што больш не праходзяць Вікі-сустрэчы з майстар-класамі ў афлайне, бо гэта як раз той фармат мерапрыемства, калі можна вучыць людзей нюансам батаводства. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:42, 25 лютага 2021 (+03)

Stefania Turkewich

Hello 2021 Belarus, I have been trying to get the attention of the Wiki Gap project participants with this article, but have had no luck. When you have time, could you take a look at en: Stefania Turkewich? If the article interests you, could you do a Belarusian version of it for your Wikipedia? Stefania was Ukraine's first woman composer. Nicola Mitchell (размовы) 23:19, 17 сакавіка 2021 (+03)

Карта БНР

Лічу, што дададзеная мной карта БНР і адхіленая Вамі, больш візуальна дае інфармацыю аб тэрыторыях датычных БНР, чым карта, якая ёсьць у наяўнасці. Карта, якая зараз маецца на старонке, меньш добрая для візуала, і лічу, што яе больш слушна дадаць у асноўную інфармацыю пра гісторыю БНР.

Катэхізіс Каталіцкай Царквы

Вітаю! Як я разумею, адказаць Вам магу на гэтай старонцы) Што тычыцца мовы, я насамрэч не вельмі ведаю, якая розніца паміж тымі двума версіямі мовы, аб якіх Вы напісалі. Аднак справа ў тым, што дакумент мае афіцыйную назву "Катэхізіс Каталіцкага Касцела". У іншых афіцыйных дакументах (не касцельных) заўседы выкарыстоўваецца "Касцел". Ды і ў іншых пазарэлігійных крыніцах чую толькі такую назву, а не "Каталіцкая Царква". Магчыма толькі ў выпадках, калі мова ідзе пра Грэка-каталіцкую Царкву. І вось па гэтых прычынах мною была выбрана менавіта гэтая назва) SillverMoon (размовы) 22:28, 12 красавіка 2021 (+03) SillverMoon

Моя правка

Здравствуйте! Правильна ли эта правка? Ничего ли не нарушено? Также заходите на белорусский Discord-сервер! Уладзiмiр Меланхолiн (обс) 19:46, 17 мая 2021 (+03)

    Владимир, технически вы ничего не нарушили, но есть ли смысл в вашей правке? Добавила ли она пользы читателю: текстовой, содержательной или визуальной? Помогла ли она улучшить работу Википедии? Вряд ли, а значит, не так много в ней осмысленности, как хотелось бы ожидать от правок.--Хамелка/ разм. 20:51, 17 мая 2021 (+03)

Вікі любіць Зямлю-2021

Belarus2578 
Запрашэньне на «Вікі любіць Зямлю»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага
спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2021»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі ласка, запішыцеся ў сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 22:25, 30 траўня 2021 (UTC+3)

How we will see unregistered users

Hi!

You get this message because you are an admin on a Wiki wiki.

When someone edits a Wiki wiki without being logged in today, we show their IP address. As you may already know, we will not be able to do this in the future. This is a decision by the Wiki Foundation Legal department, because norms and regulations for privacy online have changed.

Instead of the IP we will show a masked identity. You as an admin will still be able to access the IP. There will also be a new user right for those who need to see the full IPs of unregistered users to fight vandalism, harassment and spam without being admins. Patrollers will also see part of the IP even without this user right. We are also working on better tools to help.

If you have not seen it before, you can read more on Meta. If you want to make sure you don’t miss technical changes on the Wiki wikis, you can subscribe to the weekly technical newsletter.

We have two suggested ways this identity could work. We would appreciate your feedback on which way you think would work best for you and your wiki, now and in the future. You can let us know on the talk page. You can write in your language. The suggestions were posted in October and we will decide after 17 January.

Thank you. /Johan (WMF)

21:10, 4 студзеня 2022 (+03)

Вікіактыўнасці

Добры дзень. Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы чакаюць ацэнак. --JerzyKundrat (размовы) 13:26, 7 мая 2023 (+03)

Invitation to Rejoin the Healthcare Translation Task Force

Belarus2578 

You have been a medical translators within Wiki. We have recently relaunched our efforts and invite you to join the new process. Let me know if you have questions. Best Doc James (talk · contribs · email) 12:34, 13 August 2023 (UTC)

Tags:

Belarus2578 Масавыя праўкіBelarus2578 Вітаю, мой гаспадар!Belarus2578 РубінBelarus2578 Рождество ХристовоBelarus2578 Праца ботаBelarus2578 Stefania TurkewichBelarus2578 Карта БНРBelarus2578 Катэхізіс Каталіцкай ЦарквыBelarus2578 Моя правкаBelarus2578 Вікі любіць Зямлю-2021Belarus2578 How we will see unregistered usersBelarus2578 ВікіактыўнасціBelarus2578 Invitation to Rejoin the Healthcare Translation Task ForceBelarus2578Размовы з удзельнікам:Belarus2578/Архіў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кандрат КрапіваСтрававальная сістэма чалавекаАповесцьЗайменнікВялікае Княства ЛітоўскаеКуфарЗмітрок Змітравіч МарозаўГлыбокая глотка (секс)РыфмаГісторыя ВіцебскаРазбітае сэрца пацанаІван Мікітавіч СерадаЯўхім Фёдаравіч КарскіУніверсітэтБеларуская энцыклапедыяСветлагорскПінская мадонна (карціна)MP3КобрынСекс без пранікненняСафлор фарбавальныЛютаўская рэвалюцыяКрыж Ефрасінні ПолацкайДжэйсан ДэнаерПрылівы і адлівыАлаіза ПашкевічКітайШляхам жыцця (зборнік)Гісторыя МінскаКлайпедаРаіса Андрэеўна БаравіковаКаталін НовакПсалтырЧалавекГасцінец (дарога)Саюз пісьменнікаў СССРЯндэкс.КартыДудка беларускаяБеларуская моваВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)Літаратура і мастацтва (газета)Кіеўская РусьТрасцянецДзяржаваКошыкМіжнародны стандартны кніжны нумарГісторыя ОршыЯдвігін Ш.Вялікая Айчынная вайнаФонд ВікімедыяДзікае паляваннеІдэяПаўстанне 1863—1864 гадоўАмазонкіКанюшынаСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСтарыя ВасілішкіЖалезаВіктар КазькоЗборная Бельгіі па футболеIP-адрасСэм УортынгтанФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыВітаўтАкмеізмГенадзь Пятровіч ПашкоўМікалай Мікалаевіч ЧарняўскіПрывакзальная плошча (Мінск)Васіль ЗуёнакКамсамольская вуліца (Віцебск)АнгліяГрэцыя ў Першай сусветнай вайнеБела-чырвона-белы сцягГВК Гомель🡆 More