Міхась Клімковіч: беларускі паэт, драматург, празаік

Міха́сь Клімко́віч (Міхаі́л Мікала́евіч; 8 (20) лістапада 1899, в.

Сялітранка, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 5 лістапада 1954, Мінск) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР — «Мы, беларусы».

Міхась Клімковіч
Міхась Клімковіч: Біяграфія, Творы, Сям’я
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Мікалаевіч Клімковіч
Дата нараджэння 8 (20) лістапада 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1954(1954-11-05) (54 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Марыя Язэпаўна Клімковіч[d]
Дзеці Святлана Міхайлаўна Клімковіч і Мая Міхайлаўна Клімковіч[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, літаратуразнавец, перакладчык, пісьменнік, паэт, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага павета ў сялянскай сям’і. У 1915 годзе скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохкласнае вучылішча. Здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Настаўнічаў у Барысаўскім павеце (1915—1921). Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1923), потым ізноў настаўнічаў. Працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце. У 1932—1934 гадах — старшыня арганізацыйнага камітэта, а ў 1934—1939 гадах — першы старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У канцы 1936 годзе, у час палітычных рэпрэсій, быў абвінавачаны ў сувязях з «трацкістамі і нацдэмамі», таму спрабаваў скончыць жыццё самагубствам (перарэзаў сабе горла).

У 1943—1947 гадах быў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, потым — у Мінску. Літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў БССР (1947—1954).

Член РКП(б) з 1920 года. Старшыня рэвізійнай камісіі КПБ (1930—1932). У 1932—1937 гадах кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР у 1931—1938 гадах.

Памёр 5 лістапада 1954 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Творы

Міхась Клімковіч: Біяграфія, Творы, Сям’я 
Магіла на Вайсковых могілках у Мінску
  • Паэма «14 слуцкіх»
  • Вершаваныя п’есы: «Кацярына Жарнасек» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы), «Адплата», «Уся ўлада Саветам»
  • Драматычная трылогія «Георгій Скарына» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы)
  • П’еса «Адплата»
  • Лібрэта да опер і балетаў: «Князь-возера», «Кастусь Каліноўскі», «Апошні вечар на хутары», аднаактовак «На віленскім шляху», "На скрыжаванні дарог, «Маленькая хмарка»
  • Пераклады на беларускую мову твораў рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх аўтараў і інш.

Друкаваўся з 1926 года.

Аўтар слоў да песні Несцера Сакалоўскага «Мы, беларусы» (1944), зацверджанай Дзяржаўным гімнам БССР (1955).

У 1946 годзе ў дзяржаўным выдавецтве БССР выйшаў зборнік прозы Міхася Клімковіча «Лясное возера». Апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1946). У 1947 г. выйшаў зборнік «Драматычныя паэмы». У 1959 годзе выдадзены Збор твораў у 2 тамах.

Даследаваў беларускую літаратуру. Аўтар прац «Літаратура Савецкай Беларусі за 15 год» (1934), «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру» (1953), «Літаратурна-крытычныя артыкулы» (1962).

Сям’я

Крыніцы

  • Жанна Васанская. Больший родители и их дети (руск.). БД (web.archive.org) (3 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2009.
  • Почему создание и утверждение Государственного гимна БССР растянулось на 11 лет Архівавана 26 ліпеня 2019. // TUT.BY 24 октября 2015.
  • Памерла Мая Клімковіч // сайт «Наша Ніва», 23 верасня 2014
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхась Клімковіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхась Клімковіч БіяграфіяМіхась Клімковіч ТворыМіхась Клімковіч Сям’яМіхась Клімковіч КрыніцыМіхась Клімковіч ЛітаратураМіхась Клімковіч СпасылкіМіхась Клімковіч1899195420 лістапада5 лістападаБарысаўскі раёнБеларусьДраматургКрытыкМы, беларусыМінскМінская вобласцьПаэтПрозаСялітранка

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Марат Сяргеевіч МаркаўПарнаграфіяМінійМіхась ВасілёкПеніс чалавекаТэмнэБеларуская Народная РэспублікаУладзімір Мінавіч МазгоДзеепрыметнікТэорыя адноснасціСэквіл (Нью-Брансуік)Не бойся!ApraxiaPawaКанстытуцыйная камісія (2021)Александрынскі тэатрІван МележАркадзь КуляшоўЯн БаршчэўскіУвасабленнеМіланПласт ГаліцынаСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўСпіс птушак БеларусіНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Мінскі інавацыйны ўніверсітэтАндрэй Паўлавіч ХудыкВайнаІгарыўка (Канатопскі раён)GoogleБеларуская фантастычная прозаЛарыса Геніюш2020Касцёл Святога Сымона і Святой АленыРаскіданае гняздо (п’еса)МастурбацыяАлаіза ПашкевічФранцішка Уршуля Радзівіл2012ПеснярыПурпурны колерБалтыйскі домВасіль ЦяпінскіБеларуская міфалогіяГомельГедзімінСтаражытнаруская моваГерб Беларускай Народнай РэспублікіКапялюшМіхась БашлакоўМікола МаляўкаСяброўстваАнглійская моваУладзімір КараткевічВольга Славаміраўна БондараваІсландская кронаСхема БЧБ30 красавікаІван ЧыгрынаўСельская гаспадарка БеларусіЭўкарыётыУладзімір НякляеўАчэрэтынэБеларуская граматыка (1934)РэчыцаУсебеларускі народны сходМікалай I (імператар расійскі)Глобус БеларусіАмонімPaveway IVПлешчыцы (Пінскі раён)Хрыстос прызямліўся ў ГародніПубліцыстыка🡆 More