Паэма Магіла Льва

«Магіла льва» — паэма Янкі Купалы, завершаная 2 ліпеня 1913 года ў Акопах.

Упершыню надрукавана ў Мінску ў газеце «Беларусь» 1920 лютага 1920 года. Асобным выданнем выйшла ў Мінску ў 1927 годзе тыражом 3 тысячы асобнікаў. Адна з вяршынных Купалавых разгадак крыўд і бедаў беларускага народа напярэдадні рэвалюцыйных падзей.

«Магіла льва»
Выданне
Малюнак Я. Раманоўскага
да паэмы Янкі Купалы «Магіла льва»
(1959, папера, вугаль)
Жанр паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2 ліпеня 1913
Дата першай публікацыі 1920 лютага 1920
Апублікаваны ў Беларусь
Электронная версія
Персанажы Машэка
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Апісанне

У аснове сюжэта паэмы — легенда пра ўзнікненне Магілёва, пра Машэку, нібыта пахаванага на гары з назвай Магіла льва альбо Машэкава гара. Але народная легенда была толькі адпраўной кропкай для купалавай фантазіі. Вобраз Машэкі атрымаў у Купалы прынцыпова розную ад фальклорнай інтэрпрэтацыю. Ад фальклорнага прататыпу аўтар узяў толькі вонкавае — канву сюжэта і народныя ўяўленні пра Машэку як волата, яго незвычайныя рост і моц. Аўтар змяніў матывы, паводле якіх Наталька — каханая Машэкі — пакідае яго і ідзе за панам, а вобраз Машэкі падаў не як волата і народнага заступніка, што помсціць панам за народную крыўду, а як разбойніка, аслепленага асабістай крыўдай, аднолькава варожага ў сваёй помсце і грамадзе і пану. Асноўная ідэя паэмы — асуджэнне проціпастаўлення асобы народа, асуджэнне эгаізму, сляпога індывідуалізму, няразвітасці грамадскай самасвядомасці.

«Збіраць пачнем зярно к зярняці,
Былое ў думках ускрашаць,
Каб быт на новы лад пачаці
І сеўбу новую пачаць.

Пачнём дакапывацца самі
Разгадкі нашых крыўд і бед,
Што леглі цёмнымі лясамі
На нашай долі з даўных лет. »

Я. Купала

З паэмы «Магіла льва»

Вобраз Наталькі ў паэме з'яўляецца супярэчлівым. З аднаго боку, яна — гераіня, якая ўздымае справядлівы караючы меч, здзяйсняючы народную волю, народны прысуд Машэку-разбойніку. Але з другога — яна выступае здрадніцай, прычынай шаленства і разбою Машэкі, яго жыццёвай драмы. І Наталька, і Машэка — вобразы глыбока рамантычныя, постаці незвычайныя. Паэма аб іх каханні — твор рамантычны, і рэалістычных матывіроўкаў паводзін, рэалістычнага раскрыцця стану душы герояў у ёй няма. Паэт рамантычна трактуе каханне як загадку, як насланнё. Пакуты кахання, аднак, аказаліся нішто перад пакутамі здрады. Ды здрада Наталькі, паводле паэмы, не яе віна: яна стала ахвярай «людской хітрасці», «данімання», панскіх заляцанняў, што павялі яе «пуцінамі крывымі». У сваёй лучнасці з роднай вёскай, з грамадой Наталька становіцца гераіняй. Народная памяць яе як бы выбачае, забываецца на тое, што яна аслепленая панскімі харомамі, калісьці пакінула сваю вёску.

Крывавая развязка любоўнае калізіі ў паэме — як папярэджанне, заклён Купалы ад небяспекі быць адлучаным ад свайго народа. Прыватная крыўда Машэкі-разбойніка перарастае ў Купалы ў праблему нацыянальнае крыўды ўвогуле, у сцверджанне, што «крыўда цэлай грамады» ёсць сіла правамерная, натхняльная, гуманістычная.

Па сваёй форме паэма нескладаная, арыентавана на класічную сіметрычнасць кампазіцыі: мае 20 раздзелаў, у кожным з якіх па 6 катрэнаў аднолькавай рыфмоўкі. Чатырохстопны ямб у першым і трэцім радках нарошчаны да жаночай рыфмы.

