Прытцкераўская Архітэктурная Прэмія

Прытцкераўская архітэктурная прэмія, Прытцкераўская прэмія або Прытцкер (англ.: Pritzker Architecture Prize) — штогадовая ўзнагарода за дасягненні ў галіне архітэктуры.

Прэмія шырока вядома ў свеце і мае вялікі аўтарытэт у прафесійных колах. Заснавана ў 1979 годзе. Грант лаўрэату — 100 тысяч долараў ЗША.

Сям'я Прытцкераў, уладальнікаў сусветнай сеткі гатэляў «Hyatt» і вядомых дабрачынцаў, заахвочаная тым, што Нобелеўская прэмія па архітэктуры не прысуджаецца, заснавала ў 1979 годзе ўласную архітэктурную прэмію, якую цяпер часта называюць «архітэктурным Нобелем». Архітэктурная тэматыка была блізкая Прытцкерам, не толькі таму, што яны паходзяць з Чыкага, горада знакамітай архітэктурнай школы, дзе будавалі такія вялікія майстры, як Луіс Саліван, Фрэнк Лойд Райт і Міс ван дэр Роэ, але і таму, што іх бізнес звязаны з будаўніцтвам па ўсім свеце. Паводле Томаса Дж. Прытцкера, яго бацькі — Джэй і Сіндзі Прытцкеры задумвалі прэмію як прадуманую ўзнагароду, якая дасць грамадскі рэзананс праблемам будаўніцтва і будзе заахвочваць творчую актыўнасць у самім архітэктурным асяроддзі.

Адзін з асноўных прынцыпаў Прытцкераўскай прэміі — незалежнасць ад грамадзянства, нацыянальнай прыналежнасці, веравызнання і палітычных перакананняў. Намінанты высоўваюцца ўсімі зацікаўленымі ў росквіце вялікай архітэктуры асобамі і ўстановамі. Да студзеня 2004 года, калі скончылася працэдура высоўвання намінантаў за гэты год, колькасць намінантаў агулам за ўсю гісторыю Прытцкераўскай прэміі склала каля 500 з 47 краін свету.

Міжнароднае журы змяняецца штогод, але кожнае складаецца з самых аўтарытэтных архітэктараў, архітэктурных крытыкаў і бізнесменаў. Пераможца вызначаецца таемным галасаваннем. Апроч гранта ў 100 тысяч долараў ЗША, лаўрэат прэміі атрымлівае бронзавы медаль, аздоблены арнаментам Луіса Салівана. Месца правядзення цырымоніі ўзнагароды абвяшчаецца загадзя, штогод яно змяняецца. За 25 гадоў сваёй гісторыі Прытцкераўскай прэміі цырымонія праходзіла ў Нацыянальнай галерэі ў Вашынгтоне, у музеі «Метрапалітэн» у Нью-Ёрку, у Версальскім палацы, у Пражскім градзе, у Белым доме ў Вашынгтоне, на Капіталійскім узгорку ў Рыме, у Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу і на будаўнічых пляцоўках новых музеяў Пола Гетці і Саламона Гугенхайма. Цырымонія суправаджаецца выстаўкай работ усіх прытцкераўскіх лаўрэатаў, па сутнасці анталогіі сучаснай архітэктуры.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Англійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Салідарныя з БеларуссюІсландская кронаКалі кветкі не маўчацьІнданезіяТрайчасты нервЯн ВермерОрдэн Дружбы народаў (СССР)ДагаворДзітваПастава на каленяхНапады на пасольства Лівіі ў МінскуУніверсітэт Святога ТомасаДзікае паляванне караля СтахаПолацкВіктар КарамазаўЗмагары (палітычнае клішэ)Месны склонПадзеі МіякеВялікдзеньУ краіне райскай птушкі26 красавікаРэч ПаспалітаяБеларускі алфавітІрына Уладзіміраўна ДрыгаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаРаіса Андрэеўна БаравіковаКарфагенКатоўскае (возера)Узброеныя Сілы БеларусіНазоўны склонКанюшынаПрамысловасцьГалоўная старонкаСяргей Аляксандравіч ПадсасонныСтары ЗапаветНовы Двор (Шчучынскі раён)Лацінская моваАдам МіцкевічPawaІгарыўка (Канатопскі раён)28 красавікаРасціслаў ЗавістовічПаўлінкаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўКрасная Гара (Краснагорскі раён)СлуцкАмонімБарыс Іванавіч СачанкаАўстраліяМарат Сяргеевіч МаркаўЖанчына зверху383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАКаталіцтва ў БеларусіМёрыМарк ШагалПрыпяцьГасцінец (дарога)Прывакзальная плошча (Мінск)ФарамірBingXКапялюшАперацыя «Баграціён»Секс без пранікненняУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуВіртуальная машынаЯпоніяСент-Стывен (Нью-Брансуік)Максім БагдановічGoogleБаладаА хто там ідзе?Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПа што ідзеш, воўча?Палавы актЯндэкс🡆 More