Мясцовае Звышскопішча Галактык

Мясцовае звышскопішча галактык (Звышскопішча Дзевы) — нерэгулярнае звышскопішча галактык памерам каля 200 мільёнаў светлавых гадоў, якое ўключае Мясцовую групу галактык, скопішча галактык у Дзеве і некалькі іншых скопішчаў і груп галактык.

Усяго ў склад Мясцовага звышскопішча ўваходзяць 100 груп і скопішчаў галактык (з дамінантным скопішчам Дзевы ў цэнтры) і каля 30 тысяч галактык; яго маса па парадку велічыні 1015 мас Сонца (2×1046 кг). Паколькі яго свяцільнасць занадта малая для такой колькасці зорак, лічыцца, што на большую частку масы звышскопішча прыпадае маса цёмнай матэрыі. Звышскопішча Дзевы прыцягваецца да гравітацыйнай анамаліі пад назвай Вялікі атрактар, якая размешчана побач са скопішчам Навугольнік.

Мясцовае звышскопішча — характэрны прыклад буйнамаштабнай структуры Сусвету. Яно з'яўляецца сплошчаным утварэннем, якое складаецца з некалькіх ланцужкоў галактык (філаментаў), што ў праекцыі на неба выглядае як паласа, якая ахоплівае ўвесь небасхіл і ў межах якой назіраецца большасць яркіх галактык (свайго роду аналаг Млечнага Шляху). Упершыню гэту асаблівасць у размеркаванні аб'ектаў начнога неба выявіў вялікі астраном Уільям Гершэль яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, затым яе некалькі разоў пераадкрывалі, пакуль нарэшце ў 1953 годзе да яе не прыцягнуў увагу Жэрар дэ Вакулер (ЗША). У адрозненне ад скопішчаў, звышскопішчы галактык не з'яўляюцца гравітацыйна-звязанымі структурамі, яны бяруць удзел у агульным пашырэнні Сусвету, таму адлегласці да аб'ектаў Мясцовага звышскопішча можна вымяраць з дапамогай закона Хабла.

Мясцовае Звышскопішча Галактык
Размеркаванне галактык мясцовага звышскопішча ў прасторы

Падрабязныя карты Мясцовага звышскопішча галактык апублікаваў у 1982 годзе Брэнт Талі (Brent Tully, ЗША). Ён паказаў, што пераважная большасць галактык (60 %) знаходзяцца ў вузкім слоі таўшчынёй усяго каля 10 млн св. гадоў каля плоскасці Звышскопішча. Каля цэнтра Звышскопішча размешчана вялікая канцэнтрацыя галактык — скопішча Дзевы. 98% галактык Мясцовага звышскопішча належаць 11 аблокам, сумарны аб'ём якіх не перавышае 5% аб'ёму ўсяго Звышскопішча. Усе гэтыя аблокі выцягнуты ў кірунку да скопішча Дзевы, што тлумачыцца, верагодна, прыліўным дзеяннем гэтага масіўнага ўтварэння.


Спіс груп і скопішчаў у звышскопішчы Дзевы

У парадку змяншэння колькасці галактык вялікага бачнага памеру:

  • Скопішча Дзевы
  • Скопішча Печы
  • Мясцовая група
  • Скопішча Эрыдана (некаторыя лічаць часткай скопішча Печ)
  • Скопішча Вялікай Мядзведзіцы
  • Скопішча Дзевы II (скопішча NGC 4697)
  • Скопішча Пса II
  • Скопішча Залатой Рыбы
  • Група M83 (Цэнтаўр А ці група NGC 5128)
  • Скопішча Льва I (група M96, якая ўключае ў сябе групу M66)
  • Скопішча NGC 7582
  • Група M81
  • Скопішча Пса I
  • Скопішча NGC 5033
  • Скопішча NGC 2997
  • Скопішча NGC 1023
  • Група Скульптара
  • Група M101 (у тым ліку група M51)
  • Скопішча NGC 6744
  • Скопішча Мафеі
  • Скопішча Дракана
  • Скопішча Дзевы III (група NGC 5364)
  • Скопішча Льва II (вельмі вялікае, але аддаленае)

Дыяграма

Мясцовае Звышскопішча Галактык 
Дыяграма размяшчэння Сонечнай сістэмы ў Мясцовым звышскопішчы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Вялікі атрактарГрупа галактыкЗвышскопішча галактыкКілаграмСветлавы годСкопішча ДзевыСкопішча галактыкСузор'е НавугольнікЦёмная матэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Людміла РублеўскаяКанфлікт у Судане (з 2023)Дом па вуліцы Лазарэнкі, 15ЭкалогіяЖарновец мяцёлчатыСвяты ФінляндыіReform.byГамеланСакавікВагінальны сексПаразітызмЯгайлаВіктар Анатолевіч ШніпStrelitziaМаскваПалітыкКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічАгюст ПікарМіжнародная федэрацыя настольнага тэнісаПагавеАдольф Гітлер УунонаУладзімір СцяпанАляксандр Васілевіч БранцэвічТалявічыІўрытАдукацыйная камісіяБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтВікікрыніцыБеларусь у вайне 1812 годаГедзімінУННВРучная стымуляцыя пенісаДробПрыродны газГаліфаксБелы легіёнБеларусьЦыбуля мядзведжаяЗнешняя палітыка БССРЭмілія ПлятэрКаскадныя табліцы стыляўПрыметнікПімен ПанчанкаАргазмПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Масква на ГудзонеГрадзірня (вытворчасць солі)The KinksПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Міжнародны паралімпійскі камітэтЛугЯн XVЖак БрэльГенадзь БураўкінКапялюшАбрам Маркавіч БразерВенаВікіВялікае Княства ЛітоўскаеГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўМіністэрства замежных спраў Рэспублікі БеларусьМедаль Францыска СкарыныБеларуская кухняThe DoorsПлошчы МінскаКаласы пад сярпом тваімВіцебскМінет🡆 More