Масавыя Хваляванні Ў Слуцку 12 Кастрычніка 1967 Года

Масавыя хваляванні ў Слуцку 12 кастрычніка 1967 г. — сутыкненні жыхароў Слуцку з войскамі МУС падчас спробы няўдалага самасуду над крымінальнымі абвінавачанымі.

Падзеі

9 красавіка 1967 г. загадчык аддзела культуры Слуцкага гарвыканкама Генадзь Гапановіч і яго сваяк Леанід Сыцько выганялі з пад’езда свайго дома п’янага рабочага Аляксандра Нікалаеўскага і нанеслі яму цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр. Калі 10 кастрычніка 1967 г. у Слуцку пачаўся суд на Гапановічам і Сыцько, ля будынка суда сабраўся натоўп, які патрабаваў смяротнага пакарання для камуніста-чыноўніка, які забіў простага рабочага. 11 кастрычніка натоўп пачаў патрабаваць выдаць ім забойцу Нікалаеўскага. 12 кастрычніка, калі Гапановіча выводзілі з будынка суда, натоўп паспрабаваў адбіць яго ў міліцыі і расправіцца з ім. У выніку пачалася бойка з войскамі МУС, якія стаялі ў ачапленні. Паколькі вайскоўцы не былі належным чынам узброены і спрабавалі разагнаць натоўп газам «Чаромха», то людзі, узброеныя палкамі і каменнем, паранілі, па некаторых звестках, каля 80 салдат. Іншыя крыніцы называюць больш сціплыя лічбы: 42 параненыя. Драўляны будынак суда закідалі бутэлькамі з бензінам і падпалілі. Загінуў адзін афіцэр міліцыі, які альбо сам няўдала выскачыў праз акно, ратуючыся ад полымя, альбо быў выкінуты ўдзельнікамі хваляванняў. Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі памёр у шпіталі. Згарэла суддзя Г. Аляксеева. Пажарныя машыны да пылаючага будынка натоўп не пусціў. Тым часам Г. Гапановіча міліцыя здолела вывезці ў Мінск.

Расследаванне

Расследаваннем трагедыі занялася спецыяльная камісія з прадстаўнікоў кіраўніцтва МУС, КДБ і кампартыі, як рэспубліканскага ўзроўню, так і ўзроўню СССР. Найбольш актыўных удзельнікаў хваляванняў асудзілі на розныя тэрміны турэмнага зняволення, двух — расстралялі. Пракурор Слуцку і начальнік гарадской міліцыі былі зняты са сваіх пасад.

Хваляванні ў Слуцку паказалі, з аднаго боку, сілу «эфекту натоўпу», якой не змагла супрацьстаяць нават дзяржава, якая адмаўляла сваім грамадзянам у праве на мірныя акцыі пратэсту. З другога боку, яны былі вынікам дзяржаўнай палітыкі СССР, згодна з якой народу не давалі нават магчымасці атрымаць поўную інфармацыю аб рашэннях улады, і раз’юшаныя жыхары Слуцка атрымоўвалі яе ў пераказах і плётках, што толькі больш правакавала натоўп.

Г. Гапановіч атрымаў некалькі год зняволення і рэшту свайго жыцця пражыў у Баранавічах.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Масавыя Хваляванні Ў Слуцку 12 Кастрычніка 1967 Года ПадзеіМасавыя Хваляванні Ў Слуцку 12 Кастрычніка 1967 Года РасследаваннеМасавыя Хваляванні Ў Слуцку 12 Кастрычніка 1967 Года СпасылкіМасавыя Хваляванні Ў Слуцку 12 Кастрычніка 1967 ГодаСлуцк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Публіцыстычны стыльПеруПанграмаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаСалонікіСлоўнікГрэчаская моваКарэнныя амерыканцы ЗШАУінстан ЧэрчыльСяргей Іванавіч ГрахоўскіАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Мялецій СматрыцкіБорджыяJSONНікарагуаРаскіданае гняздо (п’еса)Ірына ПаляшчукАфіцыйна-дзелавы стыльЛеаніды не вернуцца да ЗямліБальніцаAgrale MarruáМаксім Яўгенавіч КацДжон БернталФК СевільяБарацінскі раёнПершая Аўстрыйская РэспублікаБорыс ДжонсанРымская квадрыеналеGemeinsame NormdateiФранчэска V д’ЭстэАлімпійскія гульніСяргей Пятровіч ГурулёўМянушкаТочка BYЖазеф ФешНапалеон I БанапартАляксей Мікалаевіч СокалГрузіяВялікдзень ва УкраінеРазбітае сэрца пацанаТэорыя адноснасціЛагойскТэнісБясслаўныя вырадкіАрланда БлумСтарабеларуская моваРэпрэсіі ў БССРЯўген ПапакульДудка беларускаяПаэтБэзЧыгуначны вакзалРыз УізерспунУладзімір Мінавіч МазгоАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўАнальны сексАнгкор-ВатФранцыск СкарынаЗвычайны прэзідэнтПрыметнікСвяшчэнная Рымская імперыя66-я цырымонія «Грэмі»КалясянкаРэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі1984 (раман)Беларуская энцыклапедыяЎ🡆 More