Мікалай Дамаскі

Мікалай Дамаскі (стар.-грэч.: Νικόλαος Δαμασκηνός; лац.: Nikolaus Damascenus; каля 64 да н.э., Дамаск — пасля 4 года н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык і філосаф.

Мікалай Дамаскі
Дата нараджэння 64 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 4
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, філосаф, пісьменнік

Біяграфія

Мікалай паходзіў з македонскай або элінізаванай арамейскай сям'і. Яго бацькам быў Антыпатр, багаты і паважаны чалавек у Дамаску. Мікалай атрымаў бліскучую адукацыю, і ў 30-я яму было даверана выхаванне дзяцей Клеапатры VII і Марка АнтоніяАляксандра Геліяса і Клеапатры Селены II. Дзякуючы гэтаму Мікалай наблізіўся да яе двара, дзе і пазнаёміўся з Ірадам I. Ірад зрабіў адукаванага грэка сваім сакратаром, часта звяртаўся да яго дапамогі ў дыпламатычных даручэннях. Таксама Мікалай займаўся з Ірадам філасофіяй і рыторыкай. Пад уплывам Ірада, які зацікавіўся гісторыяй, Мікалай напісаў сваё найбуйнейшае сачыненне — «Гісторыю».

Сачыненні

Найбольш вядомая праца — «Гісторыя» — цалкам не захавалася. Паводле розных даных, налічвала ад 80 да 144 кніг. Лепш за ўсё захаваліся фрагменты першых кніг (1—7), некалькі горш — позніх (103—124), большасць кніг не захавалася зусім.

У якасці крыніц па блізкаўсходнім рэгіёне Мікалай выкарыстоўваў працы Ктэсія і Ксанфа, па Грэцыі — Эфара, Геланіка і Герадота. Пры гэтым адзначаецца, што ён у значнай ступені перапрацоўваў крыніцы, а таксама інтэрпрэтаваў міфічныя сюжэты на рацыянальны лад.

Таксама захаваліся значныя фрагменты працы «Пра жыццё Цэзара Аўгуста і пра яго выхаванне», урыўкі з каментарыяў да Арыстоцеля, рукапіс «Пра расліны», фрагменты этнаграфічнага сачынення «Збор займальных звычаяў» і некалькі іншых твораў. Існуе меркаванне, што «Пра жыццё Цэзара Аўгуста» магло быць працай, якая адаптавала аўтабіяграфію Аўгуста для грэчаскай часткі Рымскай імперыі.

Зноскі

Літаратура

  • Nikolaos 20 // Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft. — Bd. XVII,1. — Stuttgart: J. B. Metzler, 1936. — Sp. 362—424: тэкст на нямецкай

Tags:

Мікалай Дамаскі БіяграфіяМікалай Дамаскі СачыненніМікалай Дамаскі ЛітаратураМікалай Дамаскі64 да н.э.ДамаскЛацінская моваСтаражытнагрэчаская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПАЗ-3205КалядыМарыус Іванавіч ПетыпаВальціцыАнглійская моваРада Беларускай Народнай РэспублікіСвятлана Валер'еўна ФаменкаЛатвіяБеларускае выдавецкае таварыстваБеларускі нацыяналізмВолатБелгазпрамбанкПсіхалогіяСаудаўская Аравія15-ы партызанскі полкПапа РымскіХрышчэнне РусіПавятовы соймік1 красавікаРаман Аляксандравіч СкірмунтЗлучаныя Штаты АмерыкіІзраільШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхАрменія41Якуб КоласЯрдБрэсцкая крэпасцьРасійская імперыяБаявік (кінажанр)Уладзімір КараткевічЖФК Універсітэт ВіцебскБілінгвізмКаралеўства Італія (1861—1946)Бярозка (часопіс)Зянон ПазнякВялікабрытаніяТрэці рэйхБерасцянкаСамараНавакольнае асяроддзеВ’етнамFedoraКрыж Ефрасінні ПолацкайАндрэй МакаёнакГалоўная старонкаКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)1КіншасаNintendo Entertainment SystemПравы рэваншУННВМы выйдзем шчыльнымі радаміАхметаўАлесь ДударТэрмінАбу НувасГарады-героіСакавікБангкокФранцыяGemeinsame NormdateiНасельніцтва БеларусіМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтСлонімСвяшчэнная Рымская імперыяСірмійЮрась СвіркаКрывічыРэч ПаспалітаяВалянцін Паўлавіч ТаўлайБелы легіён🡆 More