Мінскае Ўзвышша

Мінскае ўзвышша займае найбольш высокую частку Беларускай грады і ўсёй Беларусі.

На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. Мінск, большыя або меншыя часткі Барысаўскага, Валожынскга, Вілейскага, Дзяржынскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мінскага, Смалявіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Мінскае Ўзвышша
Мінскае ўзвышша (2001)
Мінскае Ўзвышша
Мінскае ўзвышша (1977)
Мінскае Ўзвышша
Гара Маяк з боку в. Мацэвічы
Мінскае Ўзвышша
Краявід з пагорка ў в. Даўжаны Мінскага р-на

Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе — з Верхнебярэзінскай нізінай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, на поўначы — са Свянцянскімі градамі, на захадзе — з Ашмянскім узвышшам і Нарачана-Вілейскай нізінай. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — Дзяржынская гара (345 м над узроўнем мора), Лысая гара (342 м) і Маяк (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.

Структура

На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча:

Паводле новых даследаванняў, да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і Валожынскае ўзвышша, якое па традыцыі разглядаюць як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.

Пароды

Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і жвір) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі ледавік падступаў да Мінскага ўзвышша.

На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод.

Гідраграфія

Мінскае ўзвышша з’яўляецца часткай водападзелу паміж басейнамі рэк Балтыйскага і Чорнага мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна Нёмана — Вілія і яе левыя прытокі Сэрвач, Дзвінаса, Ілія; Заходняя Бярэзіна з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна Дняпра — дняпроўская Бярэзіна і яе прытокі Поня, Гайна, Пліса, Свіслач, Пціч. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы (Заслаўскае вадасховішча, Крыніца, Дразды), на р. Вяча (вадасховішча Вяча), на р. Пціч (Воўкавіцкае вадасховішча). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Расліннасць

Найбольшая разаранасць (каля 50 %) назіраецца на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы складае да 40-50 % (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20 %. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.

Выдатныя мясціны

Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», спартыўны комплекс «Раўбічы», курорты, зоны адпачынку.

Гл. таксама

Літаратура

  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 62-63.

Спасылкі

Tags:

Мінскае Ўзвышша СтруктураМінскае Ўзвышша ПародыМінскае Ўзвышша ГідраграфіяМінскае Ўзвышша РасліннасцьМінскае Ўзвышша Выдатныя мясціныМінскае Ўзвышша Гл. таксамаМінскае Ўзвышша ЛітаратураМінскае Ўзвышша СпасылкіМінскае ЎзвышшаБарысаўскі раёнБеларуская градаБеларусьВаложынскі раёнВілейскі раёнДзяржынскі раёнКрупскі раёнЛагойскі раёнМаладзечанскі раёнМінскМінская вобласцьМінскі раёнСмалявіцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Надвор’еПраграмістЯн ЧачотУладзімір Ісакавіч ШолкТрэцяя Устаўная граматаКапюшонГенадзь Пятровіч ПашкоўАсіміляцыя (мовазнаўства)ВярбаЗайменнікФларыян ЧарнышэвічАўстра-ВенгрыяСяргей БульбаГуканне вясныМюнхенАдам МіцкевічКарл X БурбонРым3Азёры БеларусіКантонскі дыялектАляксей Мікалаевіч СокалКрывічыКаранёвыя атожылкіАрлан-даўгахвостЭнцыклапедыяАнамнезІзраільУкраінская Народная РэспублікаВасіль ВіткаІлюстрацыяУкраінаТарашкевіцаТулаКніга рэкордаў ГінэсаПравы рэваншNode.jsСлава КораньБеларуская літаратураКрэолыБарташы (Шчучынскі раён)Міхаіл БачылаРасійская імперыяГрэцыяАльтэрнатыўны рок17 лютагаНазоўнікСёмухаBetfairКрасавікКіпрІван НавуменкаСаудаўская АравіяРасійска-ўкраінская вайнаХрыстос прызямліўся ў ГародніBrockhaus EnzyklopädieАлена Леанідаўна БогданБутанІнданезіяБеларуская народная самапомачАлесь ГарунІранБанк ДабрабытВенера (планета)Вера Аляксандраўна Палякова-МакейЗамкавая царква (Мінск)Спіс вуліц МінскаКалумбійскае песаМудранкаАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўБеларускі полк «Пагоня»Джодзі ФостэрУзброеныя Сілы БеларусіСпіс беларускіх імён🡆 More