Павел Ізотавіч Якубовіч

Павел Ізотавіч Якубовіч (нар.

23 верасня 1946, Унеча, Бранская вобласць, РСФСР; псеўданімы Павел Старадуб, Ксенафонт Суперфасфатаў і інш.) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» (1995—2018), прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Павел Ізотавіч Якубовіч
Файл:Pavel Yakubovich.jpg
Род дзейнасці журналіст, рэдактар, галоўны рэдактар, ваенны
Дата нараджэння 23 верасня 1946(1946-09-23) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага (1975) і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973).

Атрымаў вядомасць у савецкі час сваімі фельетонамі і спартыўнымі рэпартажамі, потым перайшоў на палітычныя тэмы. Працаваў загадчыкам аддзела ў газеце «Знамя юности» (1977—1987), рэдактарам аддзела ў часопісе «Крыніца» (1987—1988), аглядальнікам у «Народнай газеце» (1988—1994), першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия» (1994—1995).

Узначальваў экспертную групу аб умовах доступу апазіцыі да дзяржаўных СМІ, праца якой бясплённа вялася да лютага 2000 г.. 31 снежня 2006 г. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні Паўлу Якубовічу прэміі «За духоўнае адраджэнне».

Увосень 2007 года Якубовіч выконваў місію спецпасланніка прэзідэнта РБ. У Ізраілі ён правёў серыю сустрэч з ізраільскімі чыноўнікамі і журналістамі, спрабуючы ўрэгуляваць канфлікт, выкліканы заявамі Аляксандра Лукашэнкі наконт Бабруйска як былога яўрэйскага горада, ператворанага яго жыхарамі ў «свінушнік», і да т. п. Паводле П. Якубовіча, ён сустракаўся з прэзідэнтам Ізраіля Ш. Перэсам і ўзяў у яго інтэрв’ю, якое мусіла з’явіцца ў «бліжэйшых нумарах» «Советской Белоруссии». Аднак гэтае інтэрв’ю не з’явілася і на 10 гадоў пазней.

Пасля аднаго з фельетонаў «Ксенафонта Суперфасфатава» ў «Советской Белоруссии» (06.03.2009; як выявілася пазней, пад псеўданімам «Суперфасфатаў» хаваўся сам галоўны рэдактар) скончыла жыццё самагубствам салігорская праваабаронца Яна Палякова, зганьбаваная ў фельетоне. П. Якубовіч лічыць яе суіцыд «трагічным, жахлівым супадзеннем» і сцвярджае, што невінаваты: «У мяне нават даведка ёсць».

3 студзеня 2011 г. А. Лукашэнка прызначыў П. Якубовіча членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У сярэдзіне 2010-х гадоў быў уключаны ў «Савет абшчыны» (кіроўны орган Саюза беларускіх яўрэйскіх аб’яднанняў і абшчын) і застаецца ў ім па стане на 7 лютага 2018 г.. Уключэнне П. Якубовіча ў кіраўніцтва названага Саюза выклікала крытыку з боку яўрэйскіх актывістаў.

6 лютага 2018 г. А. Лукашэнка адхіліў П. Якубовіча з пасады галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия».

Павел Якубовіч арганізаваў некалькі «круглых сталоў», прысвечаных тэме сталінскіх рэпрэсій, быў ініцыятарам таго, каб дзяржава ўзяла ўдзел у мемарыялізацыі і ахове Курапатаў, і стаў каля вытокаў адпаведнай грамадскай камісіі, у якую пагадзіліся ўвайсці актывісты, якія шмат гадоў апекаваліся Курапатамі. У выніку быў абвешчаны конкурс на памятны знак ад улады ў Курапатах, а таксама прайшоў збор грошай. Пасля адстаўкі ў лютым 2018 года Якубовіча выключылі з усіх ініцыятываў і камісій, звязаных з Курапатамі.

Узнагароды

Зноскі

Tags:

194623 верасняБранская вобласцьРСФСРРэжым ЛукашэнкіСоветская БелоруссияУнеча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Берасцейская уніяКастрычнікПаўднёвая КарэяЖамойцьБутанПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Багданаўка (Лунінецкі раён)Уладзімір ДубоўкаНовая зямля (паэма)Iva SativaПятро ВасючэнкаПрыказкаУварванне Расіі ва Украіну (2022)Кнут ВіксельРасійская імперыяЛітбел ССРСамараМузычны альбомРэжым Лукашэнкі1991УННВГомельКатарПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Тадэвуш КасцюшкаСацыял-дэмакратычная партыяАзёры БеларусіРада Беларускай Народнай РэспублікіАўтамагістраль АмурМаксім ТанкМарокаОсаму ТэдзукаЯрдФранцішак БагушэвічАдольф ГітлерРумыніяРадаўніцаВасінаНародЦаляВярбаДзень беларускага пісьменстваПавятовы соймікЧыкагаЭтнічная тэрыторыя беларусаўБатанічныя помнікі прыродыСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыБразіліяЭнцыклапедыяБеларускія татарыІнструкцыя па транслітарацыіДзеепрыслоўеІнтэрнэтВульваРучнікБудапештМарыяна РахойПятрусь Броўка1918ЯгайлаВялікая Айчынная вайнаМарыус Іванавіч ПетыпаРуская моваНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіАмністыя (фільм)Маша і МядзведзьКрывічыУзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага🡆 More