Міхаіл Іванавіч Рукевіч

Міхаіл Іванавіч Рукевіч (12 лістапада 1794, в.

Гожна (?), Падляшскае ваяводства — 30 жніўня (11 верасня) 1841, в. Коркіна, Забайкалле, Расійская імперыя) — удзельнік дваранскага рэвалюцыйнага руху пачатку XIX стагоддзя, ініцыятар стварэння «Таварыства вайсковых сяброў».

Міхаіл Іванавіч Рукевіч
Міхаіл Іванавіч Рукевіч
Род дзейнасці рэвалюцыянер, ваенны
Дата нараджэння 12 лістапада 1794(1794-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня (11 верасня) 1841 (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Бітвы/войны

Біяграфія

Паходзіў з беларускай шляхты. Сумесна з сёстрамі валодаў домам у Беластоку. У 1812—1814 гадах ваяваў на баку Напалеона ў Літоўскіх войсках (1812). Служыў у 1-ым палку гвардыі Красінскага[d] фур’ерам. У 1814 годзе трапіў у палон на тэрыторыі Францыі, 23 лютага 1815 года выйшаў у адстаўку па хваробе.

З 1815 года — на радзіме. Скончыў Віленскі ўніверсітэт у ступені кандыдата юрыспрудэнцыі (1820). З 1819 года — член, з сакавіка 1820 года — выканаўца абавязкаў прэзідэнта тайнага Саюза сяброў.

З 1819 года — член-карэспандэнт, з 1820 года — правадзейны член Таварыства філаматаў. Адзін з ініцыятараў стварэння Таварыства прамяністых (1820), для якога напісаў «Малітву прамяністых», выконваў абавязкі «маршалка надворнага».

Удзельнічаў у стварэнні Таварыства філарэтаў. Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся сельскай гаспадаркай у вёсцы Мількаўшчына Ваўкавыскага павета, а з 1823 года — у арандаваным фальварку Завыкі Беластоцкага павета.

У 1820 годзе разам з З. Навіцкім стварыў у Беластоцкай гімназіі таварыства «Згодных братоў» (з 1823 года — «Заране»). У 1823—1824 гадах быў арыштаваны па справе філаматаў і філарэтаў, вызвалены за недастатковасцю доказаў. У 1825 годзе ініцыяваў стварэнне арганізацыі «Вайсковыя сябры», быў галоўным натхняльнікам выступлення Літоўскага піянернага батальёна (1825).

У 1826 годзе арыштаваны і прыгавораны да смярртнага пакарання, але па царскай канфірмацыі 1827 года пазбаўлены шляхецтва і высланы на 10 гадоў катаржных работ з наступным пасяленнем у Сібіры. Катаргу адбываў разам з дзекабрыстамі ў Чыце (з 1828) і Пятроўскім заводзе ў Забайкаллі (з 1830). У 1833 годзе пераведзены на пасяленне ў вёску Коркіна Іркуцкай губерні, дзе вёў буйны гандаль вавёркай, хлебам, паркалем, займаўся продажам віна. Там жа і памёр.

Сям’я

Грамадзянская жонка — ўраджэнка Забайкалля Лізавета Іванаўна Ісакава, у шлюбе з ёй меў двух дзяцей.

Сёстры — Антаніна (у шлюбе — Крамкоўская), Ксаверыя і Карнелія.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Міхаіл Іванавіч Рукевіч БіяграфіяМіхаіл Іванавіч Рукевіч Сям’яМіхаіл Іванавіч Рукевіч ЛітаратураМіхаіл Іванавіч Рукевіч11 верасня12 лістапада17941841Вайсковыя сябрыЗабайкаллеПадляшскае ваяводства (1513—1795)Расійская імперыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛінейны карабельIKEAМарат Сяргеевіч МаркаўІнструкцыя па транслітарацыіВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Міндэльскае зледзяненнеЖураўліны крыкАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіВацлаў ЛастоўскіkrjscСексМінійБеларусь 2ТэмнэБелы буселУладзімір Іванавіч КарызнаГуканне вясныКрывічыІранКрасная Гара (Краснагорскі раён)Беларуская Народная РэспублікаШвейцарыяАпострафОдноклассникиПрэдыкатывыh8kpjЕва (карціна)Максім ГарэцкіЯнка КупалаДзеяслоў25 красавікаВадзім КабанчукСправа журналістаў БелсатаКарла ТальявініАндаракФаціма Зайнулінаўна ГабітаваАртур ВольскіРучная стымуляцыя пенісаПольшчаПолымя (часопіс)ДзеепрыслоўеPornhubЯпоніяЗыбіцкая вуліцаАлесь ТаболічЧасціны мовыНацыянальны характарПрамысловасцьКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаБеларуская моваЛявон Цімафеевіч БаразнаНацыянальная бібліятэка БеларусіДзяржаўная прэмія БССРАленаМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)ПатрыятызмАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкПаца-ВацаГомельC++Мечыслаў ПароўскіКунілінгусМікалай Фёдаравіч ЖлобаУННВГлеб Іванавіч УспенскіРуская моваКасцёл Святога Сымона і Святой АленыЛеанід Міхайлавіч ГалубовічApraxiaУ краіне райскай птушкіНапалеон ОрдаФранцішка Уршуля Радзівіл🡆 More