Водгукі

Паэма Магіла Льва  Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазіцыйнае пабудовы і стылю... паэмаў [«За што», «На куццю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры еўрапейскай.
Андрэй Вазнясенскі
Паэма Магіла Льва 

Пераклады і мастацкія ўвасабленні

На рускую мову паэму пераклаў М. Ісакоўскі, на ўкраінскую — М. Нагнібеда, на малдаўскую — П. Дарыё. Ілюстравалі паэму М. Басалыга, М. Бельскі, А. Кашкурэвіч, М. Купава, Я. Раманоўскі, В. Шаранговіч. Паводле матываў паэмы і іншых твораў Купалы на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе быў створаны аднайменны кінафільм.

Па матывах паэмы Р. Пукст напісаў оперу «Машэка», а Я. Глебаў — сімфанічную «Паэму-легенду».

Зноскі

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Магіла льва (паэма)» / Аўтар — А.Лойка — C. 369—370.
  • Бярозкін Р. Свет Купалы; Звенні. — Мн., 1981. — С.102—104.
  • Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 69. — С.263—268.
  • Каваленка В. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. — Мн., 1981. — С.146—149.
  • Лазарук М. Магіла льва як філасофская паэма // Янка Купала і Якуб Колас: некаторыя аспекты творчасці. — Мн., 1982.
  • Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. — С.173—176.
  • Навуменка І. Янка Купала. — Мн., 1980. — С.88—89.
  • Пшыркоў Ю. Дарэвалюцыйныя паэмы Янкі Купалы // Полымя рэвалюцыі. — 1940. — № 12.
  • Шкраба Р. Ідэя паэмы «Магіла льва» // «Літаратура і Мастацтва». — 1947. — 9 жніўня.
  • Ярош М. Янка Купала і беларуская паэзія. — Мн., 1971.

Спасылкі

Tags:

Паэма Магіла Льва АпісаннеПаэма Магіла Льва ВодгукіПаэма Магіла Льва Пераклады і мастацкія ўвасабленніПаэма Магіла Льва ЛітаратураПаэма Магіла Льва СпасылкіПаэма Магіла Льва19 лютага1913192019272 ліпеня20 лютагаАкопыБеларусь (газета, Мінск)МінскЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаВаршаваАляксандр Васільевіч ДухновічСвятлана Анатольеўна ЛюбецкаяКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічСэрца на далоніБаранаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ТэрмінПомнік Якубу Коласу (Мінск)Калыханка (тэлеперадача)МностваДавыд ГарадзенскіПаэтУраган-МЛарыса ГеніюшКансерваваны смехКлас ТунбергАлег Віктаравіч НавіцкіСаюз пісьменнікаў СССРСтралаБеларуская міфалогіяХрыстос прызямліўся ў ГародніАндрэй Міхайлавіч Федарэнка100 найвялікшых беларускіх песеньДыфтэрыяШэры журавельГасцінец (дарога)Атамная арбітальApraxiaМухамад ІкбалТлумачальны слоўнік беларускай мовыТрагедыя ў НалібокахЗяма Раманавіч ПівавараўКіслародКлаўдзіа МантэвердзіГуканне вясныЮрась ШамецькаАляксей ДудараўЛетнія Алімпійскія гульні 1920C++Авантуры Пранціша ВырвічаАкупацыя Ірака (2003—2011)АпурэКалядыГерб ГомеляАлесь БелыЛеанард Габрыэль ПацейЯнка БрыльСуботнікі361-я асобная база аховы і абслугоўванняВіцебская дыяцэзіяМікола ТатурБарысаўМагілёўМікола МятліцкіБраніслаў Адамавіч ТарашкевічТрусы (жывёлы)СідрПрыслоўеВіленская беларуская гімназіяНемаўляПастаянная запамінальная прыладаПрамысловасць2016Звязда (Пухавіцкі раён)Запазычаныя словыВасіль Аляксеевіч ЖуковічЯўхім Фёдаравіч КарскіЖавальная гумкаПрымыканне (лінгвістыка)ЭсэВялікае Княства ЛітоўскаеRSSПорцік🡆 